21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Беларусбанк»: словы не разыходзяцца са справай...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

На пытаннi чытачоў адказвае першы намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна Захараўна ЛУК’ЯНЕНКА

(Працяг. Пачатак у нумары за 14 сакавiка)

— Добры дзень! У мяне такое пытанне: цi магу я ў двух розных людзей быць паручыцелем?

Алесь С., г. Мiнск.

— У нас ёсць база паручыцеляў, i, зразумела, мы можам вас у другi раз не ўзяць у якасцi паручыцеля. Але ўсё залежыць ад таго, наколькi ваш першы крэдытаатрымальнiк надзейны клiент банка: як рэгулярна ён плацiць, наколькi вялiкая сума крэдыту.

— Ён атрымаў у вашым банку 10 тысяч долараў, i праблем з аплатай у яго няма. А цяпер мяне просяць быць паручыцелем на атрыманне крэдыту ў 1 тысячу долараў.

— Тады пытанняў няма, мы вас возьмем паручыцелем.

— Хацелася б даведацца, цi можна атрымаць iльготны крэдыт пенсiянеру?

Галiна Крупская, г. Нясвiж.

— На якiя мэты?

— На рамонт кватэры.

— У прынцыпе, ва Указе № 75 запiсана, што крэдыты прадастаўляюцца пастаянна пражываючым i працуючым грамадзянам у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тысяч. Калi адназначна тлумачыць дакумент, то атрымаць iльготны крэдыт вы не можаце. Аднак мы разумеем, што пенсiянеры бываюць розныя. Працуючым пенсiянерам можна атрымаць iльготны крэдыт пад паручыцельства сваiх блiзкiх сваякоў, пажадана дзяцей, якiя потым будуць наследнiкамi вашага жылля i будуць пагашаць ваш крэдыт.

— А што трэба зрабiць, каб атрымаць крэдыт?

— Вам неабходна пайсцi ў райвыканкам, зарэгiстравацца там, напiсаць заяву аб тым, што хочаце атрымаць крэдыт на ўмовах новага Указа на капiтальны рамонт вашай кватэры, таму што выдача крэдыту на бягучы рамонт Указам не прадугледжана.

— Колькi крэдытаў можна ўзяць у банку?

Святлана, г. Мiнск.

— Крэдытаў можна ўзяць неабмежаваную колькасць, толькi б ваша зарплата дазваляла iх вяртаць. Якiя крэдыты можна ўзяць, i колькi iх вам даць, — гэтыя пытаннi банк вырашае на падставе вашых даходаў за апошнiя тры месяцы.

— Добры дзень, Валянцiна Захараўна! З вашай дапамогай ужо купiў дачцэ кватэру два гады таму. Вялiкi дзякуй за гэта! Мы ўзялi ў банку 8 тысяч долараў ЗША, i гэтыя грошы нам распiсалi на пагашэнне на 10 гадоў. Я чалавек пажылога ўзросту, а таму мы выплачваем крэдыт большымi часткамi, i вернем грошы банку раней тэрмiну — праз 4—5 гадоў. Што будзе тады?

Васiль Адамавiч ГРУША,

Ляхавiцкi раён.

— Вельмi добра, што выплацiце. Мы ў сваю чаргу выдадзiм вам даведку аб тым, што крэдытаатрымальнiк поўнасцю выплацiў узятыя па крэдытнаму дагавору крэдытныя рэсурсы i працэнты за карыстанне. Гэта значыць, вы поўнасцю пагашаеце крэдыт, а мы пацвярджаем той факт, што вы нам нiчога не павiнны. Больш таго, заплацiўшы раней, вы эканомiце свае сродкi на выплаце працэнтаў, таму што вяртаеце крэдыт раней часу.

— Скажыце, калi ласка, льготны крэдыт на будаўнiцтва жылля зараз у Мiнску выдаецца каму? Я маю на ўвазе людзей, якiя стаяць на агульнай чарзе па паляпшэнню жыллёвых умоў.

Iван Пятровiч СIДАРАЎ,

г. Мiнск.

— У сталiцы штогод Мiнгарвыканкамам прымаецца рашэнне па катэгорыям грамадзян, якiя ўключаюцца ў спiсы на льготнае крэдытаванне. У гэтым годзе ў спiсы ўключаюцца грамадзяне, якiя сталi на ўлiк да 1 студзеня 1993 года па агульнай катэгорыi.

— Я хацела б узяць крэдыт, каб купiць дачу. Я жыву ў Мiнску, а дачу хацела б купiць у iншым раёне. Так можна зрабiць?

Iрына РАМАНЧУК,

г. Мiнск.

— Так, дачу можна купiць i ў iншым раёне, не бачу нiякiх праблем. У рублях вы можаце ўзяць крэдыт пад 15 працэнтаў гадавых, валютны — пад 12 працэнтаў гадавых. Крэдыт прадастаўляецца тэрмiнам на 5 гадоў.

— А сума крэдыту абмежаваная?

— Максiмальны памер крэдыту ў рублях — 75 працэнтаў ад кошту дачы, i 90 працэнтаў, калi крэдыт валютны. Сума крэдыту абмежавана вашымi даходамi. Пры недастатковай плацежаздольнасцi крэдытаатрымальнiка ў разлiк могуць прымацца даходы яго паручыцеляў.

— Мы пабудавалi з мужам кватэру, а крэдыт на будаўнiцтва бралi ў «Беларусбанку». Зараз яго выплачваем. А цяпер хацелi б узяць у вашым банку крэдыт на спажывецкiя патрэбы?

Алена, г. Мiнск.

— Вы бралi вялiкi крэдыт?

— 14 тысяч долараў.

— А колькi плацiце па крэдыту?

— У месяц па 300 долараў.

— Калi ў вас будзе дастаткова даходаў, каб плацiць па першаму крэдыту i па крэдыту на спажывецкiя патрэбы, то банк дасць грошы, але ў абавязковым парадку пад паручыцельства не менш як двух чалавек. У тым выпадку, калi вы праблемны крэдытаатрымальнiк (напрыклад, не ўносiлi пастаянна плацяжы), то банк мае права адмовiць вам у крэдыце.

— А наяўнымi грашамi банк выдае крэдыт?

— Раней мы выдавалi крэдыт наяўнымi грашамi да 100 базавых велiчынь, зараз — да 200 базавых велiчынь.

— Нейкi працэнт за абналiчванне плацiць трэба?

— Так, неабходна заплацiць камiсiйны тарыф за выдачу наяўных грошай, якi складае 3 працэнты ад сумы.

— Пасля мужа (ён памёр) засталiся чэкi «Маёмасць» на яго iмя. Якiя мне патрэбны дакументы, каб перааформiць чэкi на сябе?

Аляксандра Мiхайлаўна ШЭЛЕГ, г. Мiнск.

— Для выканання аперацыi па пераафармленню чэкаў «Маёмасць» неабходна звярнуцца ў аддзяленне банка па месцы атрымання чэкаў вамi або мужам i прадставiць наступныя дакументы:

пасведчанне аб праве на наследства на чэкi «Маёмасць», якое выдадзена натарыяльным органам;

сертыфiкаты чэкаў «Маёмасць» на ваша iмя i на iмя мужа;

дакумент, якi сведчыць вашу асобу.

— Нам з мужам па 70 гадоў, i мы жывём у вёсцы. Цi можам мы атрымаць крэдыт на добраўпарадкаванне свайго жылля, яго рэканструкцыю? I калi можам, то на якiх умовах?

Таiсiя Аляксееўна Сабалеўская, в. Турэц, Карэлiцкi раён.

— У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 года № 75 «Аб прадастаўленнi грамадзянам, пастаянна пражываючым i працуючым у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек, iльготных крэдытаў на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў» iльготны крэдыт на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў могуць атрымаць працаздольныя грамадзяне, у тым лiку i працаздольныя пенсiянеры, пры гэтым паручыцелямi будуць выступаць блiзкiя сваякi, якiя маюць пастаянную крынiцу дахода.

Для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў спiсы грамадзян, якiя маюць патрэбу ў атрыманнi льготных крэдытаў, грамадзянам неабходна звяртацца ў райвыканкам.

Iльготны крэдыт прадастаўляецца на тэрмiн да 10 гадоў з выплатай 3 працэнтаў гадавых у памеры 90 працэнтаў кошту затрат на капiтальны рамонт i рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўнiцтва iнжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў i пабудоў, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не больш за трохсоткратны памер базавай велiчынi, якая дзейнiчае на дзень уключэння грамадзянiна ва ўстаноўленым парадку ў спiс для льготнага крэдытавання (з 1 сакавiка 2006 года базавая велiчыня складае 31,0 тыс. рублёў, максiмальна магчымы памер крэдыту адпаведна 9,3 млн рублёў).

— Знаёмы просiць мяне стаць паручыцелем на атрыманне крэдыту на будаўнiцтва жылля. Якiя абавязацельствы я буду несцi перад банкам, i што мне пагражае ў выпадку, калi знаёмы дапусцiць затрымку ў пагашэннi крэдыту?

Аляксей Пехцераў, г. Магiлёў.

— Паручыцельства фiзiчных асоб — адзiн з вiдаў забеспячэння вяртання крэдытаў, што прымяняецца ў банкаўскай практыцы. З паручыцелямi заключаюцца дагаворы паручыцельства ў пiсьмовай форме, у якiх прадугледжваецца выкананне абавязацельстваў перад банкам у поўным аб’ёме, у тэрмiны i памерах, устаноўленых абавязацельствам крэдытаатрымальнiка.

У адпаведнасцi з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi даўжнiком забяспечанага паручыцельствам абавязацельства паручыцель i даўжнiк адказваюць перад крэдыторам салiдарна.

Паручыцель усёй сваёй маёмасцю адказвае перад крэдытадавальнiкам за выкананне абавязацельстваў крэдытаатрымальнiка.

Такiм чынам, перш чым выступiць у якасцi паручыцеля за знаёмага чалавека, неабходна ўпэўнiцца ў яго надзейнасцi i магчымасцi своечасова пагашаць крэдыт на працягу тэрмiну карыстання крэдытам. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што крэдыты на будаўнiцтва жылля выдаюцца на доўгi тэрмiн ад 10 да 15 гадоў на агульных падставах i льготныя крэдыты ў адпаведнасцi з указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на тэрмiн ад 20 да 40 гадоў. У выпадку нявыплаты крэдыту крыдытаатрымальнiкам або паручыцелем у добраахвотным парадку, банк мае права спагнаць запазычанасць па крэдыту праз суд.

— Я добра разумею, што не магу прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту ў вашым банку: сям’ю пакуль не стварыў, на чарзе на жыллё не стаю... Аднак цi магу я ўзяць звычайны крэдыт? Якiя вы прапаноўваеце крэдыты, i якiя ўмовы iх выдачы?

Павел Кароль, г. Мiнск.

— Крэдыты ў беларускiх рублях або ў замежнай валюце на фiнансаванне нерухомасцi i спажывецкiя патрэбы выдаюцца дзеяздольным фiзiчным асобам, прапiсаным, пастаянна пражываючым i маючым пастаянную крынiцу даходаў у Беларусi.

Калi вы не знаходзiцеся на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, але жадаеце мець уласнае жыллё, то можна атрымаць крэдыт:

у беларускiх рублях на будаўнiцтва (рэканструкцыю), рамонт i набыццё жылля ў памеры да 75 працэнтаў кошту будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця агульнай плошчы жылога памяшкання тэрмiнам да 15 гадоў са збiраннем за карыстанне крэдытам 19 працэнтаў гадавых;

у замежнай валюце ў памеры да 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання тэрмiнам да 10 гадоў з выплатай 14 працэнтаў гадавых.

Выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляецца за фактычны час карыстання крэдытам.

Таксама банк выдае крэдыты на ўсе спажывецкiя патрэбы на тэрмiн да трох гадоў з выплатай 15 працэнтаў гадавых у беларускiх рублях або ў замежнай валюце з выплатай 12 працэнтаў гадавых, за выключэннем крэдыту на набыццё аўтамабiля, якi прадастаўляецца на тэрмiн да 5 гадоў з выплатай 16 працэнтаў гадавых i ў замежнай валюце пад 14 працэнтаў гадавых.

Крэдыт можна атрымаць у фiлiяле ААБ «Беларусбанк» па месцы жыхарства.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае першы намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна Захараўна ЛУК’ЯНЕНКА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика