Живёт надежда в Гнездиловском саду. 21.by

Живёт надежда в Гнездиловском саду

11.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Занятак па матэматыцы праводзіць Ірына Панова.

Занятак па матэматыцы праводзіць Ірына Панова.

Цёплае пачуццё ахоплівае сэрца, калі заходзіш у Гняздзілаўскі дзіцячы садок. Можа, гэта ад таго, што хадзіў па калідорах роднай школы, якая зачынілася два гады таму. А магчыма таму, што сцены будынка за свае 32 гады ўвабралі любоў і цеплыню настаўнікаў, якія рыхтавалі дзяцей і да самастойнага жыцця.
Сёння ў дзіцячым садку выхоўваецца дзевяць дзяцей з трохгадовага ўзросту – сярод васьмі хлапчукоў адна дзяўчынка. У пакоі, дзе займаюцца выхаванцы, па-дамашняму ўтульна, чыста. Сцены паклеены яркімі шпалерамі, усюды чысціня і дагледжанасць. У пакоі для гульняў дзеці могуць паспрабаваць сябе ў якасці гаспадароў і гаспадынь. Тут ёсць і дзіцячая пральная машына, і маленькая кухня.
— Практычна ўвесь персанал – гэта спецыялісты са стажам, які налічвае не адзін дзясятак гадоў, — кажа загадчыца дзіцячага садка Тэрэза Парцянка. Стаж яе працоўнай дзейнасці складае ўжо амаль 30 гадоў.
Заняткі ў дашкольнай установе праводзяцца вопытнымі выхавальнікамі. Маючы 33-гадовы педагагічны вопыт, Ірына Панова з лёгкасцю знаходзіць падыход да кожнага дзіцяці. За фізічнае і музычнае развіццё адказвае Ала Каляга. У Гняздзілаўскай школе працавала настаўнікам группы падоўжанага дня пачатковых і старшых класаў, з 2005 года прадоўжыла работу
выхавальнікам у дзіцячым садку. Памочнікам выхавальніка працуе Наталля Стэмпель, якую дзеці завуць цётка Наташа. З ёй дружна, узяўшыся за рукі, выходзяць на вулічную прагулку.
Увесь дзень распісаны па гадзінах. Заняткі, гульні, час для сну – усё накіравана на якаснае дашкольнае развіццё дзяцей.
Для выхаванцаў у садку наладжана трохразовае харчаванне з рацыянальным штодзённым меню. Стравы, прыгатаваныя кухарам Аленай Ламановіч, смачныя: некаторыя дзеці з вялікай ахвотай з’ядаюць і другую порцыю. За “чыстую” талерку атрымліваюць узнагароду – маленькі сцяжок, які выстаўляецца на стол замест прыбранага посуду. Прадукты харчавання закупляюцца праз тэндар, а гародніна свая, вырашчаная на прыся­д­зібным участку. Лішкі гародніны прадаюцца, і на выручаныя сродкі закупляюцца цацкі і іншыя рэчы.
– У гэтым годзе мы выпускаем пяць дзетак, а чакаем чатырох, – кажа Тэрэза Мікалаеўна. – Таму мы яшчэ будзем існаваць.
А пакуль жыве садок у будынку школы, жыве і надзея, што, можа, з цягам часу пустыя кабінеты і калідоры зноў напоўняцца дзіцячымі галасамі і смехам. А будзе школа ­— будзе жыць і вёска.

Тэкст і фота Пятра РОМЫСЛАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплае пачуццё ахоплівае сэрца, калі заходзіш у Гняздзілаўскі дзіцячы садок. Можа, гэта ад таго, што хадзіў па калідорах роднай школы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика