Зюганаў настойвае на адзінстве Расіі, Украіны і Беларусі. 21.by

Зюганаў настойвае на адзінстве Расіі, Украіны і Беларусі

17.08.2010 15:57 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднаўленне адзінства Расіі, Украіны і Беларусі будзе выгадным для эканомікі гэтых дзяржаў і дазволіць ім паспяхова канкураваць з развітымі краінамі. Такое меркаванне выказаў лідэр Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў 17 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі.

«У Расіі засталося 140 мільёнаў насельніцтва, ва Украіне — 45 мільёнаў, яшчэ Беларусь, — цытуе палітыка РІА Новости. — Калі мы складаем патэнцыялы — мы канкурэнты, мы ў стане быць суб’ектамі сусветнай гісторыі.

Таму я настойліва заклікаў і заклікаю расійскія, украінскія, беларускія ўлады зрабіць усё, каб зрасціць разарваныя вузлы і сасуды».

Зюганаў падкрэсліў, што аб’яднанне і ўзаемадзеянне Расіі, Украіны і Беларусі для яго — «галоўная стратэгічная задача».

Лідэр КПРФ лічыць распад Савецкага Саюза «агульнай трагедыяй рускага, украінскага і беларускага народаў». «Раздзяленне, якое тады адбылося, ненармальнае, амаральнае, анамальнае, а шмат у чым злачыннае. Мы за той развал усе плацім жудасную, страшную даніну», — заявіў Зюганаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднаўленне адзінства Расіі, Украіны і Беларусі будзе выгадным для эканомікі гэтых дзяржаў і дазволіць ім паспяхова канкураваць з развітымі краінамі. Такое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика