Міністр замежных справаў Літвы распавёў, чаму беларусам так складана даюць "шэнген". 21.by

Міністр замежных справаў Літвы распавёў, чаму беларусам так складана даюць "шэнген"

08.07.2014 16:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літва выдае штодня больш за тысячу візаў для беларусаў, але запатрабаванасць - прынамсі ў два разы большая. Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус распавёў "Белсату" пра тое, як перамагчы чэргі "па "шэнген".

На ягоную думку, павелічэнне штату працаўнікоў у амбасадах - не выйсце. "Лепш ісці шляхам спрашчэння рэжыму атрымання візы. І мы гатовыя ісці гэтым шляхам. Ужо падрыхтаваная Дамова аб спрошчаным перасячэнні мяжы для жыхароў памежных тэрыторый. Але беларускі бок не гатовы ўвесці яе ў дзеянне", - сказаў міністр.

Пры гэтым Літва не імкнецца стаць "фабрыкай візаў" ці пераўтвараць выдачу дазволаў у бізнес. "Віза для беларусаў магла б каштаваць не 60, а 35 еўра, як, напрыклад, для расейцаў, - падкрэсліў Лінас Лінкявічус. - Мы хочам, каб грамадзянам Беларусі было прасцей прыязджаць да нас".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літва выдае штодня больш за тысячу візаў для беларусаў, але запатрабаванасць - прынамсі ў два разы большая. Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика