21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мост зрабiць лёгка?

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ЁСЦЬ ПЫТАННЕ

Жыхары вёскi Вусце ў Браслаўскiм раёне вельмi рады з’яўленню моста цераз рэчку Друйка i пад’язных дарог да яго, i ўдзячныя ўсiм, хто прымаў у гэтым удзел. А гэта стала магчымым дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовай улады, ваенных будаўнiкоў i дарожнiкаў. Апошнiя распрацавалi i прафiнансавалi праект.

Новы мост стаў значнай, доўгачаканай падзеяй у жыццi вяскоўцаў. Ён можа вытрымаць нават цяжкiя грузавiкi. Да таго ж, цяпер не трэба пераадольваць 15 кiламетраў, каб дабрацца ў райцэнтр, цэнтральную сядзiбу... Пастаралiся ваенныя будаўнiкi — спецыялiсты ў гэтай вобласцi, каб i сваё прафесiйнае майстэрства падшлiфаваць, i зрабiць добры падарунак людзям.

А вось жыхары былога райцэнтра Сураж, што ў Вiцебскiм раёне, толькi мараць аб пастаянным мосце. Тут i дагэтуль праз раку ходзiць паром. Ёсць i катэр, якi вяскоўцы называюць «Тытанiк». Ходзiць гэты водны транспарт спраўна, як кажуць, лепш, чым у Вiцебску так званыя «маршруткi»: строга па графiку, некалькi разоў у дзень. Але ж позняй восенню, зiмой, вясной, калi холадна i «цяжкi» лёд з’яўляецца на вадзе, узнiкаюць сур’ёзныя праблемы з перапраўкай на другi бераг Заходняй Дзвiны.

Быў час (пару гадоў таму), калi паром зламаўся, i трэба было, каб дабрацца ў школу i iншыя «ачагi» цывiлiзацыi, гадзiнамi ехаць «па кругу», каб пераадолець дзесяткi кiламетраў. Нават школьныя заняткi ў некаторых юных суражцаў тады раптам спынiлiся.

Вяскоўцы добра памятаюць, што яшчэ ў савецкiя гады планавалася збудаванне ў Суражы моста. Але ж дарагавiзна праекта i «неперспектыўнасць» пасёлка не дазволiлi ажыццявiць мару.

У чаканнi выбараў у мясцовыя Саветы суражцы спадзяюцца, што дэпутаты розных узроўняў усё ж дапамогуць у вырашэннi актуальнай для пасёлка праблемы. Тым больш што недалёка ад Суража знаходзiцца мяжа з Расiяй. I хай у гэтым накiрунку рух аўтамабiляў адносна невялiкi, але ж нашы саюзныя краiны развiваюцца хуткiмi тэмпамi. Шмат магчымасцяў у суражан па развiццю турыстычнай iнфраструктуры, ёсць канкрэтныя планы. Ды i дзесяткi сем’яў расiян пацвердзiлi свой iнтарэс да Суража: купiлi тут дамы пад пастаяннае жыллё i дачы. I жывуць у брацкай краiне, чакаючы, як i нашы землякi, прыемных змен.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскi Вусце ў Браслаўскiм раёне вельмi рады з’яўленню моста цераз рэчку Друйка i пад’язных дарог да яго, i ўдзячныя ўсiм, хто прымаў у гэтым уд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика