Асцярожнага Бог сцеражэ. 21.by

Асцярожнага Бог сцеражэ

15.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

адчыненае акно і ключ у сістэме запальвання - злодзеям і нічога прыдумваць не трэба
Пэўна, усе памятаюць знакамітую кінастужку “Иван Васильевич меняет професию”.

Тады ў ей Міласлаўскаму, каб трапіць у кватэру і абакрасці таварыша Шпака, давялося выкарыстаць цэлую звязку ключоў. А вось калі грамадзяне пакідаюць свае рэчы без нагляду, для зло-дзея задача ўвогуле спрашчаецца: бяры і ўцякай.

Каб такіх выпадкаў здаралася менш, на тэрыторыі Вялікамалешаўскага сельскага Савета адбыўся прафілактычны рэйд, мэтай якога было нагадаць жыхарам, што захаванасць іх маёмасці, у большасці выпадкаў, залежыць ад іх саміх.а на гадзінніку ўжо 22.30
 

Тэрыторыя для рэйду была выбрана невыпадкова. Тут з пачатку года зафіксавана дзесяць злачынстваў, сем з якіх – за май. Людзі, нячыстыя на руку, спакушаюцца на веласіпеды, аўтамабілі і нават звычайныя… тазікі. Таму ў першую чаргу камісія ў складзе начальніка Давыд-Гарадоцкага аддзела міліцыі Андрэя Мікалаевіча Цеслюка, участковага Юрыя Юр’евіча Міхлюка, памочніка пракурора Анастасіі Іванаўны Дарошка, старшыні сельвыканкама Таццяны Мікалаеўны Васюхневіч і карэспандэнта “Навін Палесся” адправілася па тых адрасах, куды ўжо завітвала міліцыя для высвятлення абставін крадзяжоў.Аляксанд Хамляк са сваім сябрамі таксама атрымалі памяткі, як захоўваць маёмасць

Праўда, высновы зрабілі не ўсе. Каля дома сям’і, у якой укралі веласіпед прыкладна месяц таму, гэтыя сродкі перамяшчэння зноў знаходзіліся на вуліцы. Як патлумачыў гаспадар, ён проста не паспеў завесці двухколавы транспарт у гараж, бо яшчэ не сцямнела. Дык і для зладзеяў не сцямнела: добра  відаць, што браць і дзе браць. Мужчыну нічога не засталося, як заводзіць веласіпеды ў гараж.

Аўтамабіль з адчыненым акном і ключом у сістэме запальвання ўбачылі і па тым адрасе, дзе адну машыну ўжо ўкралі. Да таго ж гаспадароў не было дома, што зноў жа з’яўляецца цудоўнай умовай для крадзяжу. Ці ўладальнік не надта даражыць аўтамабілем, ці проста думае, што снарад у адну і тую ж варонку двойчы не трапляе, — невядома. Пра наш прыезд яму скажуць пакінутыя памяткі на лабавым шкле.Андрэй Мікалаевіч цяслюк размаўляе з Наталляй Фёдараўнай Карнячук і Настассяй Давыдаўнай Краўцовайjpg

А вось гаспадыню таго дома, дзе ў невядомым накірунку зніклі тазікі, мы сустрэлі на вуліцы, якая ветліва запэўніла, што пасля таго выпадку ўсё хавае, каб потым не набываць страчаныя рэчы.

У гаспадарцы яшчэ аднаго жыхара Вялікага Малешава многа тэхнікі: ад машын да лодак. Прызнаўся, што ў сваім двары не заўсёды зачыняе мікрааўтобус, маўляў, хто пойдзе ў чужы двор красці. Але ж, як паказвае статыстыка, маюць месца і такія выпадкі. “Тады паеду і помпу схаваю”, — згадзіўся дбайны гаспадар.веласіпеды каля кода сям'і Паўловіч зноў спакушаюць злодзеяў

“А калі няма нічога красці?”  – жартавалі бабулі, што сядзелі ў цяньку на адной з вуліц. “Калі захочуць, то знойдуць”, — кажа Андрэй Мікалаевіч, зыходзячы са свайго вялікага вопыту работы ў міліцыі. І нагадаў жанчынам, каб не пакідалі дамы без нагляду, нават калі ідуць працаваць у агарод.дзяўчынка самастойна павяла хаваць свой веласіпед

Дыхтоўныя двухпавярховыя дамы, дагледжаныя двары і неймавернай прыгажосці кветнікі паўсталі перад нашымі вачыма на адной з новых вуліц аграгарадка. Людзі, стомленыя за дзень працай, ужо рыхтаваліся адпачываць. А вось сваю маёмасць пакінулі без нагляду.  Шмат веласіпедаў як дарослых, так і дзіцячых, сельскагаспадарчыя агрэгаты і незачыненыя аўтамабілі знаходзіліся пад адкрытым небам. Праўда, уласнікі маёмасці сустракалі нас з разуменнем і цалкам згаджаліся з нашымі доказамі. Адзін з жыхароў шчыра прызнаўся: бывае, так нагаруешся за дзень, што ледзь да ложка дойдзеш, не да веласіпеда. Але ж, даражэнькія, тады навошта дарыць зладзеям заробленае сваім мазалём? Прыслухаўшыся, усе пачалі хаваць свае рэчы. І нават маленькая дзяўчынка, максімум пяці гадоў, якая стаяла з маці і ўважліва слухала нас, тут жа ўзяла свой прыгожы веласіпед і павяла ў гараж. І калі ў наступны раз яна не пакіне жалезнага сябра пад зоркамі, значыць, наш візіт прайшоў не дарэмна.Таццяна Мікалаеўна Васюхневіч уручае памятку Віктару Мішкову

Пабывалі мы і ў суседняй вёсцы Альгомель. Усяго спынілі, каб папярэдзіць і ўручыць памяткі, больш як 30 жыхароў. Трэба  адзначыць, што мясцовыя жыхары – людзі вельмі дабрадушныя. Многія мяркуюць па сабе: раз я не бяру нічога чужога, то і іншым не трэба. І, на жаль, памыляюцца, бо знаходзяцца тыя асобы, якія не цураюцца пажывіцца за чужы кошт. Як кажуць, Бог такім суддзя. Але ёсць і іншая прымаўка, якая больш падыходзіць для гэтага матэрыялу: асцярожнага Бог сцеражэ. Таму не губляйце пільнасці, паважаныя чытачы!

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўна, усе памятаюць знакамітую кінастужку “Иван Васильевич меняет професию”. Тады ў ей Міласлаўскаму, каб трапіць у кватэру і абакрасці таварыша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика