21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэднi ўзровень — яшчэ не вакансiя

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Рынак працы

Пэўны рост працоўных рэсурсаў i зваротаў па дапамогу ў працаўладкаваннi не прывялi да ўскладнення сiтуацыi з занятасцю. Больш таго, даводзiцца канстатаваць, што за мiнулы год колькасць афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных у краiне зноў зменшылася — прыкладна на 15,9 тыс. чалавек. Разам з тым нельга не адзначыць: на айчынным рынку працы сёлета застаецца шэраг ужо традыцыйна «балючых кропак». I перш-наперш гаворка iдзе аб праблемах з занятасцю жанчын, моладзi, а таксама цяжкасцях з пошукам «лiшняга месца» ў некаторых малых гарадах i пасёлках.

МУЖЧЫНЫ. З ПАВЫШАНЫМ ПОПЫТАМ

Паводле папярэднiх ацэнак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, летась колькасць грамадзян, занятых у айчыннай эканомiцы, павялiчылася прыкладна на 25 тыс. чалавек. Пры гэтым найбольшае «папаўненне» работнiкаў адзначана ў энергетыцы, чорнай металургii, харчовай прамысловасцi i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў, будаўнiцтве, гандлi i грамадскiм харчаваннi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Не менш адметным фактам варта назваць скарачэнне больш чым на чвэрць маштабаў вымушанай няпоўнай занятасцi на вытворчасцi. А таксама павелiчэнне (зноў-такi на чвэрць) попыту на працоўную сiлу. У прыватнасцi, у пачатку гэтага года ў службах занятасцi было зарэгiстравана 52 тыс. беспрацоўных. I адначасова тут мелi звесткi аб наяўнасцi 44,8 тыс. вакансiй.

— Найбольшым попытам у наймальнiкаў карыстаюцца рабочыя будаўнiчых спецыяльнасцяў (да прыкладу, муляры, страхары, мантажнiкi, тынкоўшчыкi), а таксама iнжынеры-будаўнiкi, — распавядае начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва мiнiстэрства Мiкалай Коханаў. — Шмат вакансiй заяўляе прамысловасць (токары, фрэзероўшчыкi, электраманцёры, электрамантажнiкi, слесары-iнструментальшчыкi, слесары-сантэхнiкi, наладчыкi абсталявання), застаюцца запатрабаванымi вадзiцелi аўтамабiляў, трактарысты, машынiсты бульдозераў i экскаватараў. Нарэшце, высокай папулярнасцю карыстаюцца ўрачы, праграмiсты, прарабы, iнжынеры-канструктары i прадстаўнiкi шэрагу iншых спецыяльнасцяў.

Адначасова вось ужо на працягу некалькiх гадоў запар практычна ва ўсiх рэгiёнах маюць цяжкасцi з працаўладкаваннем педагогi, таваразнаўцы, юрысты i эканамiсты. I асаблiва невялiкi попыт тут на работнiкаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Зрэшты, калi гаворка iдзе аб кан’юнктуры, нельга не адзначыць яшчэ адну «старую» праблему — арыентацыю айчыннага рынку на выкарыстанне мужчынскай працы. Сапраўды, за мiнулы год доля беспрацоўных жанчын зменшылася з 68,9 да 65,8 працэнта. Тым не менш гэта — паказчык высокi. I зменшыць яго за хуткi час цяжка. Асаблiва калi ўзяць пад увагу той факт, што да 70 працэнтаў ад агульнай па краiне колькасцi вакансiй разлiчана менавiта на «моцную палову». Тым не менш, мяркуе Мiкалай Коханаў, шмат у чым змякчыць сiтуацыю з беспрацоўем жанчын можна дзякуючы арганiзацыi iх перанавучання i павышэння квалiфiкацыi. Так, не сакрэт: вынiкам стане павышэнне канкурэнтаздольнасцi. I перш-наперш гэта датычыцца мацi, якiя выходзяць з водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў.

МАЛЫ ГОРАД — ДАДАТКОВЫ ШАНЦ?

Новы год — iншыя рэалii. Сёлета за кошт скарачэння насельнiцтва ў працаздольным узросце колькасць працоўных рэсурсаў Беларусi зменшыцца на 4,5 тыс. чалавек. Аднак, адзначае Мiкалай Коханаў, на сiтуацыi з беспрацоўем сам па сабе гэты факт адаб’ецца нязначна. Як мяркуюць у мiнiстэрстве, на працягу года па дапамогу ў дзяржаўную службу занятасцi можа звярнуцца каля 225 тыс. чалавек. Таму чакаецца, што сёлета 2,4 тыс. беспрацоўных атрымаюць фiнансавую дапамогу для адкрыцця ўласнай справы, 24,4 тысячы — пройдуць навучанне цi перанавучанне, i, апроч таго, у краiне плануецца стварыць больш за 140 тысяч новых працоўных месцаў. Такiм чынам, агульны ўзровень беспрацоўя ў цэлым па Беларусi павiнен захавацца ў цяперашнiх межах. I ўсё ж цi не найбольш вострае пытанне — становiшча ў канкрэтных рэгiёнах.

— Па вынiках мiнулага года колькасць беспрацоўных зменшылася ў 38 з 42 малых гарадоў i рэгiёнаў, дзе адзначаецца традыцыйна высокае напружанне на рынку працы. Плюс да таго, па сутнасцi ўдалося стабiлiзаваць становiшча ў астатнiх чатырох «цяжкiх» рэгiёнах, — зазначае Мiкалай Коханаў. — Аднак казаць, што зараз тут ужо няма нiякiх пытанняў, нельга. Сёлета толькi ў дзяржаўную праграму занятасцi павiнны ўвайсцi 29 «праблемных кропак». Да прыкладу, на Брэстчыне гэта Ганцавiчы, Мiкашэвiчы, Бяроза, Белаазёрск i Iванава, на Вiцебшчыне — Паставы, Новалукомль, Копысь, Арэхаўск i Барань, на Гомельшчыне — Добруш, Жыткавiчы, Рагачоў, Васiлевiчы i Акцябрскi, на Гродзеншчыне — Масты, Скiдаль, Бярозаўка i Свiслач, на Мiншчыне — Урэчча, Гарадзея i Плешчанiцы, на Магiлёўшчыне — Краснаполле, Хоцiмск, Глуск, Бялынiчы, Слаўгарад, Кiраўск i Глуша.

На працягу мiнулага года ў «праблемных» гарадах удалося стварыць 8440 новых працоўных месцаў. Сёлета ж, як плануецца, гэты паказчык атрымаецца большым. Праўда, лiчаць у мiнiстэрстве, зняць усе пытаннi па асобных рэгiёнах будзе магчыма толькi паступова — да 2010 года. Прынамсi, вызначана, што менавiта тады ўзровень беспрацоўя ў «напружаных» раёнах павiнен выйсцi на сярэднеабласныя лiчбы.

КАМП’ЮТАР УЖО НЕ ПРАФЕСIЯ

Тэма для асобнай гаворкi — моладзь. Яе доля ў агульнай структуры беспрацоўных летась зноў-такi зменшылася з 45,5 да 44,8 працэнта. Разам з тым прагноз на 2007 год падаецца даволi красамоўным: сёлета не змогуць распачаць прафесiйнае навучанне каля 25 тыс. выпускнiкоў школ. I гэта праблема — адна з галоўных.

— У сiтуацыi, калi пад уплывам дэмаграфiчных працэсаў у Беларусi будзе змяншацца колькасць працаздольнага насельнiцтва ў працаздольным узросце, ёсць толькi адзiн шлях — «уцягванне» ў легальную дзейнасць так званых «эканамiчна неактыўных» грамадзян, — перакананы Мiкалай Коханаў. — I да таго ж вельмi важна зрабiць усё, каб колькасць «эканамiчна неактыўных» не папоўнiлася за кошт моладзi, якая закончыла школу, але па тых цi iншых прычынах не здолела распачаць прафесiйнае навучанне. I, адпаведна, рызыкуе ператварыцца ў «хранiчных» беспрацоўных.

З улiкам гэтага, мяркуюць у мiнiстэрстве, сёння нi ў якiм разе нельга знiжаць аб’ёмы прафесiйнай падрыхтоўкi, i галоўным чынам — па рабочых спецыяльнасцях. А калi ўсё ж малады чалавек застаўся па-за ВНУ, тэхнiкумам цi прафтэхвучылiшчам, ён па-ранейшаму зможа атрымаць прафесiю непасрэдна праз службы занятасцi насельнiцтва. Прычым тут першачарговае накiраванне на навучанне будзе давацца якраз беспрацоўным ва ўзросце да 18 гадоў, iнакш кажучы, — тым самым выпускнiкам школ. Што да самiх прапаноў, то, як правiла, яны арыентуюцца на найбольш папулярныя на рынку вакансii. Скажам, службы занятасцi маюць намер абмежаваць колькасць накiраванняў на навучанне аператарамi ПЭВМ, бухгалтарамi, а ў асобных рэгiёнах — гандлярамi. I ў той жа час выпускнiкам будуць больш актыўна раiць асвоiць спецыяльнасцi, звязаныя з будаўнiцтвам i машынабудаваннем.

Апроч таго, у блiжэйшы час плануецца заканадаўча ўрэгуляваць сiтуацыю з вучнёўствам. Гэта павiнна падштурхнуць прадпрыемствы i арганiзацыi прымаць да сябе i навучаць непасрэдна «на месцы» маладых людзей, якiя ўпершыню шукаюць працу. I, дарэчы, заўважае Мiкалай Коханаў, у гэтым выпадку выдаткi, звязаныя з навучаннем, могуць быць кампенсаваныя органамi службы занятасцi.

ШЫЛЬДА ЗМЯНIЛАСЯ. СУТНАСЦЬ — УСЁ ТАЯ Ж

Мiж тым, яшчэ адна асаблiвасць новага года — «знiкненне» традыцыйных раённых цэнтраў занятасцi насельнiцтва. Што змянiлася ў вынiку? I, уласна кажучы, куды зараз звяртацца ўсiм тым, каму неабходна дапамога ў працаўладкаваннi?

— Сёння кожны чалавек, якому патрабуецца працоўнае месца, можа звярнуцца ў аб’яднаную структуру — раённае цi гарадское ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, — зазначае Мiкалай Коханаў. — Прычым падкрэслю адразу, што, нягледзячы на пераўтварэннi i пэўнае скарачэнне персаналу, у нас захавалiся самi прынцыпы работы i патрабаваннi да рэгiстрацыi беспрацоўных. I такiм чынам, ёсць усе падставы меркаваць: новая служба будзе працаваць па-ранейшаму без збояў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўны рост працоўных рэсурсаў i зваротаў па дапамогу ў працаўладкаваннi не прывялi да ўскладнення сiтуацыi з занятасцю. Больш таго, даводзiцца канстат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика