21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня прыняў даверчыя граматы Кiраўнiка Прадстаўнiцтва Еўрапейскай камiсii ва Украiне, Малдове i Беларусi Iена Боуга, Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Казахстан у Рэспублiцы Беларусь Болата Iскакава i Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Перу ў Расii i Беларусi (па сумяшчальнiцтву) Умберта Умерэса Альварэса.

Прымаючы даверчыя граматы Кiраўнiка Прадстаўнiцтва Еўракамiсii, Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць нашай краiны да супрацоўнiцтва з ЕС пры ўмове канструктыўных крокаў насустрач. Прэзiдэнт падкрэслiў, што «на кожны крок Еўрасаюза ў накiрунку супрацоўнiцтва Беларусь зробiць два-тры крокi».

Кiраўнiк дзяржавы заявiў аб тым, што Беларусь прымае не толькi еўрапейскiя, але любыя цывiлiзаваныя i гуманныя каштоўнасцi i прытрымлiваецца iх пры ўмове, што гэта адпавядае iнтарэсам беларускага народа i не парушае Канстытуцыю i законы рэспублiкi. «А яны не менш цывiлiзаваныя, чым у еўрапейскiх дзяржавах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У свой час Канстытуцыя Беларусi прайшла экспертызу ў асноўных юрыдычных цэнтрах Еўрасаюза, адзначыў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка запэўнiў дыпламата, што «Беларусь заўсёды была еўрапейскай дзяржавай, а агульначалавечыя каштоўнасцi з’яўляюцца краевугольным каменем дзяржаўнай палiтыкi». «Няма ў свеце дзяржавы, якая столькi ўвагi ўдзяляе народу, не перашкаджаючы пры гэтым жыць не толькi суседзям, але i тым еўрапейцам, якiх Вы прадстаўляеце», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што калi Еўропа сапраўды хоча бачыць Беларусь добрасуседскай i працвiтаючай краiнай, дзе захоўваюцца iнтарэсы грамадзян, кiраўнiцтва рэспублiкi будзе iсцi насустрач.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка асаблiва звярнуў увагу на тое, што Беларусь не пацерпiць спроб дыктату i ўмяшання ва ўнутраныя справы. «Мы не пацерпiм нецывiлiзаваных выпадаў у адрас Беларусi i будзем прытрымлiвацца такой лiнii», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы таксама лiчыць, што Еўрасаюз пры ацэнцы дзеянняў Беларусi забываецца пра праводзiмую ў краiне палiтыку па мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. «Мы заўсёды будзем карэкцiраваць сваю палiтыку з улiкам гэтай трагедыi, бо трэць тэрыторыi краiны падверглася радыяцыйнаму забруджванню. Гэта найцяжэйшая ноша, якая адбiваецца не толькi на эканомiцы, але i ў дыпламатыi», — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Iену Боугу падчас яго будучай дыпламатычнай работы «iсцi наперад для дасягнення дынамiкi ў адносiнах». Трэба адмовiцца ад канфрантацыi i дакладна разумець, што ў Беларусi жыве добры i свабодалюбiвы народ, якi не пацерпiць дыктату ад якой бы там нi было краiны, перакананы Прэзiдэнт.

Звяртаючыся да пасла, беларускi лiдар адзначыў, што кiраўнiцтва краiны прапануе «самыя льготныя ўмовы функцыянавання ў Беларусi, каб дзейнасць прадстаўнiцтва была паспяховай».

У Беларусi i Перу неабмежаваныя перспектывы супрацоўнiцтва, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Перу ў Расii i Беларусi (па сумяшчальнiцтву) Умберта Умерэса Альварэса.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Казахстан у Рэспублiцы Беларусь Болата Iскакава. «Я раблю гэта з вялiкiм задавальненнем», — сказаў Прэзiдэнт, выказаўшы такiм чынам свае добрыя адносiны да казахстанскага народа i кiраўнiцтва гэтай краiны.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiка Прадстаўнiцтва Еўрапейскай камiсii ва Украiне, Малдове i Беларусi Iена Боуга, Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Казахстан у Рэсп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика