21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дробязяў» у пытаннях бяспекi дзяцей не бывае

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Напярэдаднi «старту» ў нашай краiне аздараўленчай кампанii, работнiкамi органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях былi правераны амаль 3 тысячы аб’ектаў летняга аздараўлення дзяцей. Па вынiках праведзеных абследаванняў выяўлена амаль 45 тысяч парушэнняў — у сярэднiм па 15 парушэнняў на кожны аб’ект. Цi не занадта вялiкая лiчба?

— Мы так не лiчым, тым больш што ў агульную статыстыку парушэнняў уваходзяць не толькi мерапрыемствы капiтальнага характару, якiя патрабуюць сур’ёзных фiнансавых укладанняў, але i невыкананне розных арганiзацыйных мерапрыемстваў, напрыклад, несвоечасовае правядзенне з работнiкамi iнструктажу па мерах процiпажарнай бяспекi, адсутнасць на аб’ектах планаў эвакуацыi або iнструкцый па парадку дзеянняў у надзвычайных сiтуацыях, — супакойвае начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi МНС Сяргей ПАЛАНЕВIЧ. — Хоць для нас дробязяў няма, паколькi любое з выяўленых парушэнняў можа прывесцi да трагiчных наступстваў. Скажам, няспраўнасць аўтаматычнай пажарнай сiгналiзацыi не дазволiць своечасова выявiць узнiкшы пажар, а няспраўныя сродкi пажаратушэння не змогуць спынiць распаўсюджванне полымя.

Дарэчы, 200 аб’ектаў знаходзiлiся напярэдаднi аздараўленчага сезона пад пагрозай забароны iх эксплуатацыi. Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi былi прыцягнуты 537 кiраўнiкоў i 514 iншых службовых асоб, якiя працуюць на аб’ектах летняга аздараўлення дзяцей. Па прычыне невыканання мерапрыемстваў па забеспячэнню бяспечнага адпачынку, у рэшце рэшт, не змаглi прыняць дзяцей 8 аздараўленчых лагераў (сем — у Магiлёўскай i адзiн — у Брэсцкай вобласцi). Усе астатнiя лiквiдавалi ўказаныя iм органамi пажарнага нагляду недахопы.

Сяргей Паланевiч адзначыў таксама, што за апошнiя гады значна палепшылася эксплуатацыйная надзейнасць будынкаў аздараўленчых аб’ектаў. Больш за палову аздараўленчых лагераў «перажылi» капiтальны рамонт. «Там, дзе мы вiзуальна ўстанаўлiваем, што iснуе пагроза страты будаўнiчымi канструкцыямi iх нясучых здольнасцяў, мы iнфармуем аб гэтым арганiзацыi, якiя маюць патрэбнае абсталяванне i могуць даць экспертную ацэнку аб прыдатнасцi да эксплуатацыi будаўнiчых канструкцый», — падкрэслiў спецыялiст.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi «старту» ў нашай краiне аздараўленчай кампанii, работнiкамi органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика