У гаспадарках Вілейскага раёна жніво блізіцца да завяршэння. 21.by

У гаспадарках Вілейскага раёна жніво блізіцца да завяршэння

17.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

post thumbnail

У гаспадарках раёна жніво блізіцца да завяршэння. Адна з іх – адкрытае акцыянернае таварыства «Чурлёны», куды мы ўзялі курс ў мінулую сераду. Ранак выдаўся пахмурным, а ўначы прайшоў дождж, таму мы ведалі, што камбайнавыя экіпажы пакуль што будуць не ў полі – трэба пачакаць, пакуль збажына абветрае.

Дыспетчарскую ў любой гаспадарцы без перабольшвання можна назваць штабам. Асабліва цяпер, у гарачую ва ўсіх сэнсах уборачную пару. Вось і ў «Чурлёнах» у дыспетчара Раісы Лукша тэлефон практычна не змаўкае. Жанчына ў курсе самых розных задач і праблем, якімі сёння жыве гаспадарка.


Механізатар Уладзімір Кулак

– Дзевяць гадоў ужо ў дыспетчарскай, – у кароткі перапынак паміж званкамі растлумачыла яна. – А ўвогуле ў гаспадарцы 34 гады. Як прыехала па размеркаванні пасля тэхнікума, так тут і засталася.

Аграном-агароднінавод па спецыяльнасці, Раіса Міхайлаўна пачынала з памочніка брыгадзіра. Справа, вядома, няпростая, але ў спрытнай дзяўчыны ўсё атрымалася. За доўгія гады Лыцавічы сталі другой радзімай Раісы Міхайлаўны: тут яна выйшла замуж за мясцовага хлопца, выгадавалі з мужам траіх дзетак і цяпер вось чакаюць нараджэння ўжо чацвёртага ўнука. Што датычыць сваёй непасрэднай работы, то яе жанчына ведае да драбніц. Як і ўсіх добразычлівых людзей, побач з якімі жыве і працуе на працягу дзясяткаў гадоў.


У дыспетчарскай: Раіса Лукша і вадзіцель аўтапарка Мікалай Русак

На сёлетнім жніве, адзначыла Раіса Міхайлаўна, у гаспадарцы занята сем камбайнавых экіпажаў, вынікі працы якіх падводзяцца ў канцы кожнага працоўнага дня. Калі гаварыць пра пераможцаў, то першае месца па гаспадарцы ў вядомага камбайнера Івана Баравога, які намалаціў больш за 1000 тон збожжавых і рапсу. Камбайнерскі стаж Івана Іванавіча вымяраецца двума дзясяткамі гадоў. На другім месцы – экіпаж у складзе камбайнера Сяргея Місюля і яго памочніка Віктара Ардзякі, якіх мы засталі ў дзень нашага наведання гаспадаркі на мехдвары ў Іжы. Механізатары ўжо збіраліся выязджаць у поле, але іх фота мы зрабіць паспелі. За гэтыя некалькі хвілін яны падзяліліся, што самі мясцовыя, жывуць і працуюць на бацькоўскай зямлі, аб чым ніколечкі не шкадуюць. У гэтыя жнівеньская дні іх графік асабліва напружаны і нялёгкі, але ж усведамленне важнасці справы, якую робяць, згладжвае ўсё і стварае адпаведны – аптымістычна-упэўнены – настрой.


Вадзіцель Пётр Іватовіч

Плённа працуюць на жніве і вадзіцелі, што адвозяць збажыну ад камбайнаў. Так, больш за тысячу тон збажыны і рапсу на рахунку вадзіцеляў «МАЗаў» Пятра Іватовіча і Анатоля Баравога. Пётр Фёдаравіч, дарэчы, у гаспадарцы працуе з 1981 года. Тры дзясяткі гадоў шчыраваў на камбайне ды і зараз, хоць і памяняў штурвал карабля хлебнай нівы на баранку аўтамабіля, усё роўна ўдзельнічае ў гэтай найважнейшай для грамадства сельгаскампаніі– жніве.

Паралельна з уборачнай выконваюцца і іншыя работы, без якіх не ўяўляецца сельская гаспадарка. Так, знакаміты чурлёнскі механізатар Пётр Крывіцкі (герой нашых ранейшых публікацый, які ў гэтым годзе ўдастоены высокай узнагароды – ордэна Пашаны) зараз заняты на КЗР – забяспечвае жывёлу падкормкай. На падкошванні пашаў працуе і яшчэ адзін вопытны механізатар – Уладзімір Кулак, які літаральна на днях адзначыў свой шасцідзясяцігадовы юбілей. Шчодра дзеляцца гэтыя трактарысты сваімі ведамі з моладдзю, таму з такімі працаўнікамі наўрад ці пажадае развітацца кіраўніцтва нават і тады, калі яны дасягнуць пенсійнага ўзросту. Прафесіяналізм, адданасць сваёй справе, чалавечнасць і сумленнасць былі і будуць у цане заўсёды.


Сяргей Місюль (злева) і Віктар Ардзяка

Іжаншчына – адметны куточак нашага раёна. Адметны шчырымі, працавітымі і добразычлівымі людзьмі, у чым мы яшчэ раз пераканаліся. А яшчэ – мноствам буслянак, што таксама з’яўляецца прыгожай асаблівасцю і добрым знакам гэтага краю. Менавіта пра гэта думалася па дарозе дамоў.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Веранікі ШАБЕЛЬНАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках раёна жніво блізіцца да завяршэння. Адна з іх – адкрытае акцыянернае таварыства «Чурлёны», куды мы ўзялі курс ў мінулую сераду. Ранак выдаўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика