На Віцебшчыну вяртаюцца гастарбайтары з Расіі. 21.by

На Віцебшчыну вяртаюцца гастарбайтары з Расіі

04.03.2015 12:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Віцебшчыне змяншаецца попыт на рабочую сілу. Сярод прычын - вяртанне гастарбайтараў з Расіі. Паводле дадзеных на пачатак гэтага года, на ўліку было каля 3,6 тысячы беспрацоўных, а вакансій налічвалася 3 775.

- Змяншэнне колькасці вакансій можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Напрыклад, на прадпрыемствах вядзецца аптымізацыя, у тым ліку і колькасці працуючых. Яшчэ адна - вяртанне грамадзян, якія ў свой час з'ехалі, як кажуць, за доўгім рублём. Як правіла, гэта людзі высокапрафесійныя, і ім працадаўцы рады, асабліва ў будаўнічай галіне. Часткова на сітуацыю на рынку працы паўплывалі і мігранты: у вобласць прыехалі больш за 1,5 тысячы грамадзян Украіны.

Каб змяніць сітуацыю, трэба працаваць як з беспрацоўнымі, так і з наймальнікамі. З першымі, каб былі адаптаваныя да сучасных патрабаванняў рынку працы, з другімі, каб стваралі новыя рабочыя месцы, адкрывалі новыя прадпрыемствы,
- расказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў.

Сярэднямесячная зарплата ў Віцебскай вобласці напрыканцы 2014 года склала больш за 5,8 мільёна рублёў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Віцебшчыне змяншаецца попыт на рабочую сілу. Сярод прычын - вяртанне гастарбайтараў з Расіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика