Банкi павiнны ў поўнай меры задзейнiчаць унутраныя i знешнiя крынiцы росту рэсурсаў
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Неабходна ў поўнай меры задзейнiчаць усе крынiцы росту рэсурсаў банкаў — як унутраныя, так i знешнiя. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях нарошчвання рэсурснай базы дзяржаўных банкаў i прыцягнення замежных iнвестыцый у банкаўскi сектар краiны.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што магутная банкаўская сiстэма — адна з важнейшых умоў эфектыўнага эканамiчнага развiцця краiны. Цяпер асноўнымi крынiцамi фармiравання рэсурснай базы банкаў з’яўляюцца ўнутраныя — гэта сродкi прадпрыемстваў, насельнiцтва, Нацыянальнага банка. Доля прыцягнутых сродкаў ад рэзiдэнтаў у рэсурснай базе банкаў на 1 красавiка гэтага года склала амаль 70 працэнтаў, а прыцягнутых ад нерэзiдэнтаў — менш як 9 працэнтаў. Прэзiдэнт падкрэслiў вiдавочнасць таго, што гэта крынiца папаўнення рэсурсаў банкаў выкарыстоўваецца недастаткова. «Добра, што ў нашых банках назiраецца рост рэсурснай базы i за кошт унутраных крынiц, але неабходна выкарыстоўваць i знешнюю рэсурсную базу, знешнiя iнвестыцыi», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. «Неабходна зрабiць усё, каб банкаўская сiстэма была падкантрольная дзяржаве, таму што гэта важнейшы фактар суверэнiтэту i незалежнасцi нашай краiны, i ў той жа час мы маглi атрымаць неабходныя рэсурсы для iнвеставання ў нашу эканомiку», — адзначыў прэзiдэнт Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неабходна ў поўнай меры задзейнiчаць усе крынiцы росту рэсурсаў банкаў — як унутраныя, так i знешнiя. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лук
|
|