Юныя футбалісты з Вялікага Малешава – мацнейшыя ў вобласці. 21.by

Юныя футбалісты з Вялікага Малешава – мацнейшыя ў вобласці

09.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

удзельнікі турніру.g
Размова ідзе пра рэспубліканскі турнір “Скураны мяч”, які адбыўся некалькі тыдняў таму ў Івацэвічах. У ім прыняла ўдзел каманда з ліку вучняў 5-6 класаў Вялікамалешаўскай сярэдняй школы, якую падрыхтаваў трэнер Уладзімір Кардаш.

Для таго каб трапіць на гэтыя спаборніцтвы, юныя спартсмены спачатку перамаглі ў паўфінале каманды з Пінска і Пінскага раёна.
Ужо ў Івацэвічах іх чакалі мясцовыя футбалісты, а таксама Драгічына і Брэста. Нягледзячы на зусім юны ўзрост, нашы футбалісты паказалі характар і нікому не аддалі перамогу. Спачатку ў серыі пенальці перамаглі зборную з Драгічына. А ўжо ў фінале з лікам 2:1 адолелі каманду з Івацэвіч.
Гэта дало магчымасць ім прыняць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе з 8 па 12 верасня ў сталіцы.
Хочацца адзначыць усіх людзей, якія таксама працавалі з вучнямі. Гэта настаўнікі фізічнай культуры Уладзімір Іванавіч Флар’яновіч, Валянцін Іванавіч Флар’яновіч, Сяргей Адамавіч Мазоль. Усе трэніроўкі праводзіліся на стадыёне школы, у чым пасадзейнічала яе дырэктар Ірына Мікалаеўна Краўцова.Ну і, безумоўна, бацькі, якія ні на секунду не сумняваліся ў сваіх малых футбалістах.
Сапраўды, тое, што каманда з невялікага аграгарадка перамагла гарадскія каманды – дастойны вынік. Героямі сталі Мікіта Кузьміч, Васіль Кардаш, Данііл Дарошка, Ілья Ярмоліч, Васіль Марцінчык, Назар Блоцкі, Раман Краўцоў, Вадзім Шаўчук, Сяргей Тарасевіч, Яўген Карняйчук, Яўген Кардаш. Цікава, што ў складзе каманды былі і брацкія трыа – Яўген, Адам, Мікалай Таргоня, а таксама Аляксей, Расціслаў і Арцём Дзямко. Дарэчы, апошні атрымаў званне лепшага паўабаронцы. А Дзмітрый Кардаш стаў лепшым нападаючым.
Віншуем рабят і жадаем ім поспеху!
Ганна Мельнік

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова ідзе пра рэспубліканскі турнір “Скураны мяч”, які адбыўся некалькі тыдняў таму ў Івацэвічах. У ім прыняла ўдзел каманда з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика