Змяншае рызыку... дыплом
Сяргей ГРЫБ
Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, пераважная большасць грамадзян Беларусi, зарэгiстраваных у службах занятасцi ў якасцi беспрацоўных, мае невысокi ўзровень адукацыi.
Па стану на 1 студзеня ў цэлым па краiне было зарэгiстравана 74.407 беспрацоўных, прычым, як паказаў аналiз мiнiстэрства, толькi 7285 з iх у свой час закончылi ВНУ. Адначасова 13.328 беспрацоўных мелi сярэднюю спецыяльную, 27.098 — сярэднюю агульную, а 9544 чалавекi не валодалi поўнай сярэдняй адукацыяй. Дарэчы, варта заўважыць, што праблема «адукацыйнага ўзроўню» застаецца найбольш актуальнай для моладзi — гэта катэгорыя складае амаль палову ад агульнай колькасцi грамадзян, зарэгiстраваных у службах занятасцi насельнiцтва. Так, згодна з iнфармацыяй мiнiстэрства, па стану на пачатак года 31.684 беспрацоўныя мелi ўзрост ад 18 да 29 гадоў, а 2188 чалавек — яшчэ не дасягнулi 18-гадовага ўзросту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, пераважная большасць грамадзян Беларусi, зарэгiстраваных у службах занятасцi ў якасцi беспрацоў
|
|