Фінскіх святароў падазраюць у педафіліі
03.05.2010 15:28
—
Новости Мира
|
Скандал у сувязі з разбэшчваннем малалетніх дабраўся і да царкоўных колаў Фінляндыі.
Паводле газеты Helsingin Sanomat, на працягу апошніх некалькіх тыдняў у Фінляндыі выяўлена больш за 20 выпадкаў меркаванага разбэшчвання з боку служыцеляў культу на працягу некалькіх гадоў. На мінулым тыдні кіраўніцтва Евангельскай Лютэранскай царквы ў Фінляндыі заклікала паведаміць пра выпадкі сэксуальнага дамагання з боку святароў. Спецыяліст па абароне дзяцей Ёхана Хуртыг паведаміла, што паступілі звесткі прыкладна пра сотню ахвяр і сорак педафілаў. «Гэта толькі вяршыня айсберга», — кажа Хуртыг. Сярод падазраваных — святары і іншыя служыцелі царквы. Postimees.ee Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандал у сувязі з разбэшчваннем малалетніх дабраўся і да царкоўных колаў Фінляндыі. Паводле газеты Helsingin Sanomat, на працягу апошніх некалькіх тыдняў у Фінляндыі...
|
|