“Адно акно” у новым фармаце
11.12.2018
—
Новости Общества
|
У рамках рэалізацыі рашэння Мінскага аблвыканкама № 202 ад 24 мая 2018 года і патрабаванняў дырэктывы № 2, з 27 лістапада служба “адно акно” запрацавала ў новым фармаце. Істотныя змены ў арганізацыі работы гэтай службы заўважылі і нашы землякі, якія на гэтым тыдні заходзілі ў адміністрацыйны будынак раённага выканаўчага камітэта. З правага боку ў фае будынка абсталяваны тры рабочыя месцы службы “адно акно”. Прычым, калі раней да патрэбных кабінетаў, няхай сабе і на першым паверсе, кожнаму грамадзяніну неабходна было праходзіць праз пост дзяжурнага, то зараз усё намнога прасцей. Без ніякіх дадатковых удакладненняў адразу падыходзіш да патрэбнага “акна”. Гэта што датычыць візуальнага і практычнага моманту. Вельмі важна тое, што, згодна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 740 ад 17 кастрычніка г. г. значна пашыраны пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў, якія праводзяцца праз службу “адно акно”. Дарэчы, поўны пералік іх быў надрукаваны ў мінулым нумары раённай газеты. —Зараз служба “адно акно” праводзіць 88 працэдур для фізічных асоб і 17 для юрыдычных, — расказвае кіраўнік спраў райвыканкама Мікалай Чабан. – І калі раней такая служба дзейнічала больш разрознена, то цяпер усё сканцэнтравана ў адным месцы, што намнога зручней і для грамадзян, і для спецыялістаў, якія непасрэдна тут працуюць. У іх абавязкі ўваходзіць прыём заяў, дакументаў, па якіх пасля і будуць прымацца рашэнні, здзяйсняцца адміністрацыйныя працэдуры, аб чым тыя ж спецыялісты і будуць інфармаваць грамадзян у вызначаныя заканадаўствам тэрміны. Адным словам, цяпер дастаткова пакінуць сваю заяву ў “адным акне”, каб усе неабходныя грамадзяніну адміністрацыйныя працэдуры былі выкананы, і ў наступны раз ён мог спакойна забраць неабходныя яму дакументы ці атрымаць кампетэнтны адказ. Узначальвае службу “адно акно” інспектар сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі Ірына Ярашэвіч. Спецыялістамі працуюць Таццяна Грэская і Аліна Чарнавус. Як паказаў першы працоўны дзень у новым фармаце, сумаваць спецыялістам не давялося. Яны прымалі і рэгістравалі заявы на адчужэння аднакватэрнага жылога дома, на перапланіроўку жылога памяшкання і іншыя. Дарэчы, атрымаць даведку можна і па тэлефоне. Для гэтага існуе адзіны нумар 142 і непасрэдна рабочыя: 51-0-20, 51-0-21, 51-0-22. Зручны і рэжым работы службы. Па-першае, працуе яна без перпынку на абед. Два разы ў месяц можна звярнуцца сюды і ў суботу (другая і чацвёртая). І калі ў звычайныя рабочыя дні служба “Адно акно” працуе да 17.00 гадзін, то ў сераду – да 20.00. Так што калі не выпадае пакінуць сваё рабочае месца ў будні дзень, то гэта можна зрабіць і ў суботу ці пасля работы ў сераду. Зручна. Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ Фота Сяргея ШАРАЯ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках рэалізацыі рашэння Мінскага аблвыканкама № 202 ад 24 мая 2018 года і патрабаванняў дырэктывы № 2, з 27 лістапада служба “адно акно” запрацавала ў новым...
|
|