У студэнцкай вёсцы — зноў наваселле. 21.by

У студэнцкай вёсцы — зноў наваселле

02.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэты раз абзавесціся ўласным інтэрнатам пашанцавала студэнтам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Праўда, па першым часе інтэрнат стаў прыстанішчам таксама для студэнтаў яшчэ трох ВНУ — Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта, БНТУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Зараз у Мінску на дзённай форме навучання займаюцца каля 110 тысяч студэнтаў, з іх практычна кожны другі прыехаў у сталіцу на вучобу з іншых рэгіёнаў краіны. Таму пытанне з забеспячэннем студэнтаў жыллём актуальнае практычна для ўсіх ВНУ. Напрыклад, у БНТУ месцамі ў інтэрнатах забяспечаны толькі 33% іншагародніх студэнтаў.

Новы 18-павярховы інтэрнат разлічаны на 1032 месцы. Умовы пражывання ў ім ні ў чым не саступаюць першым інтэрнатам Студэнцкай вёскі. Кожны з блокаў прызначаны для пражывання пяці чалавек: тры — у адным пакоі і два — у другім. У блоку ёсць кухня з электрычнай плітой і халадзільнікам, туалетны пакой і душавая. Да таго ж у кожным пакоі маецца свабодны доступ у інтэрнэт. Створана і безбар'ернае асяроддзе, таму студэнты-калясачнікі змогуць самастойна перасоўвацца з паверха на паверх.

Усяго ў сучасных камфартабельных умовах у студэнцкай вёсцы жывуць ужо больш як 4 тысячы студэнтаў мінскіх ВНУ. Да канца года ў вёсцы здадуць у строй яшчэ адзін інтэрнат. А апошнім стане самы буйны інтэрнат, разлічаны на 1800 месцаў, які з'явіцца ў 2014 годзе. Таксама на тэрыторыі комплексу студэнцкай вёскі плануецца адкрыць шматфункцыянальны культурна-забаўляльны цэнтр, гасцініцу на 150 месцаў, падземныя аўтастаянкі на 300 машына-месцаў, аддзяленне банка, пункты бытавога абслугоўвання, паліклініку, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, гаспадарчы блок, амфітэатр і іншыя аб'екты.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз абзавесціся ўласным інтэрнатам пашанцавала студэнтам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Праўда, па першым часе інтэрнат стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика