Пустыя рэйсы
17.07.2014
—
Новости Общества
|
ААТ «ГЛЫБОЦКІ камбі- кормавы завод» — буйнейшы ў рэгіёне, мае свой цэх па вытворчасці алею. Ён абслугоўвае пяць раёнаў заходняй зоны вобласці. Для нармальнай работы патрэбна закупіць 20 тысяч тон насення рапсу і 70 тысяч тон зерневых.
Прадпрыемства, па словах намесніка дырэктара Алены Сакалоўскай, загадзя падрыхтавалася да прыёмкі новага ўраджаю. У поўнай гатоўнасці тры сушылкі агульнай магутнасцю 120 тон пераапрацоўкі зерня ў гадзіну, транспарт. Прыёмныя пункты пераводзяцца на кругласутачную работу. Каб не ствараць чэргі, на элеватары рэканструявалі пад’ёмнікі для хутчэйшай выгрузкі зерня, набыты новы прыёмаадборнік, які дазваляе больш дакладна і хутка вызначаць якасць сыравіны і масляністасць насення рапсу. Замест ранейшай гадзіны цяпер на гэта патрабуецца ўсяго дзве-тры хвіліны. Трэба зазначыць, што ў большасці насенне паступае якаснае. Але часам некаторыя гаспадаркі, каб не абцяжарваць сябе лішнімі клопатамі, адпраўляюць зерне прама з поля на завод вельмі засмечанае і сырое. Што з гэтага атрымліваецца, патлумачыла работнік бухгалтэрыі Марына Коц, якая выпісвае квітанцыі: — Калі, напрыклад, машына даставіла 13,3 тоны ўраджаю з засмечанасцю 40 працэнтаў і вільготнасцю 30 пры норме 7 працэнтаў, то ў залік пойдзе ўсяго 5,1 тоны, а з чатырнаццаці з лішнім мільёнаў, на якія ў гаспадарцы маглі б разлічваць пры якасным насенні, атрымаюць усяго тры мільёны. Калі палічыць расходы на пасяўную, уборку, сродкі абароны раслін, аб прыбытку не можа быць і размовы. Больш таго, яшчэ крышку — і давядзецца плаціць прадпрыемству за сваю ж прадукцыю!.. Праўда, сітуацыя, па словах Алены Сакалоўскай, у апошні час стала выпраўляцца. Карэктывы тэрмінова ўносяць інспектары па закупе прадукцыі, якія назначаны на перыяд нарыхтовак ў кожным раёне. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «ГЛЫБОЦКІ камбі- кормавы завод» — буйнейшы ў рэгіёне, мае свой цэх па вытворчасці алею. Ён абслугоўвае пяць раёнаў заходняй зоны вобласці. Для нармальнай...
|
|