21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падарожжа ў рай

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 11–13 мая.)

Зрэшты, ведаючы, што з дакументамi ўсё ў парадку, асабiста я не адчуваў комплекс непаўнацэннасцi з-за такiх дзеянняў палiцэйскiх i пагранiчнiкаў. У Iзраiлii наогул цётка Сара ў аэрапорце Бен-Гурыён праводзiць псiхааналiтычны сеанс, каб высветлiць, цi не камiкадзе або падрыўнiк вы. А тут бы фармальнасць i клопаты пра родную флору i фауну. Асаблiва пасля таго, як у Аўстралiю з Паўднёвай Амерыкi была завезена гiганцкая жаба Ага для паядання шкоднiкаў на пасевах. Зараз ядавiтая земнаводная так распладзiлася, што паядае не толькi мошак, але сваiм ядам губiць мноства жывёл. Увогуле, павышаная ўвага да валацуг з Беларусi заключаецца яшчэ i ў iншым. Незадоўна да нашага прылёту ў Мельбурне праходзiлi спартыўныя гульнi краiн Брытанскай садружнасцi. Гэта значыць, тых дзяржаў, якiя раней былi калонiямi Вялiкабрытанii. Дык вось гэтыя старты былi азмрочаны знiкненнем баксёра з Танзанii, бегуна на 400 метраў з Бангладэш i вялiкай групы стаераў са С’ера-Леоне. Пайшоў нават жарт, што афрыканцы стартавалi на 10 кiламетраў, а на фiнiшы iх нiхто не бачыў. Праз некаторы час шасцёра з iх знайшi за некалькi тысяч кiламетраў у Сiднеi. Астатнiя, вiдаць, да гэтых пор у бягах, шукаючы паратунку ў праваабаронцаў па правах бежанцаў. Можна толькi ўявiць сабе стан адказных супрацоўнiкаў iмiграцыйнай службы, калi столькi чалавек сталi нязванымi гасцямi. А тут яшчэ беларусы са сваiм тэнiсам... У рэшце рэшт мы паспяхова прайшлi ўсе кардоны i адправiлiся ў чатырохзоркавы гатэль «Гранд Хаят», куды гаспадары пасялiлi ўсю беларускую дэлегацыю разам з тэнiсiстамi.

Мельбурн, канешне, уразiў сваёй архiтэктурай, накшталт еўрапейскай, але больш узвышанай i вытанчанай. Горад падзелены на часткi, таму заблудзiцца, нават калi ты тут упершыню, практычна немагчыма. Мельбурн лiчыцца аўстралiйскiм мегаполiсам з 4 мiльёнамi жыхароў. Аднак пачуцця перазаселенасцi i загазаванасцi машынамi тут не ўзнiкае. Усё на сваiм месцы. Шматлiкiя сувенiрныя лаўкi з прадаўцамi-кiтайцамi, iнтэрнэт-кафэ зноў кiтайскiя, прадуктовыя магазiны. Цiкава, што прадукты тут пры адносна высокiм сярэднiм узроўнi жыцця i зарплатай прыкладна ў 4 тысячы аўстралiйскiх долараў, даволi даступныя па цане нават па нашых мерках. Iншая справа, што сардэлек накшталт гродзенскiх, варанай каўбасы а ля Ваўкавыск цi вэнджанай або сыравяленай каўбас, падобных на прадукцыю лепшых беларускiх вытворцаў, не знойдзеш. У асноўным паўфабрыкаты цi гатовыя мясапрадукты, запячатаныя ў плёнку. Да нашых iм далёка. Хоць, магчыма, я не знайшоў таго цуда-магазiна, дзе можна было б ад душы атаварыцца нармальнымi харчамi. А твары ў асноўным ўсё тыя ж — iндуска-азiяцкiя. Бадай, толькi серыя магазiнаў па продажы тавараў нехарчовага рада — будаўнiчых сумесяў i матэрыялаў, будаўнiчай хiмiяй — вызначалiся сваёй «расавай» чысцiнёй. Праўда, цi то аўстралiйцы самi не будуюць i не робяць рамонт, але ў гэтых кутках цiвылiзацыi цiшыня. Куды iм да нашых будаўнiчых «буцiкаў» нашкталт, напрыклад, марак «СМ-майстар» цi «Хенкель Баутэхнiк», дзе заўсёды мнагалюдна i тавар iдзе з малатка... Зрэшты, такiм бойкiм месцам у тым Мельбурне з’яўляецца рынак «Вiкторыя-маркет» — эпiцэнтр па продажы сувенiрнай прадукцыi. Асноўныя прадаўцы — зноў жа кiтайцы. Праўда, яны тут больш «адукаваныя», бо калi даведалiся, што мы з Беларусi — адразу выдалi «на гара» свой слоўнiкавы запас накшталт «д’зякуй» цi «д’обры д’зень». Сярод гандляроў значылiся iмiгранты з Польшчы, Расii. Пасля кароткай размовы з палякам Пятром я зразумеў, што жывецца iм нядрэнна, бо за два дзесяткi гадоў знаходжання ў Аўстралii яны амаль злiлiся з мясцовымi законамi i норавамi. А вось тым, хто прыехаў нядаўна — настальгiя па Радзiме дае аб сабе знаць. У Мельбурне, напрыклад, нашым пастаянным спадарожнiкам быў экс-мiнчанiн Аляксандр, якi пражывае ў самым паўднёвым горадзе Аўстралii ўжо чатыры гады. Яго жонка Марына — на два гады менш.

У адзiн з вечароў Саша нават завёз нас да сябе ў госцi на пару гадзiн. Арандаваны дом на ўскраiне Мельбурна без асаблiвых прыбамбасаў. У месяц плата прыкладна 1000 мясцовых долараў. Выбiцца на грошы, паводле расказа нашага земляка, вельмi няпроста. Каб атрымаць банкаўскi крэдыт, трэба мець ва ўласнасцi адпаведную асабiстую маёмасць. Таму днём на адной рабоце, ноччу прыходзiцца падтаксоўваць. Пакуль малады, гаворыць ён, трэба працаваць. Дарэчы, аўтамабiльная тэматыка тут вельмi актуальная. За тыдзень у Мельбурне я так i не звыкся з левабаковым дарожным рухам i правым рулём таксiста. У нас, калi пераходзiш дарогу, трэба абавязкова спачатку глядзець налева, затым направа. Тут жа, як i ў Сiнгапуры, наадварот. «Фольксвагены», «Аудзi», «Таёты» пралятаюць са зручнай табе рукi. Мне нават цяжка ўявiць, каб, напрыклад, аўтасалон «AUDI» цi аўтамабiльны холдынг «Атлант-М» наладзiлi продаж «правых» машын, цi маглi яны трымаць лiдзiруючыя пазiцыi у тым ліку і на рынку СНД, як цяпер? Мiж тым, як расказаў наш спадарожнiк, прафесiя таксiста ў Аўстралii вельмi прыбытковая. Але ж каб атрымаць лiцэнзiю на таксаванне, трэба заплацiць астранамiчную суму прыкладна ў 350 тысяч аўстралiйскiх долараў. Праўда, падкрэслiвае Саша, гэтую суму яны адбiваюць за гады два, а потым працуюць на сябе. Iншая справа, што трэба заўсёды машыну трымаць у належным тэхнiчным стане, бо так званых штогадовых тэхаглядаў тут няма. Гарантам усяго з’яўляецца подпiс лiцэнзаванага спецыялiста-механiка. У выпадку аварыi цi ДТЗ апошнi можа пазбавiцца права на свой пастаянны заробак. Зрэшты, за час знаходжання ў наваколлi «Гранд Хаята» я ўбачыў наступства толькi аднага дарожна-транспартнага здарэння — на падыходзе да гатэля дробнымi кроплямi валялася разбiтае аўтамабiльнае шкло. Увогуле, мноства аўтамабiляў не ствараюць на вулiцы шуму з неадрэгуляваных глушыцеляў цi гулкiх рухавiкоў. У гасцiнiчным нумары таксама iдэальная цiшыня. Не чуваць нiчога, што робiць сусед за сценкай. Затое з мэтай эканомii вады архiтэктары i будаўнiкi такiм чынам уладкавалi санвузел, што там быццам бы ўвесь час льецца вада i табе хочацца па дамашняй звычцы кiнуцца закрываць кран. Заглядваеш у ванны пакой, а там нiдзе вада не цячэ. Потым высветлiлася, што такiм чынам гаспадары гатэля вучаць людзей эканомiць ваду. У дадатак кожную ранiцу абслуга, якая ўбiрае нумар, пакiдае паштоўку, дзе напiсана, што «наш гатэль удзельнiчае ў акцыi па водазберажэнню... калi вы падтрымлiваеце такi крок, то... пакiньце паперу на стале». Зрэшты, 1,5 літра піццявой вады ў нумары каштуе 7 аўстралійскіх долараў. Як тут не ўспомніць наш «Акватрайпл» ці «Дарыду» з іх цэнамі і якасцю. Менталiтэт аўстралiйца далёка зайшоў — тут нiчога не скажаш. На наш погляд, яны нас проста дрэнна ведаюць i прымаюць ледзь не за экзотаў, у якiх слабавата з граматай i кругаглядам. Пра грамату прамаўчу — англiйскi праз пень калоду з наборам з 20 слоў, бо ў школе i ва унiверсiтэце даводзiлася «мучыць» толькi нямецкi. А вось з кругаглядам у мяне, як у тых беларусаў, якiя былi побач — парадак. Нас на мякiне не правядзеш. Хоць спробы былi. Напрыклад, у першы вечар невялiкай групай мы наведалi адно вулiчнае кафе, сеё-тое заказалi, у тым лiку i порцыю мяса кенгуру. Праз пэўны час афiцыянт прыносiць нам заказ, у тым лiку i некалькi банак «кока-колы». Мы ветлiва сказалi маладому чалавеку, што «кока-колы» мы i ў Мiнску нап’емся. Пакуль iшла дэгустацыя мяса кенгуру, якое вельмi падобнае на маладую ялавiчыну, афiцыянт прынёс рахунак, у якiм значыўся буржуйскi напiтак. Прыйшлося хлопцу растлумачыць, што хоць мы i талерантныя беларусы, але здзеку не пацерпiм. Ён усё зразумеў i папрасiў прабачэння. Мы ўважылi яго. Але ж непрыемныя сюрпрызы чакаць нашага чалавека за бугром могуць не толькi ў харчэўнях. У якасцi парады, калi хто-небудзь з вас, шаноўныя чытачы, вырашыць падацца ў далёкiя краiны. Галоўная засада можа чакаць вас у банку пры абмене валюты. Калi вы зайшлi ў першы абменнiк, што трапiўся на шляху, i вырашылi размяняць, напрыклад, 100 амерыканскiх долараў на аўстралiйскую валюту, то можаце пры абмене з гэтай сумы страцiць дзесяць «зялёных». Трактаванне ўмоў абмену даволi блытанае. Камiсiя 3 працэнты, потым яшчэ фiксаваны падатак на любую суму. Каб застрахавацца ад такiх фiнансавых непрыемнасцяў, трэба завесцi адну, а лепш некалькi банкаўскiх картак у сябе дома. Праблем не будзе. Якi банк выбраць — вам вырашаць. Лепш — розныя. Мне, напрыклад, усю дарогу «дапамагалi» банкаўскiя карткi VISA i Мaster Card Мiнскага транзiтнага банка, а таксама VISAElectron «Белсвiзбанка». У простым харчовым магазiне, прыдарожным кафэ, зоне свабоднага гандлю любога аэрапорта вы застрахаваны ад незапланаваных страт пры абмене, курс канверсii ў любую валюту праходзiць аўтаматычна i без ўсялякiх працэнтаў. А яшчэ трэба быць вельмi ўважлiвым пры падпiсаннi чэка. Абавязкова звярнiце ўвагу на суму, якая там указана. У выпадку завышанай сумы без вашага подпiсу грошы не спiшуцца цi iх можна будзе вярнуць. На шчасце, у мяне такiх праблем не было.

З Аўстралii мы вярталiся не ў самым лепшым настроi, бо нашы тэнiсiсты прайгралi. Тым не менш уражанняў хопiць надоўга, асаблiва запомнiцца паездка на 12 апосталаў — гэтае гiстарычнае месца знаходзiцца прыкладна ў 280 кiламетрах ад Мельбурна i нагадвае сабой святыню з тузiна велiканаў-камянёў на стыку Iндыйскага i Цiхага акiянаў. На жаль, з-за дэфiцыту свабоднага часу мы не змаглi наведаць востраў Святога Фiлiпа, дзе кожную ранiцу i вечар адбываецца парад пiнгвiнаў, i кенгурыную ферму. На волi ж сумчатыя злiлiся з навакольным асяроддзем, i iх можна ўбачыць, калі пашанцуе, калi ехаць па трасе на машыне. Нярэдкая з’ява — калi кенгуру выскакваюць на аўтабан i трапляюць пад колы аўтамабiляў, як у нас сабакi, каты цi вожыкi. Вынiк такой аварыi, як правiла, сумны для абодвух бакоў. Па дарозе на 12 апосталаў нас сустрэча з кенгуру ў горшым сэнсе гэтага слова мiнавала. Праўда, некалькi сумчатых ляжалi на абочыне, збiтыя машынамi...

Дарога дадому здалася ўдвая карацей, хоць прыйшлося «адматаць» усё тыя ж 19 тысяч кiламетраў. Зноў успомнiлася, што ў Сiнгапуры i Мельбурне добра, але ў Мiнску лепей. Прыемна, што багаж, якi без нагляду праляцеў з Мельбурна да Мiнска, аказаўся цэлым. Вось вам i «Аўстрыйскiя авiялiнii»... У цэлым жа стомленасць пераклiкалася з фантастычна-экзатычнымi ўспамiнамi пра зямны рай яшчэ доўга. Пакуль мяне не пакiдае пачуццё, што патрэбен час, каб ацанiць гэты ваяж у поўнай меры. Пачакаем.

Мiнск—Вена—Сiнгапур—Мельбурн—Мiнск.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрэшты, ведаючы, што з дакументамi ўсё ў парадку, асабiста я не адчуваў комплекс непаўнацэннасцi з-за такiх дзеянняў палiцэйскiх i пагранiчнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика