21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прынёманскi край харашэе на вачах — з лёгкай рукi праекцiроўшчыкаў

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Творчая група «Звязды» пабывала ў iнстытуце «Гроднасельбудпраект» i на сельскiх аб’ектах вобласцi

ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУРАЗМОЎЦУ. Анатоль Паўлавiч Мiклашэвiч родам з Ашмян. Пасля службы ў войску скончыў Брэсцкi дзяржаўны iнжынерна-будаўнiчы iнстытут. Па размеркаванню быў накiраваны ў Гродзенскi аблмiжкалгасбуд, з калектывам якога ў асноўным i звязана працоўная бiяграфiя Мiклашэвiча. Атрымаў вельмi карысны для сябе вопыт будаўнiка, у прыватнасцi, працуючы на пасадзе галоўнага iнжынера СПМК-70. Апошнiя некалькi гадоў узначальвае праектную арганiзацыю i, як сам зазначае, добра разумее магчымасцi i праблемы сваiх дзелавых партнёраў — будаўнiкоў.

«МЫ ЎСЕ ДЗЕЛАВЫЯ ПАРТНЁРЫ I ВЫРАШАЕМ АГУЛЬНУЮ ЗАДАЧУ»

Расказвае дырэктар iнстытута Анатоль Паўлавiч МIКЛАШЭВIЧ.




— Спецыфiка нашага прадпрыемства — праектаванне аграпрамысловых i сельскагаспадарчых аб’ектаў на тэрыторыi вобласцi, а таксама аб’ектаў сацкультбыту. Пад вытворчымi аб’ектамi маюцца на ўвазе перш за ўсё малочнатаварныя фермы — тут на нас найбольшая нагрузка. Будуюцца новыя, адначасова iдзе рэканструкцыя дзеючых пад новыя тэхналогii, пад бяспрывязнае ўтрыманне. З новымi даiльнымi заламi, абсталяванне ў якiх — як беларускай вытворчасцi, так i iмпартнае. Толькi за апошнiя гады мы запраектавалi каля 60 малочнатаварных фермаў. Па нашых праектах калектывы МПМК, якiя ўваходзяць у склад «Гроднааблсельбуда», узвялi цi абнавiлi iх практычна ў кожнай гаспадарцы Гродзенскага раёна i многiх гаспадарках iншых раёнаў вобласцi. Прыемна бачыць, што праца людзей на такiх фермах становiцца больш лёгкай, у шэрагу выпадкаў iнтэлектуальнай, з удзелам камп’ютараў, бачыць, як працуе новая тэхнiка, i ў вынiку растуць надоi.

Наш клопат таксама — праектаванне комплексаў па адкорму буйной рагатай жывёлы, сучасных свiнатаварных фермаў. Так атрымалася, што многiя новыя пачынаннi ў нашым краi звязаны з дзейнасцю СВК «Кастрычнiк — Гродна», яго кiраўнiка Вiталя Iльiча Крамко, Героя Беларусi. Ён заўсёды скiраваны на новае, з’яўляецца iнiцыятарам новых тэхналогiй на Гродзеншчыне. А мы дапамагаем гэтыя новыя задумкi ажыццяўляць, у тым лiку i ў свiнагадоўлi. Калi Вiталь Iльiч задумваў рашучыя перамены ў сваёй гаспадарцы, то браў нашага галоўнага тэхнолага Мiкалая Сяргеевiча Калодзiча ў паездку ў Германiю — за вопытам.

Плюс выконваем праекты па сацкультбыту — усё, пачынаючы ад рэканструкцыi i рамонту школ, магазiнаў, аб’ектаў культуры, i завяршаючы «бытоўкай». У савецкiя часы пабудавана было шмат, дай бог падтрымлiваць у належным стане, гэта эканамiчна больш мэтазгодна, чым новае будаўнiцтва. У Жодзiшках Смаргонскага раёна развальваўся стары будынак клуба — зрабiлi так, што люба-дорага паглядзець. Прыгожыя атрымалiся школы ў пасёлку Пагранiчны Бераставiцкага раёна, у вёсцы Каралiно Зэль-венскага раёна, у радзе iншых вёсак. Гэта неба i зямля — сучасная, пасля рэканструкцыi, i ўчарашняя школы... У перыяд падрыхтоўкi да рэспублiканскага свята дажынак у Ваўкавыску па нашых праектах прыводзiлiся ў належны выгляд вулiцы раённага цэнтра, водна-зялёная зона ракi Ваўкавыi, выконваўся рамонт царквы.

Вялiкi наш клопат — жыллё для вяскоўцаў, удзел у праектаваннi аграгарадкоў, якiя даюць штуршок для развiцця ўсёй iнфраструктуры. Дзякуючы гэтаму вёска мяняецца на вачах. Патрэбна мець на ўвазе, што мы праектуем 42 працэнты ад агульнай колькасцi вясковага жылля ў Гродзенскай вобласцi. Калi не памыляюся, то толькi за апошнiя два гады запраектавалi больш за 800 жылых дамоў для аграрыяў. Згадзiцеся, што не мала. Распрацавалi ўласныя праекты вясковых дамоў, якiя карыстаюцца попытам у заказчыкаў — прасторныя, з усiмi выгодамi, сучаснай архiтэктурай. Улiчаны ўсе запатрабаваннi вясковага жыхара. Аднакватэрныя, двухкватэрныя i чатырохкватэрныя дамы — па жаданню заказчыка. У нашым доме ёсць падвал, ёсць топачная, якая вынесена ў асобную прыбудову. Ёсць перспектыва ўбудоўвання мансарды — у праекце на некалькiх лiстах паказана, якiм чынам гаспадар можа атрымаць яшчэ два пакоi дадаткова.

А ўсяго ў рэспублiцы распрацавана недзе больш за 40 тыпавых праектаў для вясковай забудовы, гэта дапамагае дабiвацца архiтэктурнай разнастайнасцi.

Акрамя таго выконваем больш дробныя заказы: на збожжасушылкi, камбiкормавыя цэхi, наогул на ўсё, што ёсць у вёсцы. Гарадскiх заказаў стараемся не браць, бо вельмi загружаны ў аграрным сектары. (Выключэннем сталi праекты некалькiх аўтазаправак, выкананыя ў 2001—2002 гадах, i праект агароднiннай фабрыкi для абласнога цэнтра, выкананы сумесна з расiйскiм прадпрыемствам «АГРИСОВГАС» — там больш за 4 гектары цяплiц закладзены пад новыя тэхналогii.)

Нагрузка вельмi сур’ёзная, у кожнага нашага галоўнага iнжынера праекта адначасова ў распрацоўцы 25, а то i 30 аб’ектаў.

Буйны аб’ект зараз у ААТ «Васiлiшкi» Шчучынскага раёна, гэта самая вялiкая па тэрыторыi гаспадарка Беларусi. Там вядзецца вялiкае будаўнiцтва ў жывёлагадоўлi, узводзяцца камбiкормавы завод, збожжасушыльны комплекс. I — сучасны аграгарадок. Кiраўнiцтва вобласцi паставiла задачу зрабiць пасёлак лепшым на Гродзеншчыне. Мы праектавалi рэканструкцыю дзiцячага садка, Дома культуры на 300 месцаў — адчуваеце, якiмi клопатамi жыве гаспадарка?

Праекты прадугледжваюць i сучаснае, эканамiчнае энерга- i водазабеспячэнне, сiстэму каналiзацыi i гэтак далей. Выконваем рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў, большасць iх ужо адпрацавалi сваё, а будаваць новыя — не танна, таму дапамагаем гаспадаркам аднаўляць помпавыя станцыi, калектары, трубаправоды. Адным словам, дапамагаем узняць вытворчасць, жыллё i iнфраструктуру на належны, сучасны ўзровень.

— Аб’ёмы вашай уласнай вытворчасцi iмклiва растуць. За кошт чаго гэта дасягаецца?

— Павялiчваецца колькасць заказаў, i калi мы iх бяром, то мусiм i выконваць. Людзi працуюць больш старанна i эфектыўна яшчэ i таму, што бачаць прамую сувязь памiж вынiкамi сваёй працы i ростам заработнай платы. Нашы архiтэктары i праекцiроўшчыкi ўсё часцей бяруць на «ўзбраенне» прафесiйныя камп’ютарныя праграмы. У вынiку, калi тры гады таму iнстытут выконваў работ на 42 мiльёны ў месяц, то сёлета па вынiках верасня будзе пад 400 мiльёнаў. Дапамагае i тое, што ў апошнi час да нас на працу прыйшло шмат маладых, энергiчных работнiкаў. Толькi ў гэтым годзе прынялi на работу больш за 20 маладых спецыялiстаў. Старанныя хлопцы i дзяўчаты, iх падрыхтоўкай мы задаволеныя. Але не спяшаемся праводзiць на пенсiю ветэранаў, яны — залаты фонд iнстытута, i павiнны ў поўным аб’ёме перадаць маладым свае прафесiйныя веды. Аплачваем вучобу выпускнiкоў прафесiйнага каледжа на завочным аддзяленнi ВНУ. (А гэта прыкладна паўтара мiльёна рублёў у год, не ўсе ў стане заплацiць такiя грошы.) З той умовай, што пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыi малады спецыялiст адпрацуе ў нас пяць гадоў. А за пяць гадоў ён так прыкiпiць да свайго калектыву, што не захоча нiкуды i пераходзiць. У нас у калектыве цудоўны маральна-псiхалагiчны клiмат, лёгка працуецца. Не выпадкова вяртаюцца назад тыя, хто некалi не вытрымаў фiнансавых праблем.

— Якiя тэндэнцыi зараз выходзяць на першы план у вясковым будаўнiцтве, Анатоль Паўлавiч?

— Першы закон — не садзiць аб’ект на ворных землях, якiя павiнны даваць хлеб i iншую сельскагаспадарчую прадукцыю. Iмкнёмся скарачаць даўжыню iнжынерных сетак. А гэта можна толькi ва ўмовах комплекснай забудовы, у аграгарадках. Новае будаўнiцтва ў вёсцы не абавязкова распачынаць на ўскраiне. Хапае старых, пакiнутых будынкаў. На iх месцы могуць узводзiцца новыя катэджы з газасiлiкатных блокаў. I нават цэлыя кварталы з сучаснай архiтэктурай. Такiм чынам будзе вырашана праблема старых, трухлявых будынкаў, якiя толькi псуюць знешнi выгляд паселiшчаў. Тады лягчэй вырашаць i пытаннi газiфiкацыi канкрэтнай вёскi (чым мы, дарэчы, таксама актыўна займаемся), водазабеспячэння, пракладкi каналiзацыйных сетак.

— Дэмаграфiчныя праблемы вёскi нейкiм чынам уплываюць на вашу работу?

— Калi заказчык бачыць, што сярэдняя агульнаадукацыйная школа на цэнтральнай сядзiбе гаспадаркi ў блiжэйшыя гады запоўнена не будзе, то мы пры выкананнi праекта рэканструкцыi прадугледжваем, што адно крыло будынка адыдзе пад сучасны дзiцячы садок. Атрымлiваецца адукацыйны комплекс. У будучым, калi краiна выйдзе з «дэмаграфiчнай ямы», не складана перапрафiлiяваць яго назад, у паўнакроўную школу цi гiмназiю. Такi праект выканалi, у прыватнасцi, для школы-садка вёскi Варняны Астравецкага раёна.

— Хто вашы заказчыкi, Анатоль Паўлавiч?

— У асноўным гэта гаспадаркi — СВК, а таксама раённыя аддзелы адукацыi, культуры, камунальныя службы.

— Але ж гэта ўсё не вельмi багатыя заказчыкi. Як яны разлiчваюцца з вамi?

— Складана разлiчваюцца, скажам прама. На сёння заказчыкi завiнавацiлi нам больш за мiльярд рублёў. I гэта пры тым, што мы дакладна вытрымлiваем зацверджаныя нам расцэнкi i нiколi не бяром «лiшку» за праект. Што ж, разумеем праблемы сваiх заказчыкаў, iдзём на растэрмiноўку выплат, з самымi злоснымi даўжнiкамi высвятляем адносiны з дапамогай юрыдычнай службы, а яна ў нас працуе нармальна. Нягледзячы на ўсе складанасцi, працэс iдзе, мы забяспечваем вёску сучаснымi праектамi, у вёсках будуюцца прыгожыя новыя вулiцы — жыццё працягваецца. Мы ўсе разам — дзелавыя партнёры i вырашаем агульную задачу — зрабiць Прынёманскi край яшчэ больш багатым i прыгожым.

— Цi можна сказаць, што вы не толькi фармiруеце асяроддзе iснавання сучаснiка, але працуеце i на перспектыву? Узведзеныя па вашых праектах аб’екты вытрымаюць праверку часам?

— Мы стараемся, каб «асяроддзе iснавання сучаснiка» было прыгожым. Пры зацвярджэннi праектаў нярэдка разгараюцца сапраўдныя творчыя спрэчкi. Хоць творчасць архiтэктара — справа iндывiдуальная, але калектыўны пошук таксама можа даць свой плён. А што датычыцца будучынi... У кожнага часу, у кожнага веку свае законы. Вось глядзiце: любая вытворчасць, а значыць, i вытворчыя збудаваннi, прыкладна адзiн раз у дзесяць гадоў карэнным чынам абнаўляюцца, бо ўдасканальваюцца тэхналогii, мяняюцца падыходы. Так што працэс замены на яшчэ больш перадавое спынiць нельга. А па жыллю — наш домiк прастаiць, я думаю, як мiнiмум гадоў 50. А далей — краiна будзе жыць, працаваць яшчэ лепш i адпаведна жыць яшчэ лепш. Усё тое, што з нашым удзелам узведзена цi адноўлена будаўнiчымi брыгадамi «Гроднааблсельбуда», калектывам якога кiруе заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Аляксеевiч Несцераў, стане неблагiм падмуркам для новага руху наперад.

НАД КРАIНАЙ — ЛЕС ВЕЖАВЫХ КРАНАЎ...

Аб гiсторыi iнстытута расказаў журналiстам «Звязды» Мiкалай Iванавiч ПIШЧЫК, якi доўгi час узначальваў гэты творчы калектыў, а яшчэ раней працаваў старшынёй Гродзенскага абл-мiжкалгасбуда.

— Працоўная бiяграфiя калектыву пачалася 46 гадоў таму, калi ў маi 1960 года было прынята рашэнне аблвыканкама аб стварэннi абласнога мiжкалгаснага праектна-каштарыснага бюро, адной з задач якога было лепшае забеспячэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй мiжкалгасных будаўнiчых арганiзацый, калгасаў i саўгасаў вобласцi i навядзенне парадку ў прывязцы тыпавых праектаў. Тады тыпавое праектаванне на вёсцы расло i пашыралася, вялiкая краiна набiрала сiлу, паўсюдна разгортвалася будаўнiцтва.

А прывязка — гэта ў першую чаргу геадэ-зiя, тапаграфiчныя здымкi i геалогiя, каб пераканацца, якiя грунты. I да таго ж кожны заказчык лiчыў неабходным унесцi свае карэктывы ў той цi iншы тыпавы праект. Вось з гэтага пачыналi, а потым ужо з’явiлiся ўласныя праекцiроўшчыкi, архiтэктары, i бюро перарасло ў паўнакроўны iнстытут.

— Перад пачаткам развалу Савецкага Саюза ён нават налiчваў 550 чалавек...

— Гэта значыць, быў вельмi буйной, нават у рэспублiканскiм маштабе, праектнай арганiзацыяй, у актыве якой было праектаванне буйных жывёлагадоўчых комплексаў i малочнатаварных фермаў для гаспадарак Прынёманскага краю, буйных сацыяльных аб’ектаў. Iнстытут удзельнiчаў ва ўсесаюзных прафесiйных конкурсах праектаў i атрымлiваў дыпломы i граматы.

Пасля развалу СССР для iнстытута наступiлi цяжкiя часы, тады з больш чым 500 супрацоўнiкаў засталося недзе 75 чалавек, i галоўнай мэтай было — выжыць. Кiраўнiцтва вобласцi паставiла задачу захаваць прафесiйнае ядро, касцяк калектыву, што нам у рэшце рэшт удалося. Зараз на гэтай базе можам нарошчваць свае магутнасцi.

Сёння маем больш за 185 супрацоўнiкаў толькi на праектных работах. Патрэбна сказаць, што недзе ў 1999 годзе далучылi да сябе iнстытут «Сельгастэхпраект», там заставалася чалавек дзесяць-пятнаццаць. Сёння ахвотна бяром на работу выпускнiкоў профiльных ВНУ.

— Мы паспелi заўважыць, што ў калектыве — многа маладых супрацоўнiкаў.

— З iмi патрэбна шмат працаваць, вучыць iх. Тым больш што ў цэнтры ўвагi калектыву — пытаннi якасцi. Гэта я магу засведчыць i як кiраўнiк тэхаддзела. «Колькасць» iдзе сама, толькi паспявай паварочвацца, бо над рэспублiкай — лес вежавых кранаў, што вельмi цешыць вока. I мы павiнны не проста забудоўваць свой край, а рабiць гэта рацыянальна, прыгожа. Таму прыглядаемся да вопыту калег, якiя паспелi ўкаранiць у сябе сiстэму менеджменту якасцi на базе ISО 9000. Будзем пераходзiць на мiжнародныя стандарты i мы.

Зараз аднаўляем традыцыi некалi вялiкага калектыву, усё ж многае было страчана. У прыватнасцi, прыйшоў час вярнуцца да актыўнага абмену вопытам роднасных прадпрыемстваў. Раней былi пастаяннымi абмены дэлегацыямi, узаемаправеркi, нейкiя iншыя формы сумеснай работы, якiя стымулявалi дзейнасць праекцiроўшчыкаў. Штогадовы ўдзел у рэспублiканскай выставе «Будпрагрэс» паказвае: вучыцца адзiн у аднаго ёсць чаму. Галiновае мiнiстэрства разам з Саюзам архiтэктараў РБ маглi б выступiць арганiзатарам вартай, патрэбнай справы i аднавiць абменныя паездкi сярод творчых калектываў.

— Нельга гаварыць пра захаванне добрых традыцый i не назваць iмёны тых, хто з’яўляецца iх носьбiтамi...

— Дзесяцiгоддзi аддалi працы ў калектыве галоўны iнжынер праектаў Яраслаў Антонавiч Коцан, галоўны архiтэктар iнстытута Леанiд Уладзiмiравiч Сiлiч, галоўны спецыялiст Святлана Рыгораўна Загайнава, галоўны тэхнолаг Мiкалай Сяргеевiч Калодзiч, iнжынер па iнфарматыцы Каралiна Адамаўна Шэлепенка, галоўны геолаг Iосiф Iванавiч Рагачэвiч, галоўны спецыялiст-эканамiст Янiна Эдвардаўна Кучкоўская, яшчэ адзiн наш ГIП Аляксей Iванавiч Цвентух, галоўны архiтэктар праектаў Уладзiмiр Дзмiтрыевiч Дурман, кiраўнiк групы генплана Мiкалай Аляксеевiч Сальнiкаў, кiраўнiк групы выпуску праектаў Галiна Серафiмаўна Мiнеўская i iншыя.

— Твар Гродзенскай вобласцi прыкметна мяняецца да лепшага, з пэўным удзелам i нашага калектыву, — сказаў у заключэнне ветэран будаўнiчай галiны. — Прычым не толькi ў сэнсе жыллёвага будаўнiцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, але i нарошчвання вытворчых магутнасцяў. У свой час мы дапамагалi лепшым калектывам пераводзiць жывёлагадоўлю на новыя, прагрэсiўныя тэхналогii ўтрымання, кармлення, даення жывёлы. Гэта калi жывёлагадоўчыя фермы становяцца сучаснымi прадпрыемствамі з такiмi ўмовамi працы для людзей, за якiя не сорамна перад замежнымi гасцямi. Сёння такiя комплексы i фермы вызначаюць твар жывёлагадоўлi вобласцi.

У знакамiтых сваiмi «гарадскiмi» архiтэктурнымi абрысамi Верцялiшках таксама ўдзельнiчалi ў вытворчых праграмах. Праектавалi малочнатаварныя фермы, птушнiк, конеферму, спартыўны манеж, зараз заканчваем праект агароднiнасховiшча.

Адным словам, калектыў iнстытута знаходзiцца ў цэнтры дзяржаўнай палiтыкi ў аграпрамысловым комплексе, а гэта абавязвае да многага.

«ПРЫЕМНА ПРАЦАВАЦЬ У АРГАНIЗАЦЫI, КАЛI ЯНА — НА ЎЗДЫМЕ»

Слова — галоўнаму архiтэктару iнстытута Леанiду Уладзiмiравiчу СIЛIЧУ. У калектыве ён з 1976 года, лiчыць яго родным, прайшоў тут усе прыступкi службовай лесвiцы. Пасля працяглага перапынку, якi тлумачыцца памятнай усiм эканамiчнай нестабiльнасцю, вярнуўся ў iнстытут.

— Цi можна гаварыць пра архiтэктурны стыль, якi ўласцiвы iнстытуту, пра ваш калектыўны «почырк»?

— Тут хутчэй за ўсё можна гаварыць не толькi пра наш, а пра «аграрны, вясковы», цi што, стыль наогул, якi зараз дамiнуе ў рэспублiцы. Ён дыктуецца тымi канкрэтнымі ўмовамi, у якiх працуе любы праекцiроўшчык (не толькi мы). Вiдаць, нашы почыркi будуць падобныя ў галоўным — сцiплай, магчыма, але тым не менш выразнай стылiстыкай.

Патрэбна таксама мець на ўвазе, што заказчык заўсёды прыспешвае з тэрмiнамi здачы праекта, i архiтэктары навучылiся працаваць ва ўмовах цэйтнота, хутка знаходзiць рашэннi, не губляючы якасць. Хоць, канешне, спешка — справе не памочнiк, заказчыкi павiнны пра гэта памятаць.

I ўсё ж у глабальным сэнсе больш уплывае на праект не фактар часу, а фiнансавыя рамкi, у якiх мы знаходзiмся. Таму што мы хацелi б паўсюдна прымяняць сучасныя будаўнiчыя матэрыялы, тую ж металачарапiцу цi металапрофiль, якi зараз у модзе. Я ўжо не кажу пра глiняную чарапiцу, якая лепш за ўсё падышла б аб’ектам культуры i быту на вёсцы. Яна не па «зубах» большасцi нашых заказчыкаў. Зыходзячы з уласных магчымасцяў, яны могуць прадыктаваць нам нават шыфер, якi ўжо даўно маральна «ўстарэў», i мусiм прыслухацца. Хоць з заказчыкам заўсёды працуем цесна i ў гэтым сэнсе.

(Ад аўтараў. Да пытання аб «почырку»: пазней, калi мы разам з дырэктарам пабывалi ў цэлым шэрагу населеных пунктаў вобласцi i на свае вочы бачылi аб’екты, узведзеныя па праектах «Гроднасельбудпраекта», то пераканалiся, што вельмi часта яны выгадна адрознiваюцца ад iншых, выкананых нават сталiчнымi праекцiроўшчыкамi. Гэта — як каментарый да нашай размовы з галоўным архiтэктарам.)

— Як удаецца дабiвацца якасцi праектаў, ад якiх напрамую залежыць высокая якасць архiтэктуры?

— Павiнна быць (i яна ёсць) цэлая сiстэма мераў, якая дазваляе забяспечыць належную якасць праекта. Нас абавязвае да гэтага нават сама нарматыўная база, якой мы кiруемся ў рабоце. Прычым у жыллёвым сядзiбным будаўнiцтве, якое зараз масава распачалося на вёсцы, iдзе жорсткае нармiраванне. У нас практыкуецца шматступеньчатае прыняцце рашэнняў, якое страхуе ад нейкiх неабдуманых крокаў, праводзiцца шматступеньчатая праверка. Калi ў любым заказе галоўная «скрыпка» — галоўны архiтэктар праекта, то над iм яшчэ ёсць i галоўны архiтэктар прадпрыемства, i галоўны архiтэктар раёна, нават вобласцi, з якiмi мы павiнны ўзгадняць свае найбольш прынцыповыя пазiцыi.

— Пры такiм узгадненнi вы, канешне, застрахаваны ад архiтэктурных памылак. Але цi не адбываецца нiвелiравання праектаў, не «забiваецца» iндывiдуальнасць архiтэктара як творцы?

— Магчыма, у нейкай ступенi i прысутнiчае тое, пра што вы кажаце. Асаблiва «прэсiнг» адчувальны, пакуль архiтэктар толькi пачынае заяўляць аб сабе як творчая асоба, якая мае права на ўласнае бачанне, на свой пункт погляду на архiтэктуру ў цэлым i на канкрэтны аб’ект у прыватнасцi. З цягам часу, калi аўтарытэт спецыялiста ўзрастае, яму больш даверу. I часцей «праходзяць» нейкiя яго асабiстыя знаходкi, якiя раней маглi i не прайсцi. Я заўсёды кажу маладым архiтэктарам: калi ў вас творчы «сверб» ёсць, то вы сабе прымяненне тут знойдзеце. Тым больш, што новае будаўнiцтва сацыяльных аб’ектаў, калi яно вядзецца, то выконваецца па iндывiдуальных праектах. А ў сядзiбным будаўнiцтве мы пачынаем адыходзiць ад тых жорсткiх рамак, якiя iснавалi доўгi час на яго кошт i не садзейнiчалi якасцi. Зараз нам за свае вясковыя домiкi не сорамна. Ды i за iншыя аб’екты. Заправачная станцыя, што стаiць на выездзе з абласнога цэнтра, прызнана лепшым архiтэктурным творам года на Гродзеншчыне i атрымала Гран-пры абласнога агляду-конкурсу. А на рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе, якi праводзiўся ў Гомелi, мы атрымалi спецыяльную прэмiю Мiнiстэрства будаўнiцтва i архiтэктуры РБ нават за будынак жывёлагадоўчай фермы.

Як чалавек, якi перажыў розныя перыяды ў жыццi калектыву, скажу, што прыемна працаваць, калi арганiзацыя — на ўздыме. Мы за апошнiя тры гады лiтаральна ўдвая павялiчылi колькасць архiтэктараў, i ўсе загружаны работай. У рэгiёне складана з квалiфiкаванымi кадрамi нашага профiлю, са спецыяльнай вышэйшай адукацыяй, але ўсё ж шукаем i знаходзiм такiя кадры. Архiтэктараў-тэхнiкаў зараз пачаў рыхтаваць i мясцовы будаўнiчы каледж. Шкада толькi, што яго выпускнiкам складана працягваць прафесiйную адукацыю, бо ў беларускiх ВНУ няма нiводнага вячэрняга цi завочнага аддзялення, на якiм рыхтавалi б архiтэктараў. Гэта абсалютны нонсенс. Рэспублiка на ўздыме, рэспублiка будуецца, а прафесiйныя архiтэктары не могуць павысiць уласную квалiфiкацыю. Калi яны ўсё ж працягваюць вучобу, то павiнны пераходзiць у канструктары цi ў iншыя прафесii, бо студэнту-завочнiку, як i вячэрнiку, патрэбна працаваць па спецыяльнасцi. Зараз абмяркоўваецца магчымасць узнаўлення вячэрняй адукацыi ў сталiцы, а як быць у рэгiёнах? Тым больш што кадравы вакуум утварыўся не толькi сярод архiтэктараў, але i сярод праекцiроўшчыкаў. Калi аналiзаваць узроставы цэнз, то праекцiроўшчыкам сёння або да 30 гадоў, або за 50, а ў самым прадуктыўным узросце — ад 30 i да 50 — працуюць адзiнкi. Вось з гэтай праблемай мы лiчым неабходным звярнуцца праз парламенцкую i ўрадавую газету, якой з’яўляецца «Звязда», у Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi з надзеяй на разуменне i хутчэйшае яе вырашэнне.

Публiкацыю падрыхтавалi Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ, Веранiка АРЛОЎСКАЯ i Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчая група «Звязды» пабывала ў iнстытуце «Гроднасельбудпраект» i на сельскiх аб’ектах вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика