21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэальныя рэчы для звычайных людзей

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На вiзiтоўцы Алены КАРПЕНКА, дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Магiлёўаблтурыст» i дэпутата Магiлёўскага абласнога Савета, напiсана: «Пашыраючы межы звычайнага!» Гэты дэвiз сапраўды можна аднесцi да жыцця i працы гэтай маладой жанчыны.

Алена — магiляўчанка, атрымала педагагiчную адукацыю ў Магiлёўскiм дзяржаўным унiверсiтэце, а потым вывучала менеджмент сацыяльна-культурнай сферы ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Яе заўсёды цiкавiлi турыстычныя вандроўкi, i некалькi гадоў таму Карпенка стала кiраўнiком «Магiлёўаблтурыста» — прадпрыемства, якое заснаваў Магiлёўскi аблвыканкам. Цяпер з’явiлася новая мара: каб прадпрыемства стала салiдным, буйным тураператарам i каб у вобласць ездзiлi замежныя турысты.

— Алена, з якой прычыны вас пацягнула яшчэ i ў дэпутаты?

— Я вырасла ў тым раёне Магiлёва, дзе цяпер вылучаюся. I добра ведаю праблемы выбаршчыкаў Алтайскай акругi. Мне вельмi хацелася зрабiць для свайго раёна нешта добрае. Я не ставiла перад сабой вялiкiя задачы, а iмкнулася вырашаць мясцовыя праблемы: дарогi, добраўпарадкаванне, асвятленне i гэтак далей. Гэта рэальныя рэчы для звычайных людзей. Дэпутат працуе для таго, каб забяспечваць сувязь памiж людзьмi i ўладай. I для таго, каб вырашаць пытаннi мясцовага жыцця. Я пайшла ў дэпутаты, каб нешта зрабiць для людзей, але за чатыры гады зразумела, наколькi гэта цяжка.

— А ў чым цяжкасцi?

— Напрыклад, я хачу, каб на вулiцы з’явiлася асвятленне. У маёй акрузе гэта вельмi актуальнае пытанне, там ёсць цёмныя раёны. Але для гэтага трэба не толькi зрабiць праект, але i ў бюджэце закласцi сродкi. Гэта патрабуе часу, лiк iдзе на гады. Вось у гэтым i заключаецца складанасць.

— I што вам удалося зрабiць за прайшоўшыя чатыры гады?

— Мне ёсць што сказаць маiм выбаршчыкам. Разам з адмiнiстрацыяй Кастрычнiцкага раёна Магiлёва нам удалося рэалiзаваць даўнi праект пабудовы акружной дарогi. У аддалены раён хадзiў толькi адзiн аўтобус раз у гадзiну, i людзям даводзiлася iсцi пешшу праз цёмнае поле на прыпынкi iншых маршрутаў. Цяпер па новай дарозе пусцiлi аўтобусы. А тое поле, дарэчы, асвятлiлi i зрабiлi там Грабянёўскi рынак.

Сумеснымi сiламi з актывiстамi дамавых камiтэтаў i жыллёва-камунальнымi службамi прывялi ў парадак некалькi дваравых тэрыторый. У гэтым накiрунку неабходна яшчэ шмат зрабiць. I ў частцы тлумачальнай работы таксама, бо жыхары хочуць парадку, але чакаюць манны нябеснай ад кагосьцi iншага. На суботнiкi выходзяць адзiнкi, звычайна людзi састарэлыя, а не моладзь. Будзем пераконваць.

— Як вы кантактуеце са сваiмi выбаршчыкамi?

— У многiх ёсць нумар майго тэлефона, i людзi да мяне звяртаюцца па-простаму, скардзяцца, просяць дапамагчы. Праўда, калi просiш напiсаць пiсьмовы зварот (бо з паперай у руках лягчэй вырашаць праблемы), адмаўляюцца.

Канешне, людзi розныя. Адным усё роўна, хто дэпутат i што ён робiць. Iншыя лiчаць, што дэпутат павiнен зрабiць для iх усё i адразу. Аднак большасць — неабыякавыя людзi. Да каго iм звяртацца са сваiмi праблемамi, як не да дэпутата? Праўда, i мне трэба ўмець адрознiваць: калi да цябе прыходзяць з сур’ёзнымi праблемамi, а калi бабулi проста сумна i хочацца пагутарыць...

— Можна распачаць новы праект — стварэнне пенсiянерскiх клубаў, каб старым не было сумна.

— Дзякуй, добрая iдэя. Чаму б не? Увогуле я не магу сказаць, што дэпутацкая праца — гэта такi страшны цяжар, але ўсё ж я не адразу вырашылася вылучыць сваю кандыдатуру на новыя выбары. Раблю гэта, бо ў мяне засталося шмат незавершаных дэпутацкiх спраў.

— Гавораць, што палiтыку немагчыма рабiць у белых пальчатках, а таму гэта пераважна мужчынская справа. Як вы, маладая прыгожая жанчына, адчуваеце сябе ў такiм асяроддзi?

— Канешне, у нас на пасяджэннях камісiй могуць быць гарачыя дыскусii, якiя, аднак, не выходзяць за межы прыстойнасцi. А на сесiях увогуле ўсё iдзе зладжана. Калегi-дэпутаты з павагай ставяцца адзiн да аднаго, а да жанчын асаблiва. Нас мужчыны аберагаюць. I ў нашай кволасцi ёсць вялiкая сiла: калi я iду вырашаць пытанне, то (суразмоўца абаяльна ўсмiхаецца. — Аўт.) хiба мне можна адмовiць у просьбе?

— Якое месца, на ваш погляд, займаюць жачыны ва ўладзе?

— Жаночага месца ва ўладзе дамагчыся цяжка. Мужчыны амаль заўсёды выйграюць, проста таму што яны — мужчыны. Пра жанчыну выбаршчыкi мяркуюць, што ў яе з-за сям’i i дзяцей не будзе часу на дэпутацтва. Нiбыта ёсць такая альтэрнатыва: альбо адмовiцца ад простых жаночых радасцей i стаць жорсткiм палiтыкам, альбо абраць ролю мацi, мыць бялiзну i гатаваць вячэры. Я ўпэўнена, што можна знайсцi залатую сярэдзiну. Праўда, не думаю, што жанчыне трэба iмкнуцца на самы верх — там сапраўды патрэбны мужчынскiя рашучасць i воля. Мой маштаб — рэальныя мясцовыя праблемы.

— Але ж дэпутацкая дзейнасць адрывае час ад сям’i?

— Маёй дачцэ Юлi 12 гадоў. Так, напэўна, я недастаткова аддаю ўвагi i часу свайму дзiцяцi. Але разам з тым мая занятасць выхоўвае дачку: яна рана стала самастойнай i даўно вырашае шмат пытанняў сама. Я не ваджу яе за руку ў гурткi, яна сама звяртаецца да настаўнiкаў за тлумачэннямi наконт урокаў — у мяне сапраўды няма на гэта часу. Але яна ўжо цяпер ведае, чаго хоча.

— Вы працуеце ў сферы турызму, а яна сёння выклiкае шмат увагi — i дзяржавы, i людзей...

— Я хачу, каб да нас ехалi замежныя турысты, каб быў прыток валюты. Ёсць цiкавасць да нашай краiны: турыстам надакучылi еўрапейскiя палацы, iм падабаецца наша прырода, людзi, гiстарычныя помнiкi, адным словам — экзотыка. Але ў нас няма сэрвiсу: не хапае пунктаў харчавання на дарогах, няма веласiпедных дарожак i iншага. Ды яшчэ надта дарагая вiза — 60 долараў. Я ўпэўнена, што ўсё гэта будзе зроблена i вырашана. Ужо цяпер Беларусь зрабiла вялiкiя крокi на шляху турызму. Мяркую, што спатрэбiцца яшчэ 5—10 гадоў, каб пайшоў паток замежных турыстаў.

— Прынята лiчыць, што жанчыны iдуць у дэпутаты, каб звярнуць увагу грамадства i ўлады на жаночыя праблемы. А якiя праблемы цяпер хвалююць вашых выбаршчыц, а таксама i выбаршчыкаў?

— Я не падзяляю пытаннi на жаночыя i мужчынскiя... Ёсць праблемы выбаршчыкаў. Як жанчына, я iмкнуся вырашаць сама свае праблемы. I, па-мойму, асноўная жаночая праблема — гэта дастойныя мужчыны. А калi гаварыць пра выбаршчыкаў, то яны ўсе хочуць, каб у iх былi добраўпарадкаваныя двары i пад’езды, нармальная дарога памiж домам i працай. А таксама i школай: усе мацi клапоцяцца, каб дзецi не хадзiлi па цемры. У нашым раёне дастаткова крам, а вось аптэк не хапае. Я добра ведаю ўсе гэтыя праблемы, i iх трэба паступова вырашаць. Канешне, наш раён няпросты — яго называюць рабочым, крымiнальным, цыганскiм. Але я нiчога не баюся, бо я там вырасла. I сярод цыган, як i сярод любой iншай нацыi, ёсць цудоўныя людзi. Так што залатых гор абяцаць не буду, а буду працаваць!

— Як вы прагназуеце, цi будуць выбары ў акрузе альтэрнатыўнымi на гэты раз?

— Сапраўды, на мiнулых выбарах другi кандыдат сышоў з дыстанцыi да дня галасавання. Але я хачу мець сапернiка! Я ведаю, што ў акрузе мае намер вылучыцца студэнт, за яго збiраюць подпiсы. Я вельмi рада, што моладзь у нас неабыякавая, што яна iмкнецца да чагосьцi. Абiрацца без альтэрнатывы мне было б нецiкава.

— Як вы лiчыце, цi пойдзе на карысць мясцовым Саветам павелiчэнне паўнамоцтваў i ўвогуле ўплыву?

— Нашаму аблсавету не пашкодзiла б мець больш паўнамоцтваў, на мой погляд. Мы многае вырашаем, але шмат даводзiцца ўзгадняць са сталiцай, з рэспублiкай. Хацелася б больш самастойнасцi.

Гутарыла Iлона IВАНОВА.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вiзiтоўцы Алены КАРПЕНКА, дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Магiлёўаблтурыст» i дэпутата Магiлёўскага абласнога Савета, напiсана: «Пашыраючы меж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика