21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадпрыемства «Вiцязь» разменьвае трэцi дзесятак

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачатак сакавiка гэтага года для прадпрыемства «Вiцязь» — аднаго з лiдараў на беларускiм рынку па выпуску сучасных тэлевiзараў — знамянальны важнай падзеяй. Гэтымi днямi РУВП «Вiцязь» адзначае сваё 30-годдзе. Журналiст «Звязды» пацiкавiўся надзённымi вытворчымi справамi «Вiцязя» ў дырэктара па маркетынгу i якасцi Аляксея ЖУКОЎСКАГА.

— Вельмi прыемна, — гаворыць Аляксей Сяргеевiч, — што старэйшае беларускамоўнае выданне ў асобе газеты «Звязда» не забыла, што ў «Вiцязя» гэтымi днямi 30-гадовы юбiлей. Паколькi ўсе ўрачыстасцi мы плануем правесцi крышку пазней, то будзе лагiчна, калi тэму з вытворчымi лiчбамi i дасягненнямi мы працягнем у тыя ж тэрмiны. Хоць скажу: на сёння прадпрыемства «Вiцязь» асвоiла выпуск шырокага мадэльнага рада тэлевiзараў на самыя розныя густы, ва ўсiх тэлепрыёмнiках прыменена самая найноўшая «начынка», дзякуючы чаму тэлевiзар «Вiцязь» можна паставiць побач з любой маркай сусветнавядомых мадэляў.

— Звычайны пакупнiк на сабе гэта адчуе?

— Несумненна. Прычым, цана на новыя мадэлi практычна нiчым не будзе адрознiвацца ад «старых» выпускаў.

— Наколькi гэта магчыма?

— Уся справа ў тым, што пачынаючы з 1 сакавiка 2006 года роўна год у нашых фiрменных магазiнах i секцыях для пакупнiкоў будзе дзейнiчаць «залатое права» купiць тэлевiзар «Вiцязь» з 5-працэнтнай скiдкай. З адной толькi ўмовай: калi чалавек мяркуе набыць «Вiцязь» танней у сакавiку, то ён, цi член яго сям’i, павiнен быць сакавiцкiм iмянiннiкам. У красавiку такое права пры наяўнасцi пашпарта маюць тыя, хто свой дзень нараджэння адзначае менавiта ў гэты месяц, i г.д.

Мы пастаралiся не пакiнуць без увагi i пакунiкоў, якiя набудуць новыя «блакiтныя экраны» з нашай маркай у звычайных гандлёвых кропках краiны. Пачынаючы з 1 сакавiка i да 31 снежня гэтага года людзi, якiя зрабiлi адпаведную пакупку і адправілі на завод запоўненую адкрытку, аўтаматычна становяцца ўдзельнiкамi рэкламнай гульнi, падчас якой будзе разыграна звыш 1000 вiцязеўскiх прызоў: цеплавентылятары, спадарожнiкавыя антэны... Прычым вынiкi будуць падводзiцца тройчы: 30 чэрвеня i 30 кастрычнiка 2006 года, а заключны этап — 30 студзеня 2007 года.

— Аляксей Сяргеевiч, адчуваецца, што лiчба 30 для прадпрыемства набывае нейкае магiчнае значэнне...

— Думаю, што не ў магii справа. Проста мы цэнiм сваiх пакупнiкоў, сярод якiх нямала людзей з сярэднiм дастаткам. Таму мы робiм усё магчымае, каб купля тэлевiзара «Вiцязь» для кожнага пакупнiка ўспрымалася не як адрыванне пэўнай часткi грошай з сямейнага бюджэту, а як нешта незвычайнае, урачыстае, з пачуццём таго, што ты не толькi купiў тэлевiзар, але i зэканомiў частку грошай. Згадзiцеся, што гэта немалаважная дэталь.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак сакавiка гэтага года для прадпрыемства «Вiцязь» — аднаго з лiдараў на беларускiм рынку па выпуску сучасных тэлевiзараў — знамянальны важнай па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика