Агонь з іскры пачынаецца. 21.by

Агонь з іскры пачынаецца

19.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вілейскім раёне штодзённая прафілактычная работа працягваецца… 17 кастрычніка з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Начальнік райаддзела па НС Аляксандр Аляксандравіч Яхімовіч правёў выступ перад работнікамі Вілейскага вузла электрасувязі Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі, намеснік начальніка аддзела па АТР Яўген Іванавіч Шалуха выступіў перад працоўным калектывам «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Вілейскага райсельгасхарча».

Падчас правядзення сустрэчы работнікі МНС давялі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

— «Агонь з іскры пачынаецца», — звярталі ўвагу прысутных работнікі МНС, — на народных прыказках трэба вучыцца, паколькі, як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажару, на якіх загінулі людзі, з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, — большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Спецыялісты таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан і рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Кіраўнікі РАНС расказалі аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач».

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з рэкамендацыямі ад МНС.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вілейскім раёне штодзённая прафілактычная работа працягваецца… 17 кастрычніка з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, кіраўніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика