Арыштаваны вядомы іранскі рэжысёр. 21.by

Арыштаваны вядомы іранскі рэжысёр

02.03.2010 16:18 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы іранскі рэжысёр арыштаваны ў Тэгеране сіламі бяспекі. Джафар Панахі быў затрыманы вечарам у панядзелак ва ўласным доме падчас свята разам з жонкай, дачкой і 15 гасцямі.

Пра гэта паведамляецца на інтэрнет‑сайтах іранскай апазіцыі.

Прычыны арышту не прыводзяцца, але паказваецца, што пры арышце ў доме быў праведзены ператрус і сканфіскаваныя некаторыя рэчы.

Панахі вядомы не толькі сваімі фільмамі, але і палітычнай дзейнасцю. Ён адкрыта падтрымлівае апазіцыю на чале з Мірхасэйнам Мусаві, а восенню мінулага года ўжо быў арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэсту.

Панахі — лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў і прэстыжных прэмій. За фільм «Круг» ён атрымаў Залатога льва на Венецыянскім кінафестывалі 2000 года. У Іране большасць яго карцін не дазволена да паказу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы іранскі рэжысёр арыштаваны ў Тэгеране сіламі бяспекі. Джафар Панахі быў затрыманы вечарам у панядзелак ва ўласным доме падчас свята разам з жонкай, дачкой і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика