21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Энергетыка Брэстчыны: экзамен на жывучасць і надзейнасць вытрыманы паспяхова!

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ШУПЕНЬКА

Напрыканцы года пра вынiкi...

ШЫШКО Уладзiмiр Мiхайлавiч

Нарадзiўся 9 чэрвеня 1949 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласцi. У 1977 г. скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут па спецыяльнасцi iнжынер-электрык, электрычныя станцыi. Прайшоў усе прыступкi службовай лесвiцы ад iнжынера на прадпрыемстве «Белэнергарамналадка» ў 1977—1980 гг. , старшага iнжынера цэнтральнай службы электрасеткi РЭВ Брэстэнерга ў 1980—1982 гг. да галоўнага iнжынера РУП «Брэстэнерга» ў 1989—2000 гг. З 2000 г. працуе на пасадзе генеральнага дырэктара РУП «Брэстэнерга».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Акадэмiк Беларускай iнжынернай акадэмii.

Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў

Сенатар

Старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама-Брэст»

Жанаты, двое дзяцей.

— 2005 г. i для Брэстэнерга, i для мяне асабiста стаў знакавым, бо завяршае першы этап мадэрнiзацыi i рэфармавання РУП «Брэстэнерга» i пяцiгодку майго знаходжання на пасадзе генеральнага дырэктара.

У 2000 г. прадпрыемства было ў даволi складаным становiшчы: запазычанасцi, нерэнтабельная работа, высокi працэнт зношанасцi абсталявання (каля 70 працэнтаў). За апошнiя гады былi запланаваны i паспяхова рэалiзуецца шэраг праектаў, якiя з’яўляюцца знакавымi не толькi для энергетыкi Брэсцкага рэгiёна, але i для краiны ў цэлым.

Сёння мы з упэўненасцю можам адзначыць, што РУП «Брэстэнерга», вытрымаўшы экзамен на жывучасць, прыстойнасць i надзейнасць, замацавалася на рынку пастаўшчыкоў электраэнергii Заходняй Еўропы. На экспарт працуюць 5-ы і 6-ы энергаблокi Бярозаўскай ДРЭС. Электраэнергiя са станцыi па лiнiях электраперадач перадаецца на падстанцыю 220 кВ Брэст-2, i далей на Вулька-Дабрыньскую падстанцыю на тэрыторыi Польшчы. Дарэчы, у гэтым годзе на экспарт РУП «Брэстэнерга» выпрацуе каля 985 млн кВт/г электраэнергii, што на 12,5 працэнта больш за мiнулагоднi паказчык i амаль у 4 разы перавышае паказчык 2002 г.

Буйная дзяржаўная праграма, у рамках якой на працягу мiнулых гадоў усе нашы крынiцы цяпла былi пераведзены з дарагога мазуту на газ «Газiфiкацыя Палесся» рэалiзаваная ў поўнай меры.

На сённяшнi дзень РУП «Брэстэнерга» займае другое месца ў рэспублiцы па асваенню капiтальных укладанняў. Сёлета пры заданнi 105 млрд руб. было выканана работ, пабудавана аб’ектаў i закуплена абсталявання на 135 млрд руб; вялiкая частка гэтых сродкаў была накiравана ў Брэсцкую энергасiстэму з iнавацыйнага фонду Мiнэнерга. Да канца года спажыўцам будзе адпушчана 3125 млн кВт/г электраэнергii i 2604 тыс.Гкал цеплавой энергii, паказчык па эканомii палiва складзе 54.000 т у.п.

— За апошнi час Брэстэнерга рэалiзавала шмат праектаў рэспублiканскага значэння, а ці не забыліся вы пра простых спажыўцоў?

— Усе даведзеныя сёлета да энергетыкаў вобласцi заданнi па ўкараненню сацыяльных стандартаў: сельскай электрыфiкацыi, вулiчнаму асвятленню, сiстэме разлiкаў праз «адно акно» i iншыя мы выканалi. I работы ў гэтым накiрунку не перапыняюцца, рамонт i замена электралiнiй i цепласетак, трансфарматарных падстанцый i iншага абсталявання iдуць не толькi ў планавым рэжыме, але i ў адпаведнасцi з ўзнiкшымi абставiнамi. Уносiць свае карэктывы i надвор’е. Дзяжурныя брыгады, якiя працуюць у кожным раёне, гатовы аператыўна рэагаваць на любыя непаладкi. Складанасцi, канешне, могуць узнiкнуць — вельмi часта рамонтнiкам прыходзiцца працаваць у складаных умовах: замеценым, паваленым лесе, ноччу, пры нiзкiх тэмпературах. Але ў любой сiтуацыi кожны работнiк гатовы выконваць свае абавязкi прафесiянальна i адказна.

Бярозаўская энергiя — экспартны варыянт

Мадэрнiзацыя Бярозаўскай ДРЭС стала знакавай падзеяй у энергетыцы рэспублiкi, за яе ажыццяўленнем сачылi не толькi энергетыкi, але i грамадскасць. Сёлета заканчваецца ўжо пяты год з пачатку рэалiзацыi гэтага маштабнага праекта.

— Пачатак рэканструкцыi Бярозаўскай ДРЭС паклаў у 2000 г. вiзiт кiраўнiка дзяржавы ў г. Белаазёрск i на саму электрастанцыю. Быў намечаны план паэтапнай рэканструкцыi 3-га i 4-га энергаблокаў, якiя працуюць на патрэбу рэспублiкi, i 5-га і 6-га энергаблокаў, якiя выпрацоўваюць электраэнергiю на экспарт. Пастаўленая перад Брэстэнерга, канцэрнам «Белэнерга» i Мiнiстэрствам энергетыкi задача выканана. Пры мадэрнiзацыi выкарыстоўвалiся найноўшыя тэхналогii, аналагаў якiм пакуль у краiнах СНД няма. На сённяшнi дзень на паўтара месяца раней запланаванага тэрмiну завершаны другi этап рэканструкцыi электрастанцыi. Падпiсаны акт Дзяржкамiсii па прыёмцы ў эксплуатацыю 3-га рэканструяванага энергаблока, i 31 снежня адбудзецца яго ўрачысты пуск. Кошт праекта склаў каля 80 млн дол. Дзякуючы гэтай праграме сёння Брэстэнерга на 100 працэнтаў забяспечвае патрэбы вобласцi ў энергарэсурсах, а лiшкi экспартаваць за мяжу цi транспартаваць у суседнiя вобласцi.

Мадэрнiзацыя дала магчымасць значна зменшыць сабекошт электраэнергii за кошт змяншэння ўдзельных расходаў палiва, так што зараз Бярозаўская ДРЭС выпрацоўвае канкурэнтаздольны энергетычны прадукт, запатрабаваны не толькi на ўнутраным рынку, але i на рынку Заходняй Еўропы. Акрамя таго, магутнасцяў кожнага мадэрнiзаванага энергаблока павялiчылася больш як на 35 працэнтаў.

З Бярозаўскай ДРЭС звязаны планы супрацоўнiцтва беларускiх энергетыкаў i РАТ АЭС Расii па рэзерваванню магутнасцяў для Калiнiнградскай вобласцi. Гэта значыць, што, згодна з заключанымi дагаворамi, адзiн з энергаблокаў Бярозаўскай электрастанцыi ў выпадку збояў у энергасiстэме Калiнiнграда за 12 гадзiн зможа выйсцi на максiмальную магутнасць, i энергiя будзе транспартаваная ў рэгiён, што дапаможа пазбегнуць крызiсу.

Энергiчная работа ў «неэнергетычнай» сферы

— Дарэчы, акрамя аб’ектаў энергетыкi ёсць у нас i зусiм «не энергетычныя» сферы дзейнасцi. Так, за РУП «Брэстэнерга», згодна з рашэннем кiраўнiцтва вобласцi, замацаваны футбольны клуб «Дынама-Брэст». Створаны спрыяльныя ўмовы для трэніровак, на адрамантаваным стадыёне мы разлiчваем убачыць шмат пераможных матчаў з удзелам нашай каманды. Да канца года на баланс Брэстэнерга будзе перададзена сельскагаспадарчае прадпрыемства «Аграэнергазеляневiчы», на базе якога мы плануем наладзiць вытворчасць збожжа i стварыць малочна-таварную ферму па выпуску малочнай прадукцыi.

Вялiкую ўвагу мы ўдзяляем сацыяльнай сферы прадпрыемства i кадравым пытанням. Распрацоўваюцца сiстэмы аб’ектыўнай ацэнкi працы работнiкаў невытворчай сферы, якiя мы паступова плануем укараняць на ўсiх узроўнях нашых падраздзяленняў.

Сёлета мы завяршылi мадэрнiзацыю нашага Навучальнага цэнтра, у фiлiяле была створана сучасная навучальная база, працуе адзiн з лепшых у рэспублiцы вучэбных палiгонаў. Штогод тут праходзяць навучанне i павышэнне квалiфiкацыi больш за 1000 работнiкаў нашага прадпрыемства i iншых галiн гаспадарчага комплексу вобласцi, праводзяцца рэспублiканскiя i мiжнародныя спаборнiцтвы.

На балансе РУП «Брэстэнерга» знаходзiцца пабудаваны ў 1972 г. Белаазёрскi санаторый-прафiлакторый. Для больш камфартабельнага i эфектыўнага адпачынку i лячэння нашых работнiкаў на яго базе, было прынята рашэнне аб кардынальнай перабудове жылога комплексу санаторыя i поўнаму абнаўленню яго аздараўленчай базы. У сезон адпачынку 2006 г. санаторый ужо змогуць наведаць каля 750 чалавек.

На наступны год запланаваны пачатак рэканструкцыi базы адпачынку «Электрон», якая размяшчаецца на возеры Белае ў Брэсцкiм раёне.

Не забываем мы i пра дзяцей нашых работнiкаў. У Баранавiцкiм раёне на возеры Гаць працуе дзiцячы лагер на 360 месцаў, там створаны цудоўныя ўмовы для дзяцей. Штогод у рамках мiжнароднага супрацоўнiцтва ў нашым лагеры адпачываюць i групы дзяцей энергетыкаў з Еўропы. У наступныя 5 гадоў мы плануем пашырыць i мадэрнiзаваць яго базу.

Зараз у энергетыцы рэгiёна адбываецца змена пакаленняў. Павялiчваецца колькасць маладых спецыялiстаў. Звычайным у такiм разе з’яўляецца жыллёвае пытанне. Таму ўжо сёння ў г. Брэсце вядуцца работы па будаўнiцтву iнтэрната для маладых энергетыкаў, у наступным годзе плануецца ўвесцi яго ў эксплуатацыю. Прадугледжана ў нас i праграма будаўнiцтва жылля на долевых ўмовах. Работнiк можа атрымаць ад прадпрыемства пазыку на выгадных умовах: пад 5 працэнтаў гадавых i тэрмiнам да 25 гадоў. Такое крэдытаванне ажыццяўляецца з прыбыткаў прадпрыемства, а яны, зразумела, не бязмежныя, таму патрэба ў крэдытах задавальняецца ў рамках чаргi. На наступны год запланавана будаўнiцтва 8-кватэрнага дома для работнiкаў Бярозаўскай ДРЭС. Дзякуючы таму, што ўвага да жыллёвых пытанняў носiць не разавы, а сiстэматычны характар, сёння мы ўжо можам назiраць станоўчую дынамiку ў рашэннi звязаных з iмi праблем.

Пра планы i перспектывы...

На наступныя гады работа РУП «Брэстэнерга» спланавана ў рамках прынятай сёлета дзяржаўнай праграмы, згодна з якой энергетыка вобласцi за 5 гадоў атрымае прамых iнвестыцый 465 млн дол. Калi ў 2000 г. знос асноўных фондаў наблiжаўся да крытычных 70 працэнтаў, то да канца 2005 г. мы плануем выйсцi па гэтым паказчыку на 52 працэнты i да 2010 г. знiзiць знос да 35 — 40 працэнтаў. Рэканструкцыя энергаблокаў № 5 i № 6 Бярозаўскай ДРЭС; будаўнiцтва ЦЭЦ-2 у Брэсце,магутнасцю 70 — 100 МВт; рэканструкцыя Баранавiцкай ЦЭС i Брэсцкай ЦЭС з павелiчэннем магутнасцi кожнай да 18 МВт; будаўнiцтва падстанцыi 330 кВт «Белазёрск» i высокавольтнай лiнii «Белазёрск — Брэст»; будаўнiцтва трох мiнi-ЦЭС магутнасцю 1,5 — 2,5 МВт на дровах i трох малых ГЭС; будаўнiцтва i рэканструкцыя 28,8 км цеплавых сетак. Мы плануем выйсцi на зададзеныя 25 працэнтаў энергii, якая будзе атрымлiвацца з крынiц на мясцовых вiдах палiва.

А з нагоды прафесiйнага свята энергетыкаў хачу адзначыць, што тыя поспехi, якiх мы дабiлiся за апошнiя 5 гадоў у развiццi энергетыкi рэгiёна ў многiм сталi магчымыя дзякуючы адданай працы энергетыкаў Брэстчыны. Сёння ў сiстэме Брэстэнерга разам з вопытнымi, адпрацаваўшымi не адзiн дзесятак гадоў работнiкамi працуе моладзь, поўная энтузiязму i энергii. У нашай галiне не бывае выпадковых людзей, таму i Дзень энергетыка — свята для нас значнае, з якiм я хачу павiншаваць усiх энергетыкаў вобласцi i краiны i падзякаваць за адданую, шчырую працу, за надзейнасць i падтрымку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика