Новы праект ільянцаў – «PROДворец». 21.by

Новы праект ільянцаў – «PROДворец»

20.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год малой радзімы, безумоўна, стаў добрай падставай для таго, каб больш глыбока вывучыць гісторыю свайго роднага куточка, паглядзець на сваю вёску з другога боку: што яна дала нам, якія ў яе традыцыі, асновы, і тое, як і якімі клопатамі яна жыве сёння. Наша школа з’яўляецца ўдзельніцай розных праектаў: «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», «Сістэма экалагічнага мененджменту», «Укараненне мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў сродкамі інфармацыйна-краязнаўчага метадычнага цэнтра ва ўмовах аграгарадка». Таму на прапанову калектыву Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці прыняць удзел у праекце «PROДворец» мы, настаўнікі і навучэнцы ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця», адказалі згодай. Праект разлічаны на тое, што любоў да сваёй малой радзімы дапаможа пазнаёміцца, згуртавацца, пасябраваць вучням і педагогам школ Беларусі, размешчаных у сельскай мясцовасці, на тэрыторыях якіх існуюць населеныя пункты з назвай Дварэц. Недалёка ад нашага аграгарадка Ілья ёсць нават дзве вёскі Дварэц. Адна – побач, а другая – невялічкая вёсачка, у якой засталося мала жыхароў, але ім таксама ёсць кім ганарыцца – у суседнім Хаценчыцкім сельскім савеце. У ёй нарадзіўся наш паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, чалавек шматграннага таленту Уладзімір Папковіч.



Праект будзе працягвацца з 20 кастрычніка па 20 снежня і ўключае сем этапаў, у трох з якіх мы ўжо прынялі ўдзел.
Стварылі каманду з 12 чалавек, вучняў нашай школы, якія пражываюць у вёсцы Дварэц, размешчанай у мікрараёне нашай школы. Каардынатарамі праекта з’яўляюцца кіраўнікі школьных музеяў Шабуня Наталля Іванаўна і Шушкевіч Аксана Аляксееўна. Камандзе была дадзена назва «Сцежкамі вёскі Дварэц», падрыхтавана візітка.
У намінацыі «Творчасць без меж» прыняла ўдзел вучаніца 9 «А» класа Жук Анастасія. Шчырая адданасць сваёй бацькаўшчыне, замілаваныя адносіны да ўсяго роднага, гонар за сваіх землякоў адкрыта выяўляюцца ў эсэ дзяўчынкі «Якая яна, мая мілая Радзіма».
Створана стужка часу «Назад у мінулае Дварца», на якой нанесены падзеі, што адбываліся ў гісторыі населенага пункта.
На сёння каманда рыхтуецца прыняць удзел у намінацыі «Вайна пад дахамі». Наперадзе нас чакаюць яшчэ тры этапы – «Гісторыя школы», «Выдатныя мясціны майго Дварца», выніковая віктарына па ўсіх матэрыялах праекта. Праца, несумненна, цікавая і, галоўнае, карысная.
Работа над праектам садзейнічае развіццю цікавасці да гісторыі, даследаванням, матывацыі да навукова-пазнавальнай дзейнасці, павышэнню ўзроўню валодання інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі і выкарыстання сервісаў сеткі інтэрнэт.
Аксана ШУШКЕВІЧ,
каардынатар праекта,
кіраўнік школьнага народнага музея
«Вілейшчына літаратурная»
ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця».

Фота прадстаўлена аўтарам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год малой радзімы, безумоўна, стаў добрай падставай для таго, каб больш глыбока вывучыць гісторыю свайго роднага куточка, паглядзець на сваю вёску з другога боку:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика