“Покліч Палесся” прызнаны брэндам Петрыкаўшчыны. 21.by

“Покліч Палесся” прызнаны брэндам Петрыкаўшчыны

15.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9296

У райвыканкаме адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары брэнду Петрыкаўскага раёна. Адпаведны конкурс, нагадаю, стартаваў у красавіку сёлета.

Паводле ацэнак журы, з шасці дасланых пакетаў конкурсных матэрыялаў больш галасоў падтрымкі атрымала кандыдатура брэнда, прапанаваная раённым Домам рамёстваў, – Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”, што праводзіцца ў аграгарадку Ляскавічы кожныя два гады, пачынаючы з 2010 года.

зов

На выбар журы былі прадстаўлены: “Покліч Палесся”, “Два ключы” (з афіцыйнай сімволікі раёна), “Крыніца” (на гары Каўпак паміж Залессем і Чалюшчавічамі), “Чорны хлеб” (хлеб-“цаглінка”, які выпякаюць на нашым камбінаце кааператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства), “Выбітныя землякі” (ініцыятыва Новагалоўчыцкага сада-школы) і “Рыбны рай”.

ключы

землякі

Рэдакцыя нашай газеты на гэты конт актыўна прапанавала ў сацсетках самыя розныя варыянты брэнду: Дзеда Талаша і яго бараду, прадстаўнікоў флоры і фаўны Петрыкаўшчыны, раку Прыпяць, божую кароўку (у народзе – петрык), Успенскую царкву ў Кашэвічах – помнік драўлянай архітэктуры ХVІ стагоддзя, рыбака і названы вышэй комплексны брэнд “Рыбны рай”, які аб’ядноўвае ўсё, звязанае з воднай сістэмай раёна, рыбагадоўляй і рыбным турызмам, правёўшы паралелі сімволікі рыбы з хрысціянствам і сімволікай горада, паданнямі пра Петрыкаў.

рыба4

Група ў сетцы “ВКонтакте” “Признавашки Петрикова” прапанавала ў якасці брэнда “Шахцёра” са слоганам “Пераходзім на новы ўзровень” і комплекснай выявай салевіка-шахцёра, вытворчых аб’ектаў і тэхнікі, элемента нацыянальнага арнаменту і словазлучэння “Соль Палесся”.

соль

Варыянты, якія занялі першыя тры месцы, будуць адзначаны прызамі фундатараў конкурсу, сярод якіх раённыя арганізацыі аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ.

Па інфармацыі арганізатараў конкурсу, спецыяльны прыз – “глядацкіх сімпатый” – атрымае варыянт брэнду “Чорны хлеб”, які набраў у створанай групе ў сетцы “ВКонтакте” найбольш “лайкаў” – 243.

хлеб

У. ЕСІПАЎ, фота Арцёма ГУСЕВА,
эмблемы з  сацсетак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары брэнду Петрыкаўскага раёна. Адпаведны конкурс, нагадаю, стартаваў у красавіку сёлета. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика