Каб зберагчы дрэвы
У зiмовы i зiмова-вясеннi час дрэвы саду могуць пакутаваць ад маразабоiн, сонечных апёкаў, якiя часцей за ўсё з’яўляюцца з паўднёвага цi паўднёва-заходняга бакоў. Са сродкаў аховы найбольш эфектыўная пабелка ствалоў позняй восенню вапнай. Паверхня ствала, пакрытая вапнай, адбiвае прамыя сонечныя промнi i гэтым засцерагае ствол ад награвання ў зiмовыя сонечныя днi.
Вапнай пакрываюць увесь штамб i асновы каркасных галiнак. Для пабелкi лепш выкарыстоўваць свежагашаную вапну (1,2 кг на 10 л вады). Для дэзiнфекцыi дрэў да вапнавага раствору карысна дадаваць папярэдне раствораны ў вадзе жалезны купарвас (300 г/10 л раствору). Для лепшага прылiпання вапны да кары дрэў да вапнавага раствору трэба дадаць глiну цi разагрэты сталярны клей (15—25 г на 1 вядро раствору). Абмазка ствалоў глiнай i свежым каравяком засцерагае дрэвы не толькi ад сонечных апёкаў, але часткова i ад пашкоджанняў кары зайцамi i мышамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зiмовы i зiмова-вясеннi час дрэвы саду могуць пакутаваць ад маразабоiн, сонечных апёкаў, якiя часцей за ўсё з’яўляюцца з паўднёвага цi паўднёва-захо |
|