21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Салей у Рыгу не едзе

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Сёння ў Рызе стартуе юбiлейны 70-ы чэмпiянат свету па хакею з шайбай

АБ САПЕРНIКАХ

Наша нацыянальная зборная адправiлася на першынство ўчора, а свой першы матч у групе С правядзе заўтра супраць Славакii. Сапернiк займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, а наша дружына — дванаццатае. Акрамя сустрэчы са славакамi, наша каманда выйдзе на лёд супраць зборнай Расii (8 мая) i Казахстана (10 мая). Гэтыя суседзi па групе адпаведна знаходзяцца на шостай i адзiнаццатай пазiцыях сусветнага рэйтынгу.

Паводле слоў галоўнага трэнера нашай зборнай Глена Хэнлана, яго падначаленым трэба не думаць аб выхадзе ў наступны раунд, а канцэнтравацца на кожнай гульнi. Канадзец перакананы, што толькi так магчыма разлiчваць на поспех, а яшчэ былы галкiпер заўважыў: «Хоць у нас ёсць цудоўны варатар Андрэй Мезiн, якi адзiн можа выцягнуць усю каманду, астатнiм расслабляцца не варта». Памочнiк настаўнiка Уладзiмiр Цыплакоў адзначыў, што, на яго погляд, сёлетнi састаў мацнейшы за леташнi, у якi таксама ўваходзiў i ён, а наконт сапернiкаў — «у групе ўсе вядомыя каманды, з якiмi сустракалiся i можам справiцца, калi пакажам сваю лепшую гульню».

У групе А сустрэнуцца Чэхiя, Фiнляндыя, Латвiя, Славенiя; у «квартэце» В — Швецыя, Швейцарыя, Украiна i Iталiя; у групе D — Канада, ЗША, Данiя i Нарвегiя. У наступны этап з кожнай з iх выйдзе па тры лепшыя каманды: групы С i В злучацца ў групу F, а А i D сфармiруюць групу Е. Ачкi, якiя зборныя набяруць у папярэднiм раундзе ў матчах памiж сабой, захоўваюцца.

АБ СТРАТАХ

На сёлетнi чэмпiянат, як i летась, не паедзе абаронца Руслан Салей: тады яму перашкодзiла цяжарнасць жонкi, а зараз — выхад ягонага клуба «Анахайм Майцi Дакс» у наступны раунд Кубка Стэнлi. Дарэчы, у заключнай сустрэчы з «Калгары Флэймз» Салей вызначыўся закiнутай шайбай i галявой перадачай. «Анахайм» пераадолеў «Калгары» з агульным лiкам у серыi 4:3. Наступным сапернiкам «качак» стане «Каларада Эвеланш». З-за траўм у Рызе не згуляюць Канстанцiн Кальцоў i Аляксей Калюжны. Па гэтай жа прычыне чэмпiянат прапускаюць iгракi, якiя ўдзельнiчалi ў леташнiм першынстве: Андрэй Башко, Аляксей Страхаў, Аляксей Круцiкаў. Няма ў складзе зборнай i Алега Мiкульчыка i Уладзiмiра Цыплакова, бо яны завяршылi сваю спартыўную кар’еру.

АБ САСТАВЕ

У нацыянальную зборную выклікана 25 хакеiстаў, адзiн з якiх, Андрэй Касцiцын, зараз выступае ў НХЛ за «Манрэаль Канадзiенс», 16 iгракоў за беларускiя клубы, 8 гуляюць у Расii. Састаў наступны: варатары — Андрэй Мезiн («Салават Юлаеў», Расiя), Сяргей Шабанаў («СКА», Расiя), Сцяпан Гарачэўскiх («Юнацтва», Мiнск); абаронцы — Аляксандр Журык, Аляксандр Макрыцкi (абодва — «Дынама», Мiнск), Аляксандр Радзiнскi, Уладзiмiр Дзянiсаў (усе — «Керамiн», Мiнск), Уладзiмiр Копаць, Вiктар Касцючонак, Сяргей Ярковiч, («Юнацтва», Мiнск), Уладзiмiр Свiта («Гомель»); нападаючыя — Андрэй Касцiцын («Гамiльтан Бульдогс», АХЛ), Мiхаiл Грабоўскi («Дынама», Расiя), Сяргей Задзялёнаў, Аляксей Угараў (усе «Нафтахiмiк», Расiя), Андрэй Скабелка, Алег Антоненка, Дзмiтрый Дудзiк (усе — «Дынама», Мiнск), Сяргей Кукушкiн («Капiтан», Расiя), Аляксей Савiн («Юнацтва», Мiнск), Дзмiтрый Мялешка, Яраслаў Чупрыс (усе «Салават Юлаеў», Расiя), Яўген Курылiн, Андрэй Мiхалёў, Яўген Есаулаў (усе — «Керамiн», Мiнск).

АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ

Напярэдаднi першынства беларусы правялi пяць таварыскiх матчаў. Два з iх, супраць нарвежцаў, выйгралi — 5:3, 3:1. Наша дружына ўпершыню перамагла канадцаў — 4:3. А вось з украiнцамi справiцца не змаглi: уступiлi — 5:3 i згулялi ўнiчыю 3:3.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Рызе стартуе юбiлейны 70-ы чэмпiянат свету па хакею з шайбай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика