Стрэлы і гонкі юных біятланістаў. 21.by

Стрэлы і гонкі юных біятланістаў

21.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 (9)

Зіма для вучняў агульнаадукацыйных школ традыцыйна звязана не толькі з актыўнымі фізкультурнымі заняткамі на свежым паветры, але і са стартамі “Снежны снайпер”, калі юныя аматары біятлона адначасова пасцігаюць навуку лыжных гонак і трапнай стральбы.

З мэтай умацавання здароўя дзяцей і падлеткаў, папулярызацыі біятлона, як зімняга віду спорту, уцягвання ў заняткі ім навучэнцаў устаноў адукацыі, камплектавання зборнай каманды раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах па лыжным спорце і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на мінулым тыдні прайшоў раённы этап гэтых спаборніцтваў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы 2003-2008 гадоў нараджэння з 11 школ раёна колькасцю 67 удзельнікаў.

1 (16)

– Спаборніцтвы ўключалі ў сябе два этапы: стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі (праходзілі ў легкаатлетычным манежы ДЮСШ) і лыжныя гонкі (на гарадскім стадыёне). Зразумела, былі стрэлы і “ў малако” і, як адзначалі задаволеныя трэнеры, “у дзясятачку”, ды і на снежнай трасе хапала падзенняў. Аднак нават гэтыя маленькія непрыемнасці толькі надавалі азарту юным біятланістам, – адзначае метадыст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЛЕБЕДЗЕВА.

У агульнакамандным першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам: у групе “А” – гімназія, СШ №2 імя К. Крапівы, СШ №1 імя А. Пушкіна»; у групе “Б” – Суткаўская школа-сад, Сямёнавіцкая школа і Ліцвянская школа-сад.

У асабістым першынстве ў старэйшай узроставай катэгорыі (2003-2004 г. н.) пераможцамі сталі: сярод дзяўчат – Яна Мацейка (гімназія), Лізавета Квяткоўская (Азерская СШ), Паліна Салавей (СШ №2); сярод хлопчыкаў – Антон Юрэвіч (СШ №1), Яўген Козіч (гімназія), Павел Арцыховіч (СШ №2).

У сярэдняй узроставай катэгорыі (2005-2006 г. н.) у тройкі лідараў увайшлі Надзея Мінава (Суткаўская школа-сад), Аміна Шавель (СШ №1), Дар’я Квяткоўская (Сямёнавіцкая школа), а таксама Ягор Бондар (Суткаўская школа-сад), Яўген Клакевіч (гімназія), Аляксандр Мацкевіч (гімназія).

4 (9)

Парадавалі вынікамі і прадстаўнікі малодшай узроставай катэгорыі (2007-2008 г. н.). Гэта Дар’я Макарэвіч (гімназія), Ганна Ляўшынская (Ліцвянская школа-сад), Дар’я Ліпай (СШ №2), Канстанцін Бондар (СШ №2), Ілля Козіч (Суткаўская школа-сад), Дзмітрый Грышанаў (Нёманская СШ).

– Па выніках правядзення спаборніцтваў скамплектавана зборная каманда раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, якія пройдуць 25-27 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”, – паведала Таццяна Лебедзева.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зіма для вучняў агульнаадукацыйных школ традыцыйна звязана не толькі з актыўнымі фізкультурнымі заняткамі на свежым паветры, але і са стартамі “Снежны снайпер”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика