Беларускай мове ва Украіне могуць надаць статус рэгіянальнай. 21.by

Беларускай мове ва Украіне могуць надаць статус рэгіянальнай

31.05.2010 14:22 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У падрыхтаваным Партыяй рэгіёнаў праекце базавага закона «Пра мовы Украіны» вызначаны пералік з 16 рэгіянальных моваў.

Як паведамляе «УРА-Информ», гэта беларуская, балгарская, армянская, гагаўзская, ідыш, караімская, крымскататарская, малдаўская, нямецкая, новагрэцкая, польская, ромская, расійская, румынская, славацкая і венгерская.

Мясцовыя саветы ўсіх узроўняў маюць права ўводзіць рэгіянальныя мовы. Гэта магчыма, калі колькасць людзей, якія размаўляюць на гэтай мове на адпаведнай тэрыторыі, складае не меней за 10% насельніцтва.

Колькасць носьбітаў той ці іншай моўнай групы будзе вызначацца на падставе звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2001 годзе.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У падрыхтаваным Партыяй рэгіёнаў праекце базавага закона «Пра мовы Украіны» вызначаны пералік з 16 рэгіянальных моваў. Як паведамляе «УРА-Информ», гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика