21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар УП «Брэстаблгаз» Яўген ШАЛОНIК: «За газавай трубой мы бачым людзей»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З генеральным дырэктарам УП «Брэстаблгаз» Яўгенам Шалонiкам пазнаёмiлiся, можна сказаць, выпадкова. На цырымонii ўручэння беларускiм прадпрыемствам сертыфiкатаў адпаведнасцi сiстэмам якасцi, якая праходзiла ва ўрачыстай абстаноўцы ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, прэстыжны дыплом з рук старшынi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Валерыя Карашкова атрымаў i кiраўнiк брэсцкiх газавiкоў. Гутарка з генеральным пра тое, якiмi намаганнямi «Брэстаблгазу» далося ўкаранне сiстэмы менеджменту якасцi, паступова перайшла ў размову пра сённяшнi дзень газавай галiны Брэстчыны. Праўда, з-за абмежаванасцi ў часе, было вырашана больш грунтоўна пазнаёмiцца з буднямi газавiкоў крыху пазней i, натуральна, на месцы. Што днямi i зрабiў наш невялiчкi «звяздоўскi» дэсант.



Да развалу былога СССР газавiкi Брэстчыны пастаянна былi ў лiдарах галiны. Рост цэн на газ пры вялiкай долi насельнiцтва ў структуры спажыўцоў паставiў аблгаз

у няпростае становiшча. Адразу неабходна адзначыць, што ўяўленнi абывацеляў пра сквапных манапалiстаў, якiя толькi «сядзяць на трубе» i па свайму жаданню ўстанаўлiваюць цэны на «блакiтнае палiва», не мае нiчога агульнага з рэчаiснасцю айчынных газавiкоў. У адрозненне ад топ-менеджараў таго ж расiйскага «Газпрама», галоўная задача «Брэстаблгаза» — не ўласныя звышпрыбыткi, а стабiльнае забеспячэнне экалагiчна чыстым палiвам прадпрыемстваў i насельнiцтва рэгiёнаў Брэстчыны. У тым лiку пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы i незаслужана забытых у савецкiя часы. Менавiта так лiчаць у «Брэстаблгазе», i такую задачу ставiць перад газавiкамi кiраўнiк беларускай дзяржавы. Каб яе выканаць, аблгаз свядома iдзе на выдаткi.

— Увесь час мы iшлi насустрач людзям, адзначае генеральны дырэктар УП «Брэстаблгаз» Яўген Шалонiк. — Мы не ставiлi на першае месца паказчык колькасцi кватэр на адзiн кiламетр газаправода. Натуральна, што нельга параўнаць па шчыльнасцi насельнiцтва Мiнск цi той жа Брэст з аддаленымi райцэнтрамi Палесся, дзе асноўную частку складае прыватная забудова. Напрыклад, у Кобрыне 56 працэнтаў нашых абанентаў — прыватнiкi. На iх, вядома, грошы не заробiш. Але i кiнуць людзей сам-насам з iх праблемамi нельга. Таму газавікі, выконваючы задачу кіраўніка дзяр-жавы, пры падтрымцы канцэрна «Белпалiўгаз» i губернатара вобласцi рэалiзавалі грандыёзны па маштабу i беспрэцэдэнтны па тэрмiнах праект газiфiкацыi Палесся. Праект, трэба адзначыць, вельмi нятанны. Таму мы пастаянна знаходзiмся ў пошуку, дзе i як зарабiць грошы, каб стабiльна забяспечваць зручным i экалагiчна чыстым палiвам як мага большую колькасць насельнiцтва вобласцi.

Чамусьцi ва ўсiх складваецца меркаванне, што газавiкi «жыруюць». Я сказаў бы па iншаму: яны ўмеюць эканомна жыць i рацыянальна весцi гаспадарку. Мала хто з неспецыялiстаў ведае, што значная частка павышэння цаны на газ кладзецца менавiта на плечы канцэрна «Белпалiўгаз». I, каб выжыць, мы вымушаны кожны год знiжаць выдаткi, эканомiць. (Нават у кабiнеце дырэктара стаяць энергаэканомныя лямпачкi. — Аўт.) Таму мы раней за iншых перайшлi на аказанне новых паслуг насельнiцтву. Iмкнёмся ўстанаўлiваць iмпартныя i айчынныя катлы нiзкай энергаёмiстасцi, газалiчыльнiкi. Утварыўся пэўны парадокс: з аднаго боку, мы прадаём газ i павiнны былi б iмкнуцца прадаць яго як мага больш, каб зарабiць. З iншага боку — цэны на газ для насельнiцтва нам не дазваляюць гэтага зрабiць. Таму, калi мы дапаможам людзям зэканомiць газ, будзем мець менш выдаткаў.

У сваiх падраздзяленнях стварылi аддзел галоўнага энергетыка, куды ўвайшлi спецыялiсты, якiя могуць аказваць насельнiцтву поўны спектр паслуг: ад устаноўкi катла i падключэння газу, да падводу вады i каналiзацыi. Атрымалi адпаведныя лiцэнзii. Да таго ж мы ўзялi на абслугоўванне катлы iмпартнай вытворчасцi, якiмi раней не займалiся. Для гэтага нашы спецыялiсты прайшлi абучэнне за мяжой i атрымалi адпаведныя допускi.

Увогуле «Брэстаблгаз» iмкнецца iсцi насустрач абанентам, насельнiцтву. Арганiзавана работа па выхадных днях. Створаны праектны аддзел, дзе людзi па прынцыпу «аднаго акна» могуць у адной заяве зрабiць запыт на тэхнiчныя ўмовы, стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыi i газiфiкацыю ўчастка. I мы акуратна ўсё гэта распiсваем. Спадабалася гэта i спажыўцам. Ёсць i iншыя задумкi, планы. Напрыклад, зрабiць так, каб людзi, якiя прыйшлi ў райвыканкам за дазволам на падключэнне газу, там жа маглi трапiць да нашага прадстаўнiка i аформiць усе належныя дакументы. Такога пакуль няма нiдзе.

Паводле цвёрдага пераканання генеральнага дырэктара, людзi намнога лепш працуюць там, дзе адчуваюць клопат пра сябе з боку кiраўнiцтва. Нягледзячы на няпростае фiнансавае становiшча, за апошнiя гады шмат зроблена па паляпшэнню ўмоў працы i быту, вырашэнню сацыяльных пытанняў. Вялiкая ўвага надаецца аздараўленню газавiкоў i членаў iх сем’яў. Дастаткова адзначыць, што ўсе яны маюць скiдку на адпачынак i аздараўленне ў камфартабельным санаторыi «Брэстаблгаза» «Надзея». Пасля сур’ёзнай мадэрнiзацыi, з дапамогай канцэрна, санаторый стаў месцам паломнiцтва не толькi газавiкоў, увогуле беларусаў, але i гасцей з далёкага замежжа. Сапраўднай жамчужынай «Надзеi» стала пабудаваная на ахвяраваннi газавiкоў невялiкая, але вельмi прыгожая царква ў гонар Прасвятой Багародзiцы «Целительница». Цяпер тут можна лячыць не толькi цела, але i душу. За iнiцыятыву ва ўзвядзеннi храма Беларуская праваслаўная царква ўзнагародзiла Яўгена Шалонiка ордэнам Ефрасiннi Полацкай.

Натуральна, вялiкае значэнне мае ўласны прыклад кiраўнiка. Яўген Аляксеевiч з юнацкiх гадоў сябруе са спортам. Таго ж патрабуе i ад падначаленых. Вынiкi не прымусiлi сябе чакаць: на сёлетняй галiновай спартакiядзе ў брастаўчан «бронза». Год таму было «серабро». Нядаўна, згодна з распараджэннем Саўмiна, у штат залiчаны метадыст па фiзкультуры i спорту. Чым не нагода ў наступным годзе разлiчваць i на вышэйшую прыступку п’едэстала?

На першы погляд, не зусiм стасуецца з iмiджам строгага, патрабавальнага кiраўнiка трапяткое стаўленне Яўгена Шалонiка да мастацкай самадзейнасцi. Цяжка ўявiць такога дзелавога чалавека з... акардэонам у руках. Але менавiта гэта давялося зрабiць Яўгену Аляксеевiчу, каб надаць iмпульс самадзейнасцi газавiкоў. Экспромт удаўся. Як прызнаўся генеральны, не трымаў інструмента з маладых гадоў. Праўда, адукацыя адпаведная маецца — у свой час давялося скончыць музычную школу.

— На мінулы Дзень газавiка нашы сапраўды народныя артысты паказалi, на што здольныя, — расказаў Яўген Шалонiк. — У брэсцкім гарадскім парку далi шасцiгадзiнны канцэрт. Адпачываючыя не маглi паверыць, што гэта не прафесiйныя артысты. Абвiнавацiлi ў «падставе». (Усмiхаецца. — Аўт.)

На думку генеральнага, калi людзi бяруць актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, спяваюць у самадзейнасцi — гэта гаворыць пра многае.

— Дзякуй Богу, сёння наша прафесiя ў пашане, — лiчыць Яўген Аляксеевiч. — Калектыў развiваецца. Заробкi на прадпрыемстве неблагiя. Праўда, быў час, калi нас па гэтым паказчыку абышлi не толькi энергетыкi, але i ЖКГ, водаканал... Усё ж касцяк калектыву здолелi захаваць. За сталымi, вопытнымi спецыялiстамi падцягнулася i моладзь. У вынiку сёння на УП «Брэстаблгаз» мы маем калектыў аднадумцаў i сапраўдных прафесiяналаў.

Трэба адзначыць, што адпавядае калектыву i задача, якую перад iм ставiць генеральны дырэктар: у наступным годзе спрацаваць так, каб работа прадпрыемства была адзначана нават нi адным дыпломам, а яшчэ лепш — прэмiяй урада. Планы амбiцыйныя, але цалкам рэальныя. У гэтым мы пераканалiся падчас азнаямлення з работай брэсцкiх газавiкоў.

«СТАЎКА НА СУЧАСНЫЯ ТЭХНАЛОГII I НОВЫЯ ВIДЫ ПАСЛУГ»

— На нарадзе ў кiраўнiка дзяржавы, якая прайшла ў Гомельскай вобласцi ў 1998 годзе, было прынятае я б сказаў гiстарычнае рашэнне: газiфiкаваць пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС раёны Брэсцкай i Гомельскай абласцей, — адзначыў галоўны iнжынер прадпрыемства Яўген IЗЭРГIН. — Распрацаваная праграма прадугледжвала выкананне гэтай задачы на працягу чатырох гадоў — з 2000-га па 2004-ы. Мы павiнны былi газiфiкаваць Драгiчынскi (2000 год), Iванаўскi, Пiнскi (2001 год), Лунiнецкi, Столiнскi (2002 год), Давiд-Гарадоцкi, Мiкашэвiцкi (2004 год) раёны, з чым паспяхова i ў тэрмiн справiлiся. Усяго за гэты час было пабудавана звыш 470 кiламетраў магiстральных i размеркавальных газаправодаў. I гэта нягледзячы на тое, што працаваць давялося ў надзвычай складаных умовах балоцiстага Палесся, якое лiтаральна «прашытае» дзесяткамi рэк i сотнямi мелiярацыйных каналаў. У 2005—2006 гадах на прыродны газ было пераведзена 48 тысяч кватэр i 6 тысяч iндывiдуальных жылых дамоў. Фiнальным момантам у газiфiкацыi Палесся i Брэсцкай вобласцi ўвогуле можна лiчыць падключэнне да трубаправода Ганцавiчаў. На сёння райцэнтр поўнасцю пераведзены на прыродны газ. Велiзарная работа выканана па населенаму пункту Белавуша, дзе да новага года некалькi соцень сем’яў атрымаюць экалагiчна чыстае палiва. Гэта, дарэчы, дазволiць нам перавыканаць план па пераводу жылля ў аграгарадках на прыродны газ, якi на 2006 год складае 1010 кватэр.

Сёння ўзровень газiфiкацыi Брэстчыны дасягае 95,8 працэнта. Аднак сур’ёзная праблема ў тым, што ў нядаўна падключаных раёнах доля спажыўцоў сярод насельнiцтва яшчэ вышэйшая, а колькасць абанентаў сярод прамысловых прадпрыемстваў павялiчылася нязначна. У вынiку пабудаваныя газаправоды пакуль загружаны не на поўную магутнасць. Выдаткi ж на iх утрыманне растуць прапарцыянальна павелiчэнню працягласцi. Ёсць, праўда, i станоўчыя прыклады. Так, Столiнская зона мае велiзарны патэнцыял, i я спадзяюся, што гэтая ветка газаправода будзе апраўдана.

Няпростая сiтуацыя, у якой апынулiся газавiкi, вымушае нас пастаянна скарачаць выдаткi i весцi пошук дадатковых крынiц прыбытку. «Брэстаблгаз» адным з першых у краiне пачаў выкарыстоўваць пры будаўнiцтве размеркавальных газавых сетак полiэтыленавыя трубы. Калi да 1998 года такiх газаправодаў было пракладзена ўсяго 81,6 км, то да 2006 года — 1440 км. Выкарыстанне полiэтыленавых труб дазваляе значна скарацiць тэрмiны будаўнiцтва газаправодаў, што змяншае накладныя выдаткi. Да таго ж, такiя трубы не патрабуюць электрахiмiчнай абароны, што змяншае расходы на iх эксплуатацыю. Па-даўжаецца i тэрмiн эксплуатацыi трубаправодаў. Калi металiчная труба разлiчана на 40 гадоў, то гарантыйны тэрмiн эксплуатацыi полiэтылену — 50 гадоў. Зварка труб, якая кантралюецца камп’ютарам, амаль выключае брак. Мы маем чатыры апараты нямецкай вытворчасцi для стыкавай зваркi. Каб зэканомiць на iх сэрвiсным абслугоўваннi i не вывозiць апараты з гэтай мэтай за межы краiны, нашы спецыялiсты прайшлi адпаведнае навучанне i атрымалi лiцэнзiю. Такiя паслугi мы аказваем за плату i iншым арганiзацыям.

Першыя полiэтыленавыя трубы, з якiмi мы пачыналi працаваць, таксама былi нямецкай вытворчасцi. Зараз мы перайшлi на беларускiя — вытворчасцi Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў. Iх якасць i кошт цалкам нас задавальняюць.

Каб паправiць сваё матэрыяльнае становiшча, актыўна засвойваем i развiваем дадатковыя вiды паслуг. Сярод iх — абслугоўванне iмпартнага абсталявання iншых арганiзацый i прыватнiкаў, перавод аўтамабiляў на звадкаваны газ, дастаўка палiва для запраўкi аўтатранспарту прадпрыемствам i гаспадаркам. Апошнюю нашу iнiцыятыву лiчу вельмi перспектыўнай. Так, мы прапануем арганiзацыi цi калгасу заключыць з намi дагавор на перавод пэўнай колькасцi машын парка на газ i па вызначанаму графiку накiроўваем туды запраўшчык. Гэта вельмi зручна, што ацанiлi гаспадаркi, якiя паспрабавалi працаваць з намi такiм чынам.

Паверкай i рамонтам бытавых газавых лiчыльнiкаў у Брэсцкай вобласцi займаецца адпаведная лабараторыя УП «Брэстаблгаз». Кожныя восем гадоў лiчыльнiкi забiраюцца ў абанентаў для правядзення дзяржаўнай паверкi. Пры неабходнасцi праводзiцца рамонт. Для паверкi лiчыльнiкаў лабараторыя абсталявана сучаснай iмпартнай устаноўкай славацкай вытворчасцi, якiх у Беларусi ўсяго дзве.

«ФIНАЛЬНЫ АКОРД У ГАЗIФIКАЦЫI ПАЛЕССЯ»

Сёлета газiфiкаваны апошнi раён Брэсцкай вобласцi i апошнi раён беларускага Палесся — Ганцавiцкi, — адзначыў у гутарцы з намi намеснiк генеральнага дырэктар Вiктар ПУТРЫК. — Калi гаварыць пра далейшую газiфiкацыю Палесся, то яна будзе праходзiць у рамках галiновай праграмы Мiнiстэрства энергетыкi i Дзяржпраграмы адраджэння i развiцця вёскi. Наша арганiзацыя за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнэнергетыкi будзе падводзiць газаправод высокага цiску непасрэдна да аграгарадкоў. Прыярытэт i надалей застаецца за Палессем, бо на сёння ўзровень газiфiкацыi там па-ранейшаму значна меншы, чым у iншых рэгiёнах Брэстчыны.

Адным са значных нашых аб’ектаў сёлета быў населены пункт Белавуша. «Брэстаблгаз» падвёў да яго газаправод працягласцю 6 км. Паралельна вялося будаўнiцтва размеркавальных сетак у самой Белавушы за кошт «чарнобыльскiх» грошай. Рабіўся падвод да кожнага дома, праводзілася газiфiкацыя ўнутры будынкаў i нават устанаўлівалася газавае абсталяванне. Экалагiчна чыстае палiва сапраўды дайшло да кожнага чалавека.

Сёлета газ падведзены да пяцi аграгарадкоў. Яшчэ два — пераходзяць на наступны год. Таксама зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя на далейшыя работы. Праводзiцца адпаведнае ўзгадненне з аблвыканкамам, з якiм у нас наладжана плённае супрацоўнiцтва. У 2007 годзе мы павiнны засвоiць 6,4 млрд рублёў. Увогуле да 2010 года ў Брэсцкай вобласцi газ прыйдзе ў 39 аграгарадкоў.

У 2006 годзе па Указу кiраўнiка дзяржавы будаваўся падво- дзячы газаправод да аграгарадка Тамашоўка. Заказчыкам таксама быў прызначаны «Брэстаблгаз». Сродкi выдаткаваны з бюджэту. Пабудаваны ўжо тры чаргi газаправода. Хачу адзначыць, што гэты аб’ект унiкальны. Гiсторыi вядомы адзiнкавыя выпадкi, калi больш за 40 км газаправода будавалiся за такi кароткi тэрмiн — тры з паловай месяцы! Газ планавалася падаць да 20 снежня, газавiкi ж справiлiся з задачай да пачатку месяца. Чацвёртая чарга аб’екта будзе здадзена дзесьцi ў сярэдзiне наступнага года — «блакiтанае палiва» атрымае Дамачава.

Акрамя будаўнiцтва газаправодаў, мы вымушаны выдаткоўваць сродкi на рэканструкцыю i рамонт адмiнiстрацыйных будынкаў. Сярод буйных аб’ектаў — рэканструкцыя базы ў Баранавiчах i будаўнiцтва адмiнiстрацыйнага корпуса ў Давыд-Гарадку. Вялiкая ўвага надаецца санаторыю прадпрыемства. Разважлiвае ўкладанне сродкаў у мадэрнiзацыю i рамонт карпусоў «Надзеi» дало даволi адчувальны эфект. Папулярнасць санаторыя, у тым лiку i сярод iншаземцаў, вырасла настолькi, што сёння з жадаючых адпачыць i паправiць здароўе на беразе Мухаўца выстройваюцца чэргi на месяц-два наперад. Санаторый перастае быць стратным. I гэта пры тым, што цэны на пуцёўкi больш чым даступныя. У планах далейшая мадэрнiзацыя базы «Надзея» i нават будаўнiцтва плавальнага басейна. Да распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi мы ўжо прыступiлi.

Даволi шмат дапамагаем свайму калгасу. Налета плануем рэканструкцыю фермы. Спадзяёмся, што з дапамогай аблвыканкама i губернатара, якiя заўсёды iдуць нам насустрач, гэта ўдасца зрабiць па апошняму слову тэхнiкi. Тым больш, што ў 2007 годзе Даманава, дзе i знаходзiцца наша гаспадарка, будзе пераводзiцца ў аграгарадок. Намi запланаваны капiтальны рамонт калгаснай сталоўкi. Магчыма, зробiм нешта на ўзор кафэ — пасёлак даволi буйны, i людзi маглi б там праводзiць нейкiя ўрачыстасцi ды i проста культурна адпачываць. Таксама ў планах будаўнiцтва трох кватэр для спецыялiстаў гаспадаркi.

У сувязi з пастаянным ростам цэн на бензiн i дызпалiва, усё большую папулярнасць сярод беларускiх аўтааматараў, прадпрыемстваў набывае звадкаваны газ. Гэта палiва ўжо прайшло абкатку i прыжылося ў многiх развiтых краiнах Еўропы. «Брэстаблгаз» заняў актыўную пазiцыю на рынку паслуг па запраўцы аўтамабiляў звадкаваным газам i пераводу аўтатранспарту з бензiну на больш таннае i экалагiчна чыстае палiва. Калi спачатку мы мелi толькi цыстэрны-запраўшчыкi, то зараз адпаведна з праграмай актыўна развiваем сетку сучасных камфартабельных стацыянарных АГЗС. Запраўкi сёння рэнтабельныя, таму гэта тэма для нас перспектыўная. Штогод на рэалiзацыю праграмы па АГЗС выдаткоўваем каля 2,5 млрд рублёў. Так, сёлета ўводзiм у эксплуатацыю тры заправачныя станцыi еўрапейскага ўзроўню — адну ў Бярозе i дзве ў Пiнску. На наступны год у планах чатыры падобныя станцыi. Калi не перашкодзiць пастаянная нястача фiнансаў, будзем будаваць. Увогуле сёння мы эксплуатуем больш за 30 АГЗС.

«ЭКАНАМIЧНАЯ БУДУЧЫНЯ ПРАДПРЫЕМСТВА ВЫКЛIКАЕ ТРЫВОГУ»

— Па вынiках 10 месяцаў 2006 года мы спрацавалi з прыбыткам, не размеркава-ная частка якога склала каля 4 млрд рублёў, — расказаў в. а. намеснiка генеральнага дырэктара Рыгор БАРАДАЎКА. — Калi ўлiчыць, што на пачатак гэтага года даўгi нашага прадпрыемства па крэдытах перавышалi 15 млрд рублёў, то такi вынiк можна лiчыць нядрэнным. Праблема ж у тым, што грошы гэтыя «папяровыя»: за кошт прыняцця сетак на баланс, за кошт спiсання дэбiторскай запазычанасцi мiнулых гадоў i iнш. Неразмеркаваны прыбытак (астаткі сродкаў на рахунках падраздзяленняў), якi на 31-ы дзень месяца складае каля мiльярда рублёў, на наступны дзень фактычна iдзе на аплату газу, выплаты ў бюджэт (толькi iнавацыйнага фонду — каля 1 млрд 200 млн рублёў штомесячна). Да таго ж мы вельмi многа аб’ектаў будуем у тым лiку i з прыцягненнем уласных сродкаў. I гэта нягледзячы на тое, што на бягучы момант самi маем запазычанасць па крэдытах каля 10 млрд рублёў. Натуральна, мы iмкнёмся яе знiжаць i нават робiм гэта больш хуткiмi тэмпамi, чым даводзiць наш канцэрн. Разлiкi за газ з «Белтрансгазам», як правiла, вядзём своечасова. Па году гэты паказчык строга трымаем вышэй 100 працэнтаў.

Па такiх паказчыках, як будаўнiцтва газаправодаў, сетак, газiфiкацыя кватэр мы апераджаем графiкi. Прычым па апошняму паказчыку значна — 120 працэнтаў. Газiфiкацыя адбываецца не толькi за кошт падвядзення прыроднага газу — не да ўсiх аграгарадкоў сёння пракладзены газаправоды. У такiх выпадках мы выкарыстоўваем звадкаваны газ i ўстанаўлiваем газабалонныя ўстаноўкi. План па газiфiкацыi i прыродным, i звадкаваным газам выконваецца на 100 працэнтаў.

Нягледзячы на выкананне асноўных паказчыкаў, з чым у нас праблем фактычна не ўзнiкае, будучыня прадпрыемства не можа не выклiкаць трывогi. Справа ў тым, што на Брэстчыне доля газу, якi спажывае насельнiцтва, дастаткова высокая: каля 14 працэнтаў. А спажыўцоў сярод прамысловых прадпрыемстваў, за кошт якiх мы маглi б кампенсаваць рознiцу памiж фактычным коштам «блакiтнага палiва» i тарыфамi, устаноўленымi для бытавога сектара, наадварот, недастаткова. Так, за 11 месяцаў гэтага года мы фактычна дацiравалi насельнiцтва на 6,2 млрд рублёў. За кошт фондаў пераразмеркавання дзяржава, на колькi зможа, газавiкам гэтыя выдаткi кампенсуе. Але, на жаль, не ў поўным аб’ёме. А тут яшчэ наш галоўны партнёр — Бярозаўская ГРЭС — пачынае пераходзiць на прамыя дагаворы з ААТ «Белтрансгаз». Калi мы страцiм свайго самага буйнога спажыўца, доля спажываемага насельнiцтвам газу ў Брэсцкай вобласцi стане самай вялiкай у краiне — 24 працэнты. У такiх умовах пра нейкую рэнтабельнасць проста не даводзiцца гаварыць — гэта прамая дарога да стратнасцi прадпрыемства, нестабiльнасцi амаль трохтысячнага калектыву газавiкоў вобласцi. Таму кiраўнiцтва «Брэстаблгаза» пры падтрымцы кіраўніцтва вобласці ўсiмi сiламi намагаецца захаваць ранейшыя аб’ёмы паставак «блакiтнага палiва» энергетыкам.

«СЕРТЫФIКАТ АДПАВЕДНАСЦI — ЗАСЛУГА ЎСЯГО КАЛЕКТЫВУ»

На сёння атрымана 26 спецыяльных дазволаў i лiцэнзiй, сведчанняў, атэстатаў на вiды дзейнасцi, якiя ажыццяўляе наша прадпрыемства, — адзначыў начальнiк аддзела менеджменту якасцi Вiталь БУЛЫГА. — Асноўныя нашы вiды дзейнасцi — гэта будаўнiцтва, мантаж, рамонт, наладка газавага абсталявання, эксплуатацыя сiстэм газазабеспячэння, перавозка пасажыраў i грузаў, дзейнасць у галiне сувязi, будаўнiцтва і праектаванне будынкаў i збудаванняў першага i другога ўзроўняў адказнасцi, будаўнiцтва ацяплення, водазабеспячэнне.

Распрацоўку i ўкараненне сiстэмы менеджменту якасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ IСО 9001-2001 мы распачалi з лiпеня 2004 года. Было праведзена абучэнне кiраўнiкоў усiх фiлiялаў «Брэстаблгаза», упаўнаважаных па якасцi, створана i атэставана служба сiстэмы якасцi. За гэты перыяд створана 27 дакументаў у сiстэме менеджменту якасцi, якiя i былi прад’яўлены для правядзення аўдыту i сертыфiкацыi. Вынiкам напружанай работы не толькi нашага аддзела, а, лiчу, i ўсяго калектыву стаў уручаны нам сертыфiкат адпаведнасцi.

«ЦЕПЛАТЭХНIЧНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ — ПЕРСПЕКТЫЎНЫ НАКIРУНАК»

— У сувязi з тым, што асноўны накiрунак работы нашага прадпрыемства — гэта абслугоўванне газавага абсталявання i сiстэм газазабеспячэння, натуральна, што мы займаемся i цеплатэхнiчным абсталяваннем. Калi сказаць проста — газавымi катламi, — расказаў начальнiк аддзела галоўнага энергетыка Генадзь ДЗЕМIДОВIЧ. — Яшчэ ў недалёкiм мiнулым абсалютная большасць беларускiх карыстальнiкаў такога абсталявання мела катлы вытворчасцi краiн СНД. Сёння карцiна iстотна змянiлася: у канцы 90-х — пачатку 2000-х гадоў да нас стала актыўна паступаць больш сучаснае i дасканалае цеплатэхнiчнае абсталяванне заходнееўрапейскай вытворчасцi. Своечасова адсачыўшы тэндэнцыю, мы пачалi планаваць сваю работу менавiта з такiмi катламi. Некалькi гадоў таму мы пачалi абучаць сваiх спецыялiстаў, арганiзавалi групу па сэрвiснаму абслугоўванню, а з пачатку 2006 года стварылi аддзел галоўнага энергетыка. Калi ў першыя гады такой нашай дзейнасцi падрыхтоўку спецыялiстаў даводзiлася праводзiць у асноўным у прадстаўнiцтвах кампанiй —вытворцаў абсталявання, то сёння на базе нашага прадпрыемства сумесна з прадстаўнiцтвам нямецкай фiрмы Vissman створаны тэхклас з самым сучасным дзеючым абсталяваннем, якое найчасцей выкарыстоўвае наша насельнiцтва.

На базе класа плануецца праводзiць абучэнне работнiкаў усiх структурных падраздзяленняў «Брэстаблгаза» з мэтай пашырыць аказанне паслуг насельнiцтву. Дарэчы, апошнiм часам такiя катлы выкарыстоўваюць не толькi ў прыватных забудовах, але i ў новых шматкватэрных дамах. Камфортнасць пражывання ў такой кватэры павышаецца значна: толькi ад вас залежыць, якую тэмпературу i калi задаць у вашым жыллi. I нiякай прывязкi да ацяпляльнага сезона цi планавага адключэння гарачай вады. Устаноўка i абслугоўванне такога абсталявання, лiчу, перспектыўны накiрунак у нашай рабоце.

Матэрыял падрыхтавалі Віктар ПАЗНЯКОЎ, Сяргей ПРОТАС, Яўген ПЯСЕЦКІ (фота).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З генеральным дырэктарам УП «Брэстаблгаз» Яўгенам Шалонiкам пазнаёмiлiся, можна сказаць, выпадкова. На цырымонii ўручэння беларускiм прадпрыемствам се
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика