У Іране паліцыя расстраляла дэманстрацыю апазіцыі
04.11.2009
—
Новости Мира
|
Неўзабаве іранская паліцыя пачала страляць па прыхільніках апазіцыі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у выніку атрымалі раненні некалькі чалавек. Звестак пра загінулых пакуль не паступала. Незадоўга да таго, як пачаць страляць, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ супраць апазіцыянераў. Нагадаем, што першыя акцыі пратэсту адбыліся ў Іране ў чэрвені гэтага года пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных, перамог Махмуд Ахмадзінежад. Апазіцыя пра фальсіфікацыю галасавання і тысячы людзей вышлі мітынгаваць на вуліцы Тэгерана. Паліцыя жорстка супрацьстаяла правядзенню акцыяў, ахвярамі сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі правапарадку сталі каля 20 чалавек, больш за 100 параненыя, больш за 450 арыштаваныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 лістапада ў цэнтры Тэгерана сілавымі метадамі была разагнаная дэманстрацыя праціўнікаў Ахмадзінежада.
|
|