Паніжаны градус. 21.by

Паніжаны градус

02.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На кантролі

Па выніках праверкі ўстаноў дашкольнай адукацыі, праведзенай органамі пракуратуры Віцебскай вобласці, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб аддзелаў і ўстаноў адукацыі з 15 раёнаў Прыдзвінскага краю.

У дзіцячых садках (у тым ліку і спецыяльных) Віцебска, Ушацкага, Браслаўскага, Віцебскага раёнаў і іншых не заўсёды выконваліся нормы напаўняльнасці груп. Напрыклад, на момант праверкі ў дашкольнай установе адукацыі "Ноўкінскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці" Віцебскага раёна налічвалася 176 выхаванцаў, а павінна быць максімум 125 дзяцей. Перавышэнне дапушчальнай колькасці выхаванцаў адзначалася ва ўсіх 8 групах, з якіх 5 інтэграваных, дзе дзеці маюць патрэбу ў навучанні і выхаванні па спецыяльнай праграме. У асобных групах нормы напаўняльнасці былі перавышаныя ў 2 разы! Правяральнікамі адзначаўся недахоп спальных месцаў — малыя спалі на дошках ад тумбаў, прыстасаваных у якасці "ложкаў".

Не заўсёды выконваліся і гігіенічныя патрабаванні да тэрыторыі ўстаноў адукацыі. Былі выяўлены факты неналежнага іх агароджвання, наяўнасці дэфектаў металічнага абсталявання на гульнявых пляцоўках.

Па-ранейшаму ёсць пытанні да пажарнай бяспекі ў шэрагу дашкольных устаноў Шумілінскага, Глыбоцкага, Віцебскага, Полацкага, Талачынскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Сенненскага раёнаў, Кастрычніцкага раёна Віцебска, Оршы і Полацка.

Праблемы, звязаныя з асвятленнем памяшканняў, арганізацыяй харчавання дзяцей, станам саміх харчаблокаў і санітарных вузлоў, выявілі ў шэрагу дзіцячых садкоў Полацка, Наваполацка і Оршы, Полацкага, Шаркаўшчынскага, Віцебскага і іншых раёнаў. У ходзе праверак былі зарэгістраваны і выпадкі невыканання тэмпературнага рэжыму.

Так, у яслях-садку № 4 у Расонах тэмпература паветра на момант абследавання ў спальным пакоі групы № 3 складала ўсяго толькі +16 градусаў пры норме +19-21 градусаў, у ясельнай групе № 1 у пакоі для гульняў — + 19 (норма + 21-23), у спальным памяшканні — +18 (норма +20-22). У яслях-садзе № 5 г. Віцебска ў 1-й малодшай групе тэмпература ў гульнявым, спальных пакоях складала адпаведна +17-18 пры мінімальнай норме +20-21, у старэйшай групе — +15-16 (норма +19-21), у музычнай зале — +15 (норма +18-20), спартыўнай зале — +11(!).

— Пры рэалізацыі праграм абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, службовымі асобамі ўстаноў адукацыі дапускаліся факты неналежнай арганізацыі працы з сем'ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Выяўлены нават выпадкі ўтойвання фактаў знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Не можа не турбаваць і нізкая якасць актаў абследаванняў умоў жыцця і выхавання непаўналетніх, — расказвае Ірына Крукоўская, памочнік пракурора Віцебскай вобласці. — Па выніках праведзенай праверкі пракурорамі гарадоў і раёнаў было ўнесена 19 прадстаўленняў, 5 прадпісанняў, пратэст. У дачыненні да 8 службовых асоб накіраваны патрабаванні аб распачынанні адміністрацыйнага працэсу. Пракуратурай вобласці для ўстаранення парушэнняў было ўнесена прадстаўленне начальніку ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Па выніках разгляду гэтага дакумента да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі шэраг службовых асоб аддзелаў і ўстаноў адукацыі з 15 рэгіёнаў вобласці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках праверкі ўстаноў дашкольнай адукацыі, праведзенай органамі пракуратуры Віцебскай вобласці, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты шэраг службовых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика