У Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара горада
26.06.2018
—
Новости Общества
|
У межах святкавання 515-гадовага юбілею Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара нашага горада, ветэрана вайны і працы Уладзіміра Мускага. Падарунак – цёплую коўдру – падарыла Уладзіміру Пятровічу дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” Марына Нікалайчык.
Дом Уладзіміра Пятровіча стаіць на ўзгорку побач з Спаса-Праабражэнскім храмам і ўглядаецца шырокімі вокнамі на маляўнічы пейзаж гарадскога парка з люстэркам возера. Гэта другі будынак, які гаспадар пабудаваў тут уласнымі рукамі з дапамогай сваіх братоў. Усе чатыры браты Мускія – гаспадарлівыя, дбайныя, руплівыя. Навучаныя бацькам цесляром разнастайным будаўнічым і цяслярскім прамудрасцям, яны і сабе хаты будавалі ў пасляваенны час і ўсім, хто гатоў быў заплаціць за паслугу. Акрамя таго, трымалі заўжды моцную гаспадарку, таму ў самыя лютыя часы не пакутавалі ні ад голада, ні ад нястачы. Не толькі пабудаваныя дамы, трое дзяцей, сямёра ўнукаў, пяцёра праўнукаў – багатая спадчына Уладзіміра Мускага, але і добрая памяць замлякоў, былых вучняў і выхаванцаў, якія шанавалі настаўніка і выхавацеля. Працаваў ён пачатковых школах вёсак Хаўсты, Клідзеняты, Ракаўцы, Мікулеўшчына, выйшаўшы на пенсію яшчэ доўгі час быў выхавацелем у школе-інтэрнаце. Абіраўся дэпутатам сельскага савета.
Ала СТРАШЫНСКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах святкавання 515-гадовага юбілею Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара нашага горада, ветэрана вайны і працы Уладзіміра Мускага. Падарунак – цёплую коўдру –...
|
|