Цi ведаеце вы?
Сок агуркоў, як i самi агуркi, паляпшае апетыт, аказвае жаўцягоннае, мачагоннае i паслабляльнае дзеянне, садзейнiчае растварэнню мачавых камянёў. Сок з мёдам добра прымаць пры катары верхнiх дыхальных шляхоў. Ён паляпшае памяць, перашкаджае развiццю атэрасклерозу, супакойвае i ўмацоўвае нервовую сiстэму, захоўвае свежасць i тонус скуры.
*** Вiшня змяшчае аксiкумарын, якi стрымлiвае згушчальнасць крывi i разам з вiтамiнамi С i Р садзейнiчае знiжэнню артэрыяльнага цiску, умацаванню сценак сасудаў, прафiлактыцы i лячэнню ўскладненняў атэрасклерозу. Асноўныя лекавыя кампаненты засвойваюцца амаль цалкам, бо змяшчаюцца ў мякацi, а не ў скурцы. Цёмныя сарты вiшнi найбольш карысныя. Багатая яна i на фолiевую кiслату (але толькi тыя ягады, якiя спелi ў сонечнае надвор’е). *** Размарын — вечназялёная цеплалюбiвая раслiна — з’яўляецца i лекавай раслiнай, i вострай прыправай. З даўнiх часоў размарын карыстаўся славай лекавай раслiны. З яго лiсця i верхавiнных парасткаў, сабраных у час цвiцення, гатавалi адвары i настоi. Прымянялi для апетыту i нармалiзацыi работы страўнiка, а таксама як агульнаўмацавальны i заспакаяльны сродак. Многiм народам свету размарын вядомы як вострая прыправа. Лiсце яго ўжо шмат гадоў прымяняюць нароўнi з лаўровым лiстом. *** Сельдэрэй — раслiна, якая мае выдатныя смакавыя вартасцi i розныя лекавыя ўласцiвасцi. Сельдэрэй валодае антыалергенным, процiзапаленчым, раназагойным i лёгкiм паслабляльным дзеяннем. Акрамя таго, ён падымае агульны тонус арганiзма i ўзмацняе фiзiчную i разумовую працаздольнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сок агуркоў, як i самi агуркi, паляпшае апетыт, аказвае жаўцягоннае, мачагоннае i паслабляльнае дзеянне, садзейнiчае растварэнню мачавых камянёў
|
|