Стул нямецкага генерала і моцны сацыяльны пакет. Як у Лукскім сельсавеце сустракалі маладых спецыялістаў з усяго Карэліцкага раёна. 21.by

Стул нямецкага генерала і моцны сацыяльны пакет. Як у Лукскім сельсавеце сустракалі маладых спецыялістаў з усяго Карэліцкага раёна

13.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Пакуль кіраўніцтва адных сельгаскааператываў ламае галаву над тым, як замацаваць моладзь на першым рабочым месцм, у ДП “Лукі-Агра” гэтую праблему ўжо вырашылі. Як? Вельмі проста: тое, што абяцаюць маладым у першыя дні пасля размеркавання, абавязкова ажыццяўляюць.

Менавіта таму чарговае пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”  было вырашана правесці менавіта на хлебасольнай лукскай зямлі.

— У нашым калектыўным дагаворы шмат увагі ўдзяляецца моладзевай катэгорыі працаўнікоў, — расказвае намеснік дырэктара ДП “Лукі-Агра” па ідэалагічнай рабоце Наталія Васільеўна Мардзіловіч. — Напрыклад, студэнтам, якія вучацца па дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы, гаспадарка выплачвае дадатковую стыпендыю ў памеры 2 базавых велічынь пры атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 3 базавыя велічыні пры атрыманні вышэйшай адукацыі. Маладым спецыялістам, якія прыбылі на работу па накіраванні пасля заканчэння ўстановы адукацыі, пры заключэнні кантракта ўстанаўліваецца даплата да зарплаты ў памеры 2 тарыфных ставак першага разраду. Акрамя гэтага, прадастаўляецца дадатковы водпуск да 5 каляндарных дзён.


Маладыя спецыялісты забяспечваюцца жыллём. Тым, хто жыве ў здымным жыллі, гаспадарка кампненсуе расходы ў памеры 1 базавай велічыні ў месяц. Калі спецыяліст застаецца працаваць у гаспадарцы пасля дзвюхгадовай адпрацоўкі, атрымлівае даплату да аклада ў памеры трох тарыфных ставак першага разраду за адпрацаваны час на працягу трох гадоў. Маладажонам да вяселля — матэрыяльная дапамога ў памеры 10 базавых і падарунак. Пры нараджэнні першага дзіцяці ў ДП “Лукі-Агра” выплачваецца 10 базавых, другога і наступных — 20 базавых.

— Сацыяльны пакет для моладзі ў ДП “Лукі-Агра” моцны і грунтоўны, — лічыць Н. В. Мардзіловіч, — таму і недахопу ў маладых кадрах мы не адчуваем.

Справачна

У Лукскім сельскім Савеце налічваецца 8 вёсак, 1110 жыхароў, 139 дзяцей да 16 гадоў, 558 працаздольных грамадзян, 413 пенсіянераў. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, паштовае і банкаўскае аддзяленні, комплексна-прыёмны пункт, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі і фельчарска-акушэрскі пункт, 7 магазінаў.

— У ДП “Лукі-Агра” працуюць 48 чалавек ва ўзросце да 31 года, — расказвае дырэктар ДП “Лукі-Агра” Мікалай Аляксандравіч Гавіна, — а гэта 16% ад усіх працуючых у гаспадарцы. За апошнія тры гады да нас на работу прыйшлі шэсць маладых спецыялістаў, і ўсе засталіся тут, ні адзін не з’ехаў. Гэта значыць, што людзі вераць нам.


Безумоўна, і трывалы сацыяльны пакет, і заработная плата, якая за апошнія 5 месяцаў склала 690 рублёў, напрамую залежаць ад эканамічных поспехаў гаспадаркі. Так, у 2017 годзе надоена на адну фуражную карову 6502 кг малака. У гэтым годзе на прадпрыемстве плануюць узяць амаль 7-тысячную планку. 722 грамы складаюць сярэднямесячныя прывагі на свінакомплексе, на 807 грам прыбывае буйная рагатая жывёла.

Азнаёміцца з тым, як працуе эканоміка прадпрыемства, чым жыве сацыяльная сфера, маладыя спецыялісты замаглі на свае вочы. Напрыклад, МТФ “Далматаўшчына” на 720 галоў дойнага статку — сучасны вытворчы комплекс, на якім  за 5 месяцаў бягучага года атрымлі 3172 кг малака ад кожнай каровы. За гэты перыяд  здадзена дзяржаве 457,3 тоны малака на суму 1464,1 тыс. рублёў.


Аляксандр Уладзіміравіч Капіца, намеснік дырэктара ДП “Лукі-Агра” па жывёлагадоўлі, расказвае, што сёння ў гаспадарцы працуюць 10 маладых ветэрынарных урачоў. Галоўнаму ветурачу — 30 гадоў, астатнія яшчэ маладзейшыя. Усе стварылі свае сем’і, атрымалі жыллё, моцна ўкараніліся на лукскай зямлі.

Яшчэ адным пунктам прыпынку падчас экскурсіі на сельсавету стала Лукская сярэдняя школа, у якой на працягу многіх гадоў працуе пакой ваеннай славы. Мясцовы настаўнік Уладзімір Уладзіміравіч Матусевіч сабраў і працягвае збіраць звесткі і рарытэты першай і другой сусветных войнаў. Так, нядаўна калекцыю школьнага музея папоўніў стул, на якім, па словах мясцовых старажылаў, калісьці сядзеў нямецкі генерал. Ад’язджаючы, немцы забыліся пра стул, а мясцовыя жыхары схавалі яго ад граху далей у лесе. На дзіва, стул, які быў выраблены ў Польшчы амаль стагоддзе назад, выдатна захаваўся і цяпер кожны жадаючы можа пасядзець на ім.


Канцэртную праграму і салодкі стол арганізавалі гаспадары для сваіх юных гасцей у мясцовай сталовай. Дарэчы, у гэтым годзе за ўласны кошт ДП “Лукі-Агра” тут быў зроблены  капітальны рамонт абедзеннай залы. Цяпер гэта сучаснае памяшканне, якое можа свабодна канкурыраваць з гарадскімі кафэ, і дзе кожны працаўнік гаспадаркі можа не толькі паабедаць, але і правесці сямейную ўрачыстасць.


Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Пакуль кіраўніцтва адных сельгаскааператываў ламае галаву над тым, як замацаваць моладзь на першым рабочым месцм, у ДП “Лукі-Агра” гэтую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика