21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Забароне веснавога палявання «паспрыяў» птушыны грып

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Падрабязнасці

У блiжэйшыя днi на беларускiм Палессi пачне дзейнiчаць першая станцыя назiрання за мiграцыяй пералётных птушак. Аб гэтым на пасяджэннi Мiжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях аховы тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад заносу i распаўсюджвання птушынага грыпу паведамiў дырэктар Iнстытута заалогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл НIКIФАРАЎ.

Як толькi пералётныя птушкi пацягнуцца з поўдня ў родныя мясцiны, да назiрання за iмi, пасля сiгналу з Палесся, падключацца i iншыя станцыi, размешчаныя ў месцах высокай канцэнтрацыi пералётных вадаплаўных птушак. Пад непасрэдным кантролем арнiтолагаў будуць знаходзiцца Прыпяць, Гарынь, Нёман, Заходняя Дзвiна, Днепр, Сож, Бярэзiна, возера Нарач i некаторыя iншыя буйныя вадаёмы. Справа ў тым, што толькi 20 працэнтаў пералётных птушак вяртаюцца на месцы гнездаванняў у Беларусь, а 80 працэнтаў «транзiтам» рухаюцца далей. Таму менавiта перыяд мiграцыi з’яўляецца для нашай краiны адным з самых адказных. Спецыялiсты лiчаць, што калi ў гэты час удасца максiмальна абмежаваць кантакты пералётных i свойскiх птушак, то на шляху птушынага грыпу будзе пастаўлены сур’ёзны бар’ер. У задачу арнiтолагаў якраз уваходзiць прагназаванне ходу мiграцыi пералётных птушак (вызначэнне пiка мiграцыi i яе завяршэння), а таксама назiранне за станам iх здароўя. Усе станцыi будуць узброены мабiльнай сувяззю, а ўся iнфармацыя — збiрацца штодня ў iнстытут, што дазволiць навукоўцам кантраляваць агульную сiтуацыю i прымаць аператыўныя рашэннi.

Дарэчы, з 1 сакавiка ў краiне пачала дзейнiчаць забарона на выгульнае ўтрыманне свойскай птушкi. Асаблiва гэта датычыцца размешчаных у непасрэднай блiзкасцi ад адкрытых вадаёмаў i рэк населеных пунктаў. Акрамя таго, ветэрынарнай службай было прынята рашэнне аб вакцынацыi за дзяржаўны кошт свойскай птушкi ў населеных пунктах, якiя знаходзяцца ў трохкiламетровай зоне ад вадаёмаў i птушкафабрык. Ужо аб’яўлены тэндар на закупку 6 мiльёнаў доз процiгрыпознай вакцыны. Паводле слоў Галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага iнспектара Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Аксёнава, забарону на рэалiзацыю жывой птушкi на рынках, якая дзейнiчае з восенi, нiхто не збiраецца адмяняць. Але хвалявацца з гэтай нагоды не трэба — жывая птушка ўсё ж такi будзе насельнiцтву рэалiзоўвацца, праўда, у спецыяльна адведзеных месцах i пад жорсткiм кантролем ветэрынарнай службы. Усяго плануецца рэалiзаваць аматарам хатняй птушкагадоўлi да 3 мiльёнаў галоў птушак.

У сучасны момант эпiзаатычная сiтуацыя ў Беларусi не выклiкае апасенняў, але небяспечная iнфекцыя ўжо ўзяла нашу краiну ў шчыльны ланцуг. Паводле апошняй iнфармацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, птушыны грып «адзначыўся» ўжо больш чым у 30 краiнах свету. У пачатку лютага сiтуацыя рэзка абвастрылася ў Заходняй i Цэнтральнай Еўропе. У Грузii i Азербайджане былi зафiксаваныя выпадкi iнфiцыравання вiрусам H5N1 дзiкiх птушак. Аб вакцынацыi свойскiх птушак аб’явiла днямi Францыя...

Агульная колькасць захварэўшых на птушыны грып людзей дасягнула 170 чалавек, з якiх 92 чалавекi загiнулi. Пераважная большасць смяротных выпадкаў прыйшлася на 2004 i 2005 гады, а з пачатку 2006 года гэты спiс папоўнiлi яшчэ 20 новых ахвяр.

— Многiя абвiнавачваюць медыкаў у тым, што небяспека птушынага грыпу штучна перабольшваецца. Маўляў, ад звычайнага грыпу на планеце гiнуць штогод у дзесяткi разоў больш людзей, але адразу хачу папярэдзiць, што абсалютна неэтычна параўноваць страты ад чалавечага i птушынага грыпу, — падкрэслiў Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Рымжа. — Звярнiце ўвагу, што са 170 захварэўшых 92 чалавекi загiнулi. Гэта азначае, што смяротнасць ад птушынага грыпу перавышае 50 працэнтаў ад агульнай колькасцi iнфiцыраваных. Разам з тым, хацеў бы папярэдзiць магчымыя панiчныя настроi сярод беларусаў. Хачу запэўнiць, што ўся прадукцыя птушкагадоўлi, што мае спецыяльную маркiроўку i прайшла ветагляд, абсалютна бяспечная для ўжывання. Больш таго, дадатковай страхоўкай з’яўляецца тэрмiчная апрацоўка мяса. Ва ўсiх выпадках, калi людзi iнфiцыравалiся птушыным грыпам, яны мелi непасрэдны кантакт з жывой цi загiнуўшай птушкай. Нiводнага факта заражэння чалавека праз спажыванне iнфiцыраванага мяса птушкi цi курыных яек устаноўлена не было. Застрахавацца ад верагоднага заражэння дапамагаюць элементарныя меры гiгiенiчнай перасцярогi. Пры знаходжаннi мёртвай птушкi не трэба дакранацца да яе рукамi — аб гэтым факце неабходна як мага хутчэй паведамiць ветэрынарам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя днi на беларускiм Палессi пачне дзейнiчаць першая станцыя назiрання за мiграцыяй пералётных птушак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика