ФАКТЫ. 21.by

ФАКТЫ

02.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску першы выпускны пажарных

У Віцебску адбыўся першы выпуск выратавальнікаў у створанай напрыканцы мінулага года вучэбнай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці.

— Летась у снежні загадам міністра па надзвычайных сітуацыях у нашым вучэбным цэнтры была створана вучэбная часць, дзе можна атрымаць рабочую прафесію выратавальніка-пажарнага 7 разраду з выдачай дакументаў Міністэрства адукацыі, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — І вось маладыя спецыялісты (а гэта 41 чалавек) скончылі навучанне і атрымалі пасведчанні. Яны вучыліся 3 месяцы, атрымаўшы за гэты тэрмін увесь неабходны аб'ём прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў.

Трэба адзначыць, што менавіта сёння ад МНС шмат у чым залежыць пошук адэкватных адказаў на тэхнагенныя і прыродныя пагрозы ХХІ стагоддзя. Усё гэта прад'яўляе высокія патрабаванні да ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі пажарных-выратавальнікаў. Таму важна рыхтаваць спецыялістаў, укараняць перадавыя адукацыйныя тэхналогіі і найноўшае абсталяванне, удасканальваць метады падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі выратавальнікаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Перад паездкай удакладняйце расклад

На ўчастку Мінск — Асіповічы — Мінск змяніўся расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа.

Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, з 31 сакавіка ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння зімовага часу ў краінах ЕС і Украіне часткова зменіцца і расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастках: Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Асіповічы, Мінск — Баранавічы, Мінск — Маладзечна, Орша — Краснае.

Чыгуначнікі звяртаюцца да пасажыраў: да таго, як выправіцца ў паездку, удакладняйце расклад у даведачным бюро вакзалаў станцый. Звярацца можна па тэлефонах: 105, (+37517) 225 70 00 ("Мінск-Пасажырскі"); 105, (+375216) 29 32 42 ("Орша-Цэнтральная"); (+375177) 73 51 51 ("Барысаў"); (+375176) 74 24 23 ("Маладзечна"), а таксама атрымаць інфармацыю ў білетных касах станцый і прыпыначных пунктаў.

  Палёты — па летнім раскладзе

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" пераходзіць на летні расклад, які будзе дзейнічаць да 26 кастрычніка. У новым сезоне "Белавія" ўводзіць сезонныя рэйсы, адкрывае новыя напрамкі, павялічвае частату выканання палётаў па ўжо дзейных маршрутах, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

З 28 красавіка "Белавія" будзе два разы на тыдзень выконваць рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Самару. З 28 мая ў раскладзе з'явіцца рэгулярны рэйс Мінск — Кутаісі — Мінск, які будзе выконвацца тройчы на тыдзень.

Апроч гэтага, у летнім раскладзе адновяцца рэгулярныя палёты з Мінска ў Новасібірск, Сочы, Сімферопаль, Караганду, Кустанай, Паўладар, і Манчэстэр. Будуць выконвацца палёты ў Калінінград з Брэста, Гомеля і Гродна.

У новым сезоне Нацыянальная авіякампанія "Белавія" павялічвае частату выканання палётаў па шэрагу напрамкаў: Парыж, Тэль-Авіў, Екацярынбург, Тэгеран, Ларнака, Ашхабад, Батумі, Гановер, Ераван, Масква, Кіеў, Лондан, Мілан, Стамбул і інш.

Акрамя рэгулярных рэйсаў, з'явяцца і новыя чартарныя праграмы з вылетам з Мінска, такія, як на востраў Кос, Закінтас, Араксас, Катанія, Пальма-дэ-Маёрка, Ціват, Пула, Задар. Будзе падоўжана распачатая восенню мінулага года чартарная праграма па маршруце Мінск — Акаба — Мінск. Яшчэ адной навінкай стане выкананне чартарных рэйсаў з Брэста ў Бургас.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску першы выпускны пажарных У Віцебску адбыўся першы выпуск выратавальнікаў у створанай напрыканцы мінулага года вучэбнай пажарнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика