21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супраць «лома»...

Пра дзеда (ён рана пайшоў з жыцця) расказвала нам бабуля. Было нават што паказаць: да 1949 года стаяла гумно, зробленае без пiлы i цвiкоў — толькi сякерай. Сцены яго складалiся з шасцi (!) расколатых соснаў-старадрэвiн i вышынi — будынку хапала. Ён i зараз, напэўна, стаяў бы, калi б калгаснае кiраўнiцтва не разабрала... Прычым, на дровы, каб высушыць лён.

Але гэта так, да слова. Да слова, што быў дзед чалавекам вельмi спакойным i вельмi дужым. У заробкi хадзiў на будаўнiцтва чыгункi. На конях разам з iншымi падвозiлi рэйкi, шпалы, пясок. Аднойчы работы мала было. Вось мужыкi з блiжэйшай вёскi i рашылi «чужых» падвод да шпал не падпускаць.

Дзед спрачацца з iмi не стаў, каня паставiў паводдаль, падышоў, пад адну паху ўзяў адну шпалу, пад другую — другую i панёс да воза.

«Канкурэнты» аж аслупянелi, рашылi, што з дзедам — жарты дурныя.

Яшчэ адна прыгода была з iм у панскiм лесе — рашыў адтуль хвойку на дошкi ўкрасцi. Нагледзеў, прыцемкам паехаў, спiлаваў, пагрузiў на воз, дома разгрузiў... Нацешыцца не мог: нiхто ж не ўбачыў, нiхто не злавiў!

Справа гэта ў пятнiцу была, а ў суботу ён у Моўчадзь на рынак паехаў. Ходзiць сабе, пазiрае, бачыць — пан насустрач iдзе.

— А-а, — кажа пан Курбека. — Гэта вы ўчора хвойку ў маiм лесе ўкралi?

— Не, паночку, — баронiцца дзед, — не краў... I хто сказаць вам гэткае мог?..

— Мне казаць не трэба, — усмiхаецца пан. — Я сам тое бачыў. Цiкава паназiраць было, што адзiн мужык ля такога дрэва зробiць.

— Даруй, паночку! Вiнаваты, — стаў прасiцца дзед.

Але пан крыўды не трымаў — ён нават «чвяртку» дапамог яму выпiць.

А наогул, ад бацькоў, ад аднавяскоўцаў пра паноў — Валiцкiх, Хрыстоўскiх, Букрабаў... — чуў я нямала. Розныя былi. У асноўным — клапатлiвыя, добрыя.

Хоць нелюдзi здаралiся таксама.

Iван Говар,

г. Iўе.

Хто папярэджаны, той... не ўзброены

Калi верыць майму дзядзьку Сцяпану, было гэта ў пачатку мiнулага веку. А магло быць — з тым жа поспехам — i сёння...

Карацей — два сталыя вясковыя мужыкi прыехалi неяк у горад, прадалi, што трэба, купiлi, прайшлiся па вулiцах. У адным месцы бачаць — прыгожы такi будынак стаiць. I шыльда на iм — рэстаран. Пераглянулiся дзядзькi — нi адзiн, нi другi ў iм не былi... Ай, думаюць, колькi таго жыцця? Зойдзем.

Селi, азiрнулiся. Прыгажосць!.. Музыка грае, людзi п’юць-гамоняць, танцуюць...

Заказалi i яны сабе розных напiткаў, наедкаў. Пасядзелi, адпачылi, падмацавалiся. Час, як быццам, разлiчвацца, а грошай у абодвух — кот наплакаў. Каб разлiчыцца, адзiн новую свiтку пакiнуў, а другi — кажуха. Выйшлi бедныя на вулiцу, ад холаду — аж зубамi ляпаюць.

— Ведаеш, — кажа старэйшы, — мы як толькi зайшлi, я адразу скемiў, што гэтым скончыцца. Скрыпачка ж, ты чуў як выводзiла: «Свi-тку, свi-тку...» А барабан ля яе: «I кажуха, i кажуха!».

Валянцiна Гудачкова,

г. Жыткавiчы.

Перад «...навiгатарам»

Не ведаю, як хто, а я дык хвалiцца не люблю. Пэўна таму, што... не маю чым. Ды i небяспечна гэта. Чаму? Глядзiце самi.

Гiсторыя гэта адбылася зусiм нядаўна. Еду я па нашым Скiдалi, а тут пасярод дарогi цягнiк з вагонамi стаiць. Кажаце, так не бывае? У Скiдалi, паверце, бывае. I досыць часта. Спынiў я машыну, заглушыў рухавiк — стаю, чакаю. Ззаду «Аудзi» спынiлася, за ёй «жыгулi», яшчэ нешта...

Раптам, абагнаўшы нас па сустрэчнай паласе, чорны «бумер» выскаквае i стаiць, «выхваляецца» — кузаў навюткi блiшчыць, шкло затанiравана, рэльсы ад музыкi аж прагiнаюцца...

Тут цягнiк загудзеў, стаў рухацца, вызваляючы праезную частку i...

З таго боку — першым — насустрач вялiзазны джып «Крайслер-навiгатар» («бумер» яму, атрымлiваецца, дарогу загарадзiў). Брыты амбал адтуль голаў высунуў:

— Ты чё в натуре, — крычыць вадзiцелю БМВ, — самый умный вааще? Та я те щяс...

Пакуль ён, я хуценька завёў свайго «гольфа» i цягу, бо часта ж здараецца, што паны недзе б’юцца, а ў мужыкоў — iлбы трашчаць.

Па дарозе — як бы там нi было — рашыў, што «выпендрывацца», хвалiцца нiколi не буду. Нават, калi будзе чым.

Вiктар Федарака,

г. Скiдаль.

Лапцi для дырэктара

Мне ў жыццi вельмi пашанцавала — маю добрую жонку i вельмi багатую цешчу. Адных дачок у яе аж чатыры! Ды двое сыноў. Замужнiя ўсе, жанатыя: з’едземся — хата малая. А на дварэ добра: дровы рэзаць, бульбу капаць, сена касiць... Цешча толькi камандуе ды нахвальвае: «Косцiчак, ты лепшы зяць!», назаўтра — «Не, Лёнiчак — ты самы лепшы». Ды мы i самi не сляпыя — бачым: яна Васю любiць. Бо дырэктар, добра зарабляе i найменей п’е. Але ж адзiн раз i ён правiнiўся. Прычым, было гэта...

Да свайго юбiлею цешча рыхтавалася з лета — «накруцiла» слоiкаў з рознай смакатой, выгадавала парсюка. Прыехалi мы, закалолi, нарабiлi каўбас, нечага напяклi, насмажылi. А ўжо вечарам тостаў было... Ад мужыка, ад сыноў, ад дачок, ад нявестак... Чаркi за кожны ўздымалi. Вось яно i «назбiралiся»...

Потым зяць Толiчак з сям’ёй запрог каня i падаўся дамоў у суседнюю вёску, зяць Лёнiчак (жонка за рулём) на машыне паехаў у Мiнск у аэрапорт (каб адтуль — у Маскву на работу), сын Вiця на ўсiх выклiкаў дзве таксоўкi да райцэнтра... Карацей — начаваць заставаўся толькi Васiль.

I вось прачынаецца ён ранiцай, а боты не налазяць. Спачатку думаў, што ногi ацяклi (ведама, столькi выпiць), а прыгледзеўся — не: ложак, як быццам, яго, жонка — таксама, а боты — чужыя: i знешне не дырэктарскiя, i памерчык малы. Пераблыталi, значыць: нехта са швагроў у ягоных паехаў. Але каторы? I куды? Калi шурак Толiк у суседнюю вёску — не бяда: ён зараз пахмяляцца прыедзе, калi Вiця — у раённы цэнтр, то палова яе (можна ж заехацца), а калi яны, тыя боты, ужо недзе ў паветры, да Масквы падлятаюць?

Галава, карацей, i без гэтага моцна балела. А ўявiў, што ў цешчыных бурках (лiчы, што ў лапцях) трэба ў Мiнск дабiрацца...

Але ж добра ўсё, што добра канчаецца: знайшлася прапажа. З райцэнтра шурак пазванiў, сказаў, што тры разы павалiўся, пакуль ад таксоўкi да хаты дайшоў: ведама на свой 39-ы Васеў 46-ы абуў.

Вось так мы адзначылi цешчын юбiлей. Дзе яна жыве, пiсаць не буду, каб дрэнна пра нас не думалi.

А.П.,

г. Мiнск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра дзеда (ён рана пайшоў з жыцця) расказвала нам бабуля. Было нават што паказаць: да 1949 года стаяла гумно, зробленае без пiлы i цвiкоў — толькi ся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика