«Глеб павінен упісацца ў наш стыль і зразумець розніцу між «Бірмінгемам» і «Арсеналам». 21.by

«Глеб павінен упісацца ў наш стыль і зразумець розніцу між «Бірмінгемам» і «Арсеналам»

27.09.2010 14:59 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партнёры віншуюць А.Глеба з першым голам за "Бірмінгем", фота bcfc.com

Трэнер «Бірмінгема» Алекс Макліш папрасіў фанатаў і спецыялістаў даць час Аляксандру Глебу, які павінен адчуць розніцу паміж стылем гульні «Арсенала», у якім ён правёў свае лепшыя гады, і «Бірмінгемам».

«Я ўсё яшчэ спрабую знайсці аптымальныя спалучэння гульцоў на полі. Мы павінны быць цярплівымі і працягваць працаваць.

Глеб усё яшчэ знаходзіцца ў нялепшых кандыцыях, як і Басежур. Алекс доўга быў па-за футболам і цяпер яму неабходная гульнявая практыка. Гульцы павінны забяспечваць яго мячом і тады ён хутчэй верне свае найлепшыя якасці.

Глеб правёў нямала часу ў «Арсенале». Але мы не «кананіры», дзе мяч дастаўляецца да штрафной суперніка адной-дзвюма дакладнымі перадачамі. Алекс павінен упісацца ў наш стыль і зразумець розніцу паміж «Бірмінгемам» і «Арсеналам», - цытуе Макліша Sky Sports.

Падзяліцца навіной: 
goals.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партнёры віншуюць А.Глеба з першым голам за "Бірмінгем", фота bcfc.com Трэнер «Бірмінгема» Алекс Макліш папрасіў фанатаў і спецыялістаў даць час Аляксандру Глебу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика