21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Двое ў ложку

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(без улiку сэксолага)

У Беларусi не было i няма сэксалагiчнага цэнтра. Так называлi i працягваюць называць сэксалагiчнае аддзяленне пры Мiнскiм псiханеўралагiчным дыспансэры. Калiсьцi яно знаходзiлася на вулiцы Чырвоная, зараз — на Мендзялеева. Цi патрэбны беларусам менавiта цэнтр i як без яго ў нашай краiне адчувае сябе сэкс? Пра гэта расказвае загадчык сэксалагiчнага аддзялення Алег ХIМКО.

— Алег Рыгоравiч, навошта патрэбны менавiта цэнтр?

— А навошта патрэбны сэкс?.. Сэксуальныя адносiны — гэта, мiж iншым, не толькi адносiны ў ложку. Давайце прыгадаем асноўныя сэксуальныя функцыi чалавека. Першая — камунiкатыўная. Так цi iнакш мужчыны i жанчыны кантактуюць памiж сабой, перажываюць сiмпатыю цi антыпатыю адзiн да аднаго. Часам атрымлiваюць ад стасункаў задавальненне. Гэта ўжо другая функцыя. Трэцяя заключаецца ў магчымасцi самасцвярджэння, калi жанчына цi мужчына спрабуюць ацанiць сябе ў палавой ролi: «Якая я жанчына?». Нарэшце, на чацвёртым «месцы» — нараджэнне дзяцей. А цяпер падумайце, цi ёсць у нашым грамадстве праблемы, звязаныя з рэалiзацыяй пералiчаных функцый? Канешне, ёсць! Акрамя гэтага, ёсць захворваннi, канфлiктныя сiтуацыi, якiя правакуюць узнiкненне сэксуальных дысфункцый...

— Цэнтр павiнен быць навукова-практычнай структурай?

— Калi мы прызнаём iснаванне сэксуальнасцi, значыць, ёсць што вывучаць, у прыватнасцi, механiзмы парушэння сэксуальных узаемаадносiнаў. Акрамя гэтага, цэнтр павiнен займацца i прафiлактыкай — прапагандаваць здаровы лад жыцця. У процiлеглым выпадку наўрад цi магчыма рухацца ў накiрунку да сэксуальна гарманiчнай сям’i.

— Чаму ж справа не кранаецца з мёртвай кропкi?

— Галоўная праблема заключаецца ў адсутнасцi базы для падрыхтоўкi спецыялiстаў-сэксолагаў, якая ёсць пакуль у Маскве, Санкт-Пецярбургу i Харкаве. Трэба заўважыць, што калiсьцi i само аддзяленне рыхтавала спецыялiстаў, скажам, абласнога прызначэння. Аднак работа гэта была прыпынена i адновiцца толькi з сакавiка. Практыка паказвае, што дапамога сэксолагаў патрэбна нашаму насельнiцтву. Усё ж такi сэксолаг — гэта ўрач са спецыялiзацыяй па сэксалогii, якая ўключае ў сябе адукацыю па псiхiятрыi, уралогii, гiнекалогii, эндакрыналогii, неўралогii... Даволi часта сэксуальная праблема носiць спалучальны характар, а значыць, i лячэнне павiнна быць iнтэгратыўным.

— Што вы маеце на ўвазе пад сэксуальнымi праблемамi?

— Напэўна, лепш гаварыць пра гармонiю адносiнаў...

— Няма сэксу — няма гармонii — няма праблем. Цi гэта не той выпадак?

— Абсалютна не той. Няма сэксу — гэта ўжо праблема. У любым выпадку наўрад цi можна ўявiць сабе асэксуальнага iндывiда. У чалавека заўсёды ёсць фрустрацыi — нерэалiзаваныя сэксуальныя жаданнi, ёсць фантазiя. Не сакрэт, што i мастурбацыя — гэта сурагатнае праяўленне сэксуальнасцi. З другога боку, калi чалавек сiлай волi падаўляе сваё жаданне, то праз нейкi час лiбiда пачне знiжацца. Любая энергiя павiнна рэалiзавацца. У людзей, вельмi занятых работай, адбываецца сублiмацыя сэксуальнай энергii, калi палавая схiльнасць знiжаецца, развiваецца так званы «сiндром менеджара». Вось вам яшчэ адна праблема. Праблема ёсць i тады, калi жанчына, напрыклад, адчувае сваю непрывабнасць для процiлеглага полу, i калi мужчына адчуў, што нечага не ўмее цi на нешта не здатны ў ложку.

— Цi многiя пары ведаюць, што такое гарманiчныя сэксуальныя адносiны?

— Дастаткова сказаць, што кожны дзесяты мужчына ва ўзросце пасля 21 года перажывае цяжкасцi з эрэкцыяй. Калi пара вырашыла пражыць разам доўга i шчаслiва, а ў мужчыны нiчога не атрымлiваецца, — вось вам i дысгармонiя. Крытычных сiтуацый безлiч. Часам, дарэчы, на прыёме высвятляецца, што праблема хаваецца зусiм не там, дзе яе бачаць партнёры. У такiм выпадку мы спрабуем дапамагчы iм памяняць свой погляд на сiтуацыю. Сэксу ў адзiночку не бывае, таму нiколi не бывае вiнаваты нехта адзiн. Заканамерна i тое, што ў сэксе абодва не могуць быць зверху. Трэба размяжоўваць ролi. Адным словам, пабудаваць добрыя ўзаемаадносiны ў сэксе можна... Калi ёсць каханне.

— А можна выхаваць дзiця так, каб яно вырасла сэксуальна гарманiчным?

— Глабальнае пытанне. Палавое выхаванне — адзiн з важнейшых момантаў выхавання здаровага i шчаслiвага пакалення ў прынцыпе. Сэксуальнасць будзе фармiравацца лiтаральна ад нараджэння, праз самасцвярджэнне ў аднаполым калектыве. Хлопчык павiнен стаць лiдарам у сваiм асяроддзi, а дзяўчынка — усвядомiць сваю прывабнасць сярод сябровак. Нельга забываць, што дзецi капiруюць дарослых. Калi яны жывуць у поўнай сям’i i назiраюць за бацькамi, у iх фармiруецца разуменне палавых роляў. Калi дзiця выхоўвала, напрыклад, мацi-адзiночка, адбываецца трансфармацыя гэтых роляў. З’яўляюцца праблемы з затрымкай псiха-сэксуальнага развiцця. Iнакш кажучы, у хлопчыка, якi не адыграў ролевую гульню, якому не ўдалося «выбiцца» ў лiдары, ёсць рызыка фармiравання гомасэксуальнасцi цi iншых паталогiй. Сэксуальныя маньякi, мужчыны, якiя любяць распранацца ў парках i г.д. — усё гэта наступствы няправiльнага псiха-сэксуальнага развiцця.

— Вiнаватыя перш-наперш бацькi?

— Я сказаў бы, грамадства ў цэлым. Дысфункцыi, дысгармонii можна i трэба прафiлактаваць. Патрэбны педагогi-псiхолагi i валеолагi, якiя будуць займацца менавiта такой работай у школах. У нас былi два педагогi, чыталi лекцыi ў школах, але iх скарацiлi. Цяпер, праўда, намячаецца станоўчая тэндэнцыя, плануецца вылучыць для Мiнска шэсць ставак сэксолагаў, у абласцях — па адной. Адрадзiць тое, што было i пайсцi далей — гэта важна, бо, паверце, няма нiводнай сям’i, дзе б на працягу сумеснага жыцця не з’яўлялiся сэксуальныя праблемы. А ў нас прыём зараз вядуць два сэксолагi!

— Калi варта распачынаць палавое жыццё?

— Калi фiзiялагiчнай спеласцi будзе адпавядаць псiхалагiчная, сацыяльная, матэрыяльная, бо кожныя сэксуальныя адносiны звязаны з адказнасцю за сябе i за партнёра. На жаль, колькасць выпадкаў iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам, абортаў, пазашлюбных дзяцей, сiрот гаворыць аб тым, што ў нашай краiне «спелых» у сэксуальным сэнсе людзей не так i многа.

— А што ўплывае на працягласць сэксуальнага жыцця?

— Наяўнасць здароўя, а дакладней, адсутнасць хвароб. Ёсць захворваннi i лекавыя прэпараты для iх лячэння, якiя аказваюць адмоўны ўплыў на сэксуальную функцыю.

— ?..

— Лячэнне такiх захворванняў, як язва страўнiка, цукровы дыябет, гiпертанiя i вельмi многiх iншых адмоўна адбiваецца на сэксуальных магчымасцях. Цукровы дыябет, напрыклад, — сiстэмнае захворванне, пры якiм церпяць сасуды i нервовыя канчаткi, мяняецца гарманальны фон. А што значыць дрэнна працуюць сасуды? Гэта прыводзiць да парушэння эрэкцыi ў мужчын i анаргазмii ў жанчын. Практычна ўсе гiпатэнзiўныя прэпараты, акрамя альфа-2-блакатараў, прыводзяць да сэксуальных дысфункцый. Але можна шукаць кампрамiс у лячэннi — iндывiдуальна падбiраць прэпараты i iх дозы. З другога боку, калi гiпертонiк жыве рэгулярным палавым жыццём, яго праблемы хутчэй адступаюць, чым у таго, хто абмежаваў сябе ў сувязях. Дый сама гiпертанiя можа напаткаць з-за адсутнасцi сэксу, гармонаў радасцi — эндарфiнаў, якiя выкiдваюцца ў кроў, без трэнiроўкi сасудаў.

— Iснуюць якiя-небудзь сэксуальныя нормы?

— Хiба што iндывiдуальныя цi парныя. Чым хто займаецца ў ложку — iх асабiстая справа.

— Норма, атрымлiваецца, досыць безразмернае паняцце...

— Канешне, пакуль сэксуальнае жыццё не наносiць шкоду здароўю, адпавядае жаданням абодвух партнёраў i не становiцца рэкламай сваёй дзейнасцi.

— А здрада — норма, калi гаварыць пра магчымасць самасцвярджэння, трэцюю сэксуальную функцыю?

— Вучоныя даследавалi дзяцей, якiя былi рана пазбаўлены цялеснага i эмацыянальнага кантакту з бацькамi, i дзяцей, якiя выхоўвалiся ў поўных сем’ях, дзе такога не было. Сярод першых аказалася значна больш схiльных да частай змены палавых партнёраў, да пастаяннага пошуку. Ёсць, праўда, выпадкi, калi псiхалагiчна моцныя жанчыны аказваюцца пастаянна незадаволенымi сваiмi «слабымi» партнёрамi, — таксама знаходзяцца ў бясконцым пошуку. Дарэчы, гэта вельмi актуальная зараз праблема. У апошнi час шмат людзей маюць трансфармацыю ролевых паводзiнаў. З-за адсутнасцi палавога выхавання ў нас не атрымлiваецца вырасцiць паўнацэнных мужчын i жанчын.

— Як вы ставiцеся да тэлесерыяла «Сэкс у вялiкiм горадзе»?

— На маю думку, адкрытая падача эратычнага матэрыялу, цынiчнае абмеркаванне мужчынскiх недахопаў сведчыць усё ж такi аб нiзкай сэксуальнай культуры. Нельга забываць, што словы не менш уплываюць на чалавека, чым вiзуалiзацыя. Парнаграфiяй можа быць не толькi карцiнка... Хоць гэты серыял — яшчэ не самае страшнае. Велiзарную шкоду маладым людзям прыносiць Iнтэрнэт з яго неабмежаванымi магчымасцямi вiзуалiзацыi сэксуальных сцэн. Тут нiчога немагчыма нi кантраляваць, нi рэгуляваць. На непадрыхтаваную псiхiку дзiцяцi гэта аказвае моцны негатыўны ўплыў.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi не было i няма сэксалагiчнага цэнтра. Так называлi i працягваюць называць сэксалагiчнае аддзяленне пры Мiнскiм псiханеўралагiчным дыспансэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика