21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi спатрэбiцца «залаты матч»?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Перадапошнi тур чэмпiянату Беларусi па футболу падкiнуў больш пытанняў, чым адказаў. Пакуль так i не зразумела канчатковая расстаноўка ў тройцы лiдараў, бо ўсё залежыць ад зыходу матчаў апошняга тура чэмпiянатаў.

Пакуль на першым месцы знаходзiцца БАТЭ (54 ачкi), прычым барысаўчанам дастаткова нiчыёй у паядынку супраць гарнякоў, каб стаць трохразовымi чэмпiёнамi краiны. Калi ж яны прайграюць, а сталiчнае «Дынама» (у яго зараз 51 ачко) пераможа брэсцкiх аднаклубнiкаў, то, згодна з рэгламентам чэмпiянату, адбудзецца «залаты матч». Аднак справiцца са сваiмi сапернiкамi абодвум прэтэндэнтам на першынство будзе не так лёгка, бо гуляць iм давядзецца на чужым полi, ды i гаспадары хутчэй за ўсё не пажадаюць дапамагаць канкурэнтам. Асаблiва — салiгорскi «Шахцёр», бо ў яго 48 ачкоў, як i ў мiнскага МТЗ-РIПА, а значыць, барацьба за месца ў тройцы будзе напружанай. Вынiкi сустрэч 25-га тура: БАТЭ — «Дынама» (Брэст) — 3:0, «Днепр» (Магiлёў) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 0:2, «Нёман» (Гродна) — «Гомель» — 1:1, «Дарыда» (Мiнскi раён) — «Лакаматыў» (Мiнск) — 0:1, «Тарпеда» (Жодзiна) — «Нафтан» (Наваполацк) i МТЗ-РIПА (Мiнск) — «Белшына» (Бабруйск) — 2:0, «Дынама» (Мiнск) — «Лакаматыў» (Вiцебск) — 3:1.

СТАРТУЕМ СУПРАЦЬ БРОНЗАВЫХ ПРЫЗЁРАЎ

Беларуская жаночая баскетбольная зборная дэбютуе на чэмпiянаце Еўропы-2007 у матчы супраць iспанак, якiя былi бронзавымi прызёрамi мiнулага турнiру. Паводле вынiкаў жараб’ёўкi, у адной групе «D» з нашай нацыянальнай камандай таксама знаходзяцца Сербiя i Харватыя.

НА «ЕЎРАВЫКЛIК» БЕЗ МЕЗIНА

Першы збор нацыянальная хакейная каманда пад кiраўнiцтвам новага трэнера Курта Фрэйзера правядзе 7 лiстапада. Асiстэнтам настаўнiка будзе Алег Мiкульчык, якi зараз з’яўляецца гуляючым трэнерам клуба «Дынама—Мiнск». Ужо на наступны дзень зборная адправiцца ў Нарвегiю, дзе выступiць у «Еўрапейскiм хакейным выклiку». Спаборнiчаць давядзецца з датчанамi, палякамi i нарвежцамi. На жаль, беларусы не выйдуць на лёд у аптымальным саставе, бо некаторыя расiйскiя клубы, колеры якiх абараняюць iгракi «нацыяналкi», не адпускаюць сваiх хакеiстаў. Цiкава, што ў саставе выклiканых на турнiр няма нiводнага прадстаўнiка мiнскага «Юнацтва», бо трохразовыя чэмпiёны Беларусi рыхтуюцца да паўфiналу Кантынентальнага кубка, якi адбудзецца ў сталiцы з 16 па 19 лiстапада. Акрамя таго ў варотах не з’явяцца Андрэй Мезiн i Сяргей Шабанаў.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадапошнi тур чэмпiянату Беларусi па футболу падкiнуў больш пытанняў, чым адказаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика