Абама: «Беспрэцэдэнтная экалагічная катастрофа»
03.05.2010 12:25
—
Новости Мира
|
У Мексіканскім заліве адбылася ўцечка нафты з падводнай свідравіны, і спыніць яе хутка немагчыма, сказаў амерыканскі прэзідэнт Барак Абама, які наведаў гэты раён.
Прэзідэнт ЗША вылецеў у Луізіяну. Пасля прызямлення ён паведаміў, што сітуацыя вельмі сур’ёзная: «Магчымая беспрэцэдэнтная экалагічная катастрофа», — сказаў ён. Абама заявіў, што нафтавая пляма знаходзіцца за 15 кіламетраў ад узбярэжжа Луізіяны і павялічваецца на 750 000 літраў за суткі. Прэзідэнт ЗША прызнаў, што ўцечку хутка спыніць немагчыма: «Нафта, што ўсё яшчэ выцякае са свідравіны, можа прынесці сур’ёзную шкоду эканоміцы і навакольнаму асяроддзю дзяржаваў, якія мяжуюць з Мексіканскім залівам. На выпраўленне сітуацыі можа пайсці шмат часу», — сказаў Абама. Пагроза для эканомікі ЗША Пашырэнне нафтавай плямы пагражае не толькі навакольнаму асяроддзю ў Мексіканскім заліве, але і гаспадарцы паўднёвых штатаў, у якой важную ролю адыгрывае рыбны промысел. Па словах экспертаў, каб усё вярнулася да першапачатковага стану, можа спатрэбіцца да 3 месяцаў. Учора ўрад ЗША забараніў лавіць рыбу ўздоўж узбярэжжа Луізіяны, Місісіпі, Алабамы і Флорыды. Рыбакі атрымаюць кампенсацыю. Хто нясе адказнасць за ўцечку? Л. Мак‑Кей, прэзідэнт брытанскага канцэрну «BP», якому належала свідравальная платформа, што выбухнула і затанула ў водах Мексіканскага заліва, абверг сцверджанні, што прычынай катастрофы было невыкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Па яго словах, падвёў элемент абсталявання платформы, які ў выпадку аварыі або выбуху павінен быў заблакаваць шахту. Ён падкрэсліў, што спробы актываваць яго працягваюцца. Калі гэта не атрымаецца, то блакаванне падводнага тунэлю, з якога выцякае каля 800 000 літраў за суткі, можа заняць ад 6 да 8 дзён, — сказаў Мак‑Кей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мексіканскім заліве адбылася ўцечка нафты з падводнай свідравіны, і спыніць яе хутка немагчыма, сказаў амерыканскі прэзідэнт Барак Абама, які наведаў гэты раён. ...
|
|