21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «У ЕўрАзЭС добрыя перспектывы развiцця»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршыўся рабочы двухдзённы вiзiт прэзiдэнта Беларусi ў Расiйскую Федэрацыю.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы i Мiждзяржаўнага савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.




На пасяджэннi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС Аляксандр Лукашэнка, якi старшынствуе цяпер у гэтым iнтэграцыйным аб’яднаннi, выступiў са зваротам да кiраўнiкоў дзяржаў-партнёраў па Еўразiйскаму эканамiчнаму супольнiцтву. У iм беларускi лiдэр выклаў пазiцыю рэспублiкi па павышэнню эфектыўнасцi ЕўрАзЭС.

Працэс стварэння Мытнага саюза не павiнен тармазiцца з-за далучэння членаў ЕўрАзЭС да СГА, заявiў прэзiдэнт Беларусi .

«Усё больш вiдавочным становiцца той факт, што ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю нi для каго не будзе такiм хуткiм, як разлiчвалi аптымiсты. У многiм яно штучна тармозiцца па палiтычных матывах. Таму мы не можам дапусцiць, каб за гэты час умовы гандлю памiж нашымi краiнамi пагоршылiся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лiчыць неабходным да 1 студзеня 2007 года давесцi ўзровень узгаднення агульнага мытнага тарыфу ЕўрАзЭС да 80 працэнтаў.

«У 2007 годзе мы павiнны выйсцi на падпiсанне пагаднення аб стварэннi Мытнага саюза. Гэта значна ўмацуе фундамент ЕўрАзЭС. Стварыўшы агульны рынак, мы станем прывабным партнёрам у сусветным супольнiцтве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку прэзiдэнта, асаблiвай увагi патрабуюць пытаннi павышэння дабрабыту i ўзроўню сацыяльнай абароны людзей. У лiку прыярытэтных задач ён назваў заключэнне мiждзяржаўнага пагаднення ў галiне сацыяльнага забеспячэння, распрацоўку праграм па барацьбе з небяспечнымi захворваннямi, правядзенне сумесных спартыўных i культурных мерапрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка таксама лiчыць важным пытанне павышэння мiжнароднай ролi ЕўрАзЭС. Паводле яго слоў, тут неабходны актыўныя i вывераныя дзеяннi.

Як падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi ў ходзе прэс-канферэнцыi па вынiках пасяджэння Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, «ёсць ужо кандыдаты: у якасцi наглядальнiкаў выступаюць Арменiя, Украiна». «Яны зрабiлi першы крок, але лагiчна, мне здаецца, было б зрабiць i другi», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«СНД усё больш ператвараецца ў палiтычны клуб прэзiдэнтаў, па АЭП мы не асаблiва рушылi наперад — ёсць пэўная праблема. Ратаванне нашай iнтэграцыi — у ЕўрАзЭС. Чаму б не канцэнтраваць асаблiвую ўвагу на Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве i не рушыць наперад? Перспектывы ёсць. Сведчанне таго i сённяшняе ўступленне Узбекiстана. Гэта сведчыць аб тым, што працэс далейшага развiцця магчымы», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным павысiць узровень выканальнасцi рашэнняў, што прымаюцца ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

Толькi пры ўмове стварэння ў кожнай дзяржаве дзейснага механiзму выканання прынятых органамi ЕўрАзЭС рашэнняў магчыма эфектыўная дзейнасць супольнiцтва ў будучым, лiчыць беларускi лiдар. На яго думку, неабходна падрыхтаваць адаптаваны да нацыянальна-прававых асаблiвасцяў дзяржаў — членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва праект закона, у якiм будзе вызначаны механiзм выканання такiх рашэнняў. Дасягнутыя ў ЕўрАзЭС дамоўленасцi павiнны мець абавязковы характар для ўсiх яго членаў, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць неабходным распрацаваць дакладную наступальную стратэгiю развiцця Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва на блiжэйшы перыяд.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, для распрацоўкi такой стратэгii ёсць усе перадумовы, як палiтычныя, так i эканамiчныя. ЕўрАзЭС павiнна стаць i надзейным партнёрам для iншых арганiзацый ва ўмовах глабалiзацыi, перакананы беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка ў якасцi старшынi на пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС вiтаў Узбекiстан, якi выказаў жаданне стаць членам гэтага iнтэграцыйнага ўтварэння.

«Прыемна адзначыць, што падставай для пазачарговага пасяджэння Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС стала знамянальная падзея — прыём у члены супольнiцтва Узбекiстана. Папаўненне моцным партнёрам гаворыць аб прывабнасцi i аўтарытэце арганiзацыi. З далучэннем яшчэ адной дзяржавы ў супольнiцтва адкрываюцца новыя перспектывы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць неабходным у сучасных умовах ставiць больш маштабныя задачы, чым раней. «Цяпер важна распрацаваць стратэгiю далейшага развiцця ЕўрАзЭС, абазначыць нашы прыярытэты, канкрэтнымi дзеяннямi даказаць, што ЕўрАзЭС — гэта сапраўды магутная, адкрытая iнтэграцыйная структура, якая мае сур’ёзныя перспектывы, таму з ёй трэба лiчыцца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым годзе неабходна завяршыць фармiраванне Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС. Для гэтага трэба вызначыць i ўзгаднiць канкрэтныя падыходы дзяржаў — членаў супольнiцтва, заявiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што члены ЕўрАзЭС не павiнны нi ў якiм выпадку пайсцi па шляху дэвальвацыi тых дамоўленасцяў, якiя iснуюць на сённяшнi дзень. «Адступаць назад нельга», — перакананы кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi, якi старшынствуе цяпер у ЕўрАзЭС, станоўча ацанiў вынiкi праведзенага ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння Мiждзяржаўнага савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблiвую ўвагу на неабходнасць iнвентарызацыi раней прынятых у ЕўрАзЭС рашэнняў. «Мы павiнны засяродзiцца на тых дамоўленасцях, якiя могуць працаваць i з’яўляюцца стратэгiчнымi. Мы павiнны адмовiцца ад тых рашэнняў, якiя не рэалiзуюцца», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Адным з важных вынiкаў праведзенага самiту ўсе лiдары краiн — удзельнiц назвалi ўступленне Узбекiстана ў гэта iнтэграцыйнае аб’яднанне. Як падкрэслiў у ходзе прэс-канферэнцыi для журналiстаў прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн, Узбекiстан у поўным аб’ёме прыняў на сябе правы i абавязкi, што вынiкаюць з далучэння да Дагавора аб заснаваннi Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Уладзiмiр Пуцiн перакананы, што гэты крок дасць магчымасць больш актыўна вырашаць задачы па стварэнню iнтэграванага рынку.

У рамках самiту прэзiдэнты дзяржаў — удзельнiц ЕўрАзЭС падкрэслiлi сваю настроенасць на далейшае паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў.

Беларускi лiдэр адзначыў, што ўсе выказаныя на самiце прапановы прэзiдэнтаў краiн-удзельнiц ЕўрАзЭС будуць абагульнены. «На блiжэйшай мiнскай сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў-членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва па гэтых прапановах будуць сфармуляваны адпаведныя праекты», — дадаў ён.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся рабочы двухдзённы вiзiт прэзiдэнта Беларусi ў Расiйскую Федэрацыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика