21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Малочныя рэкi» Насановiчаў

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iх сядзiбу заўважыш адразу: за адмысловай агароджай — ганак, аплецены вiнаграднай лазой. Просценька, аднак запамiнаецца надоўга, адразу бачна, што за гаспадары тут жывуць. Дарогу да сядзiбы Насановiчаў пакажа, бадай, кожны з жыхароў вялiкай вёскi Камуна. Сям’я з Любанскага раёна добра вядомая i ва ўсёй Мiншчыне. Адметныя яны перш за ўсё сваёй працавiтасцю. Асабiста мяне проста ўразiла iнфармацыя наконт таго, што за мiнулы год з падворка Насановiчаў на Любанскi масласырзавод паступiла 39 тон (!) малака. Тады гэтая сям’я трымала на ўласным падворку сем кароў. Зараз свой статак яны значна павялiчылi.

Сама сабе гаспадыня

Дзякуючы «народнаму даведнiку», падворак Насановiчаў мы адшукалi даволi хутка. Размешчаны ён побач з мясцовай школай. Нечаканых гасцей сустракала гаспадыня — Iрына Насановiч. Яна, як высветлiлася потым, i з’яўляецца сапраўдным «рухавiком» усёй справы. Iрына Вiктараўна адразу пашкадавала: маўляў, няма зараз снегу, а то б работы адразу стала менш. Надвор’е для канца восенi сёлета проста анамальна цёплае, таму кароў яшчэ выганяюць на пашу. Усяго ў Камуне чатыры статкi рагуль, кожны з iх рознай колькасцi. Жывёлу «згрупавалi» па, так бы мовiць, геаграфiчных прыкметах — па вулiцах. У статку, куды «далучылiся» Насановiчы, 48 кароў.

— Сем вашых? — пытаюся ў гаспадынi.

— Дзе ж сем, ужо адзiнаццаць, — кажа Iрына Вiктараўна. — Цэлы статак у сябе трымаем. Давялося яшчэ новы хлеў будаваць.

I радоўку зараз замест тыдня (як раней) трэба праз месяц ажно адзiнаццаць дзён пасвiць. Аднак для Насановiчаў гэта не праблема — сабака добры, вельмi дапамагае. Так што i аднаму можна без асаблiвых цяжкасцяў з даволi вялiкiм вясковым статкам справiцца. Ды для Насановiчаў радоўка — гэта нiякая не работа зусiм, а так — адпачынак. Галоўны занятак — справы на падворку i на палетках. Iх участак i прысядзiбным ужо цяжка назваць, паколькi сям’я ўзяла ў арэнду i цяпер апрацоўвае шэсць гектараў зямлi. Сеюць у асноўным траву (цiмафееўку, канюшыну), а таксама буракi i бульбу. Усё для корму жывёлы. Акрамя 11 кароў, трымаюць яшчэ тры дзесяткi свiней. Уяўляеце сабе iх гаспадарку?

Усё пачыналася з двух рагуль. Тады Iрына працавала ў мясцовай гаспадарцы iмя Беларускай вайсковай акругi. Спачатку заатэхнiкам, а пасля збiрала малако з падворкаў. Менавiта тады ў яе ўпершыню i з’явiлася iдэя наконт таго, каб працаваць на сябе. «Гляджу — капейчына нядрэнная за малако ў людзей набягае, — узгадвае Iрына Вiктараўна, — вось i падумала: а чаму б i мне ўсур’ёз такой справай не заняцца?». Так яна пайшла з гаспадаркi i стварыла ўласнае «працоўнае месца» на сваiм падворку. З таго часу толькi такiм чынам грошы i зарабляе. Муж Васiль Аркадзьевiч працуе настаўнiкам у школе i пакiдаць працу не збiраецца. Ён занятак на ўласным падворку лiчыць справай не надта сур’ёзнай. А вось жонка з такiм меркаваннем не можа пагадзiцца. «Нiкуды не хачу iсцi, — кажа Iрына. — Запрашалi i ў каапгандаль сёлета ягады прымаць, дык адмовiлася. Я сама сабе гаспадыня i залежу толькi ад сябе. Такое становiшча мяне цалкам задавальняе».

Як зарабiць тысячу долараў?

У сям’i Насановiчаў двое дзяцей: Наташы 26 гадоў, а Кацi — 19. Старэйшая жыве з мужам у Салiгорску. Дзесяць месяцаў таму на свет з’явiлася ўнучка Розачка. Зараз яны разам з мамай Наташай адпачываюць у бацькоў. Для Iрыны Вiктараўны i Васiля Аркадзьевiча гэтыя клопаты толькi ў радасць. Iх малодшая дачка Каця (зараз дзяўчына заканчвае вучобу ў Слуцкiм каледжы перапрацоўчай прамысловасцi) рыхтуецца да вяселля, жыць маладыя плануюць у Любанi. Атрымлiваецца, што вялiкую гаспадарку ў асноўным цягнуць давядзецца зноў-такi бацькам. А яны i не супраць — галоўнае, каб дзецi ў жыццi ўладкавалiся.

Калi ўцягнулiся ўжо ў штодзённую цяжкую работу, на падворку з’явiлася неабходная сельскагаспадарчая тэхнiка. Набылi трактар i ўсе патрэбныя агрэгаты да яго, таксама купiлi i прэс (каб кармы нарыхтоўваць). Як кажа Iрына, ёсць усё, акрамя камбайна. Ды ён i не патрэбны, паколькi збожжавыя Насановiчы не сеюць. Два гады таму набылi «Жыгулi» сёмай мадэлi. Раней была iншамарка («Фольксваген-гольф»), аднак яна выпрабавання вясковымi «трасамi» проста не вытрымала. Таму Iрына паехала ў Мiнск i ў фiрменным аўтавазаўскiм цэнтры набыла новенькую «сямёрку», на якой зараз i ездзiць па справах. Усю тэхнiку набывалi выключна за свае грошы, без усялякiх банкаўскiх пазык. «Я крэдытаў баюся, — па-жаночы тлумачыць сваё стаўленне да праблемы Iрына. — Лепш «падцiснуцца» i нешта купiць, чым у кабалу пападаць».

Грошы «з нiчога» не з’яўляюцца, яны зарабляюцца цяжкай працай. Гэта зараз гаспадарка Насановiчаў крыху «аўтаматызавалася», а раней усё даводзiлася рабiць лiтаральна ўручную — i кармы назапашваць, i кароў даiць. Раней у iх быў просценькi даiльны апарат, якi працаваў ад «звычайнай» разеткi. Пасля, калi колькасць кароў павялiчылася, магутнасцi ў тэхнiкi стала не хапаць. Дапамог раён — i зараз дойка на падворку адбываецца, як на самай сапраўднай ферме.

Колькасць кароў — справа зусiм не «фiласофская». Так лiчыць 45-гадовая Iрына Насановiч. Былi б сiлы i здароўе, тады i з вялiкай гаспадаркай можна справiцца. А галоўнае, каб праца была ў радасць. Свой «малочны» статак Насановiчы цярплiва фармiравалi на працягу шэрагу гадоў — адбiралi самых лепшых, высокапрадукцыйных жывёл. Усё рабiлi па навуцы, i вынiк аказаўся выдатны. Калi летась яны рэалiзавалi дзяржаве 39 тон малака, то сёлета ўжо больш за 55, а за год, як мяркуюць, i ўсе 60 тон «набяжыць».

Адпаведна растуць i даходы. Паводле слоў Iрыны Насановiч, у лепшыя месяцы (звычайна ўлетку, калi пачынаецца пара «вялiкага малака») за здадзенае «белае золата» выходзiць i па тысячы долараў. Сума не толькi па вясковых мерках проста астранамiчная. Хоць, калi ўзважыць усю цяжкасць такой працы, не думаю, што многiя пагадзiлiся б яе выконваць. Так што зарабiць тысячу «зялёных» за месяц у вёсцы можна. У чым пераконвае вопыт сям’i Насановiчаў. Праўда, для гэтага трэба спраўляцца з вялiкай гаспадаркай, працаваць не разгiнаючыся ад цямна да цямна. Прынамсi ўлетку. Вось чаму, напэўна, Iрына так чакае снегу, калi работы стане менш.

Перспектыва для прыватнiка

Улетку Насановiчам давялося шмат папрацаваць — для кожнай каровы на зiмоўку трэба нарыхтаваць каля трох тон сена. Сёлета яны набылi каня: кажуць, што для гаспадаркi ён вельмi патрэбны. Калi неабходна, напрыклад, травы для «пятачкоў» накасiць, дык цi варта для гэтага трактар ганяць? А так каня запрог — i паехаў. Са справай сваёй гаспадары годна спраўляюцца — летась сена ўдосталь назапасiлi, нават 12 тон суседзям прадалi.

Малако Насановiчы заўсёды здаюць вельмi якаснае, добрай тлустасцi. Вось толькi закупачныя цэны, на iх думку, маглi б быць крыху i большыя. «Як так, 366 рублёў за лiтр? — здзiўляюцца гаспадары. — Няўжо нельга дадатковыя даплаты ўвесцi, каб нейкiм чынам заахвоцiць людзей?».

Цi знайшла iх iнiцыятыва падтрымку сярод мясцовых жыхароў? Як казала Iрына, ёсць ў Камуне людзi, якiя некалькiх кароў трымаюць (адна гаспадыня нават чатырох). Аднак у большасцi суседзi, паводле яе слоў, толькi «крывуюць» (зайздросцяць), а самi заводзiць шмат жыўнасцi зусiм не жадаюць.

— З такiх вось гаспадароў павiнны ў вынiку вырастаць сапраўдныя фермеры, — упэўнены старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Бялькевiч. — Гэты ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасцi ў хуткiм часе павiнен атрымаць актыўнае развiццё. Тут не варта нешта выдумляць — iснуе адпаведны замежны вопыт. Аднак мы не павiнны яго бяздумна капiраваць, трэба ўлiчваць свае рэалii. У аграпрамысловым комплексе апошнiм часам адбываюцца заўважныя станоўчыя змены. Гэта ўсяляе надзею наконт будучынi вёскi...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Любанскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iх сядзiбу заўважыш адразу: за адмысловай агароджай — ганак, аплецены вiнаграднай лазой. Просценька, аднак запамiнаецца надоўга, адразу бачна, што за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика