21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магутнасцi патрэбныя энергасiстэме

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЛЯЎКОВІЧ

22 снежня — Дзень энергетыка

Брэсцкая энергасiстэма сёлета выпрацавала больш за 4 млрд кВт/г электрычнай энергii. Гэта трэцi паказчык па рэспублiцы сярод абласных аб’яднанняў. Дзякуючы вялiкай рабоце па развiццю электрагенерыруючых магутнасцяў праведзенай Брэстэнерга за апошнюю пяцiгодку выпрацаванай энергii хапае не толькi на патрэбы Брэстчыны, але i на пастаўку ў суседнiя вобласцi i на экспарт за межы Беларусi.

— Важнейшай генерыруючай крынiцай нашага рэгiёна з’яўляецца Бярозаўская ДРЭС. Яна выпрацоўвае больш за 90 працэнтаў усёй электраэнергii па вобласцi. Летась мы завяршылi рэканструкцыю 3 i 4 энергаблокаў станцыi, i вынiкi не прымусiлi сябе доўга чакаць. Значна знiзiўся сабекошт электраэнергii за кошт змяншэння ўдзельнага расходу палiва, так што зараз Бярозаўская ДРЭС выпрацоўвае канкурэнтаздольны энергетычны прадукт, якi запатрабаваны не толькi на ўнутраным рынку, але i на рынку Заходняй Еўропы. Акрамя таго, магутнасць станцыi павялiчылася больш як на 130 МВт (Брэст ужывае каля 120 МВт), што i дало магчымасць РУП «Брэстэнерга» наладзіць экспарт электраэнергіі.

Аб’ём iнвестыцый, накiраваных у Брэсцкую энергасiстэму за апошнюю пяцiгодку, склаў больш за 500 млрд рублёў за 2006—2010 гады запланавана асвоiць сродкаў у 2 разы больш. Асноўным накiрункам iнвеставання застанецца нарошчванне энергетычных магутнасцяў вобласцi за кошт замены састарэлага маламагутнага абсталявання на новае больш эфектыўнае. Так плануецца прадоўжыць рэканструкцыю 5 i 6 энергаблокаў, якiя сёння працуюць на экспарт Бярозаўскай ДРЭС, пабудаваць Брэсцкую ТЭС-2, развiваць электрасеткавае будаўнiцтва, малую энергетыку, сацыяльную сферу.

СЁЛЕТА...

— Вялiкi аб’ём работ быў выкананы ў Баранавiчах. Рэканструкцыя закранула ЦЭЦ, дзе генератар магутнасцю 6 МВт быў заменены на новы — 12 МВт. Была пабудавана цепламагiстраль, якая злучыла кацельню Паўночная, што працавала дагэтуль у аўтаномным рэжыме, i ЦЭЦ. Гэтыя меры далi магчымасць не толькi павысiць надзейнасць цеплазабеспячэння спажыўцоў, што будзе добрым падарункам да надыходзячых святаў, але i палепшыць эфектыўнасць выкарыстання энергарэсурсаў. Так, на летнi перыяд, калi патрэба ў цеплавой энергii намнога змяншаецца, кацельню Паўночная можна будзе закансерваваць i выкарыстоўваць толькi магутнасцi ЦЭЦ, эканомячы пры гэтым значныя сродкi.

Да пачатку 2007 года плануецца запуск 2 котлаагрэгатаў прадукцыйнасцю 10 т. пары/г на Пiнскай ЦЭЦ, якiя будуць працаваць на адыходах дрэваапрацоўкi. На аб’екце зараз вядуцца актыўныя будаўнiчыя работы (больш за 300 чалавек працуюць у трохзменным рэжыме). Важна тое, што з пачаткам работы катлоў i турбаагрэгатаў магутнасцю 3 МВт агульны прырост магутнасцi па станцыi складзе 16 працэнтаў, i дасягнуты ён будзе за кошт выкарыстання мясцовых вiдаў палiва. Гэта дасць магчымасць штогод замяшчаць
13 млн м3 газы (што на сённяшнi дзень эквiвалентна 1 млн долараў ЗША) адыходамi дрэваперапрацоўкi.

Пакуль мы толькi робiм першыя крокi ў развiццi малой гiдраэнергетыкi, гэты накiрунак патрабуе вывучэння перадавога вопыту краiн Заходняй Еўропы, дадатковых распрацовак. На тэрыторыi нашай гаспадаркi «Аграэнерга «Зеляневiчы», на возеры Паперня ўжо працуе мiнi-ГЭС. Будаўнiцтва яшчэ дзвюх плануецца на наступны год.

Узросшыя магутнасцi сiстэмы патрабуюць надзейнай i эфектыўнай транспарцiроўкi, таму РУП «Брэстэнерга» вялiкую ўвагу надае рэканструкцыi i будаўнiцтву лiнiй электраперадачы. У наступным годзе будуць завершаны работы па пераводу 100-кiламетровага ўчастка Бярозаўская ДРЭС — Баранавiчы з напружання 220 кВ на 330 кВ. Такiм чынам, мы звяжам Бярозаўскую ДРЭС з Баранавічскай падстанцыяй, якая працуе на напружаннi 330 кВ. Але на гэтым работа не завершыцца. Перад прадпрыемствам стаiць задача да 2008 года звязаць лiнiямi 330 кВ Бярозаўскую ДРЭС i Брэст, павысiўшы тым самым надзейнасць энергазабеспячэння абласнога цэнтра i эфектыўнасць транспарцiроўкi электраэнергii на экспарт.

Значныя аб’ёмы работ выконваюцца пры будаўнiцтве размеркавальных сетак напружаннем 0,4—10 кВ, якiх сёлета было пабудавана больш за 700 км, што ўдвая больш чым летась. Разам з рэканструкцыяй iдзе новае будаўнiцтва з прымяненнем перадавых тэхналогiй, асаблiва актыўна ў аграгарадках, у рамках праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi.

Да ацяпляльнага сезона былi адрамантаваны запланаваныя
8 км цеплавых сетак, на наступны год рамонтныя работы закрануць яшчэ 10 км. Дарэчы, сёння замена вядзецца ў асноўным на папярэдне iзаляваныя трубы, якiя павышаюць надзейнасць цеплазабеспячэння i змяншаюць страты.

Такiм чынам, дзякуючы актыўнай мадэрнiзацыi асноўных фондаў нам удалося знiзiць паказчык зношанасцi з 77 працэнтаў у 2000 годзе да 53 сёлета, а да 2010 г. плануем давесцi яго да
35—40 працэнтаў.

КОМПЛЕКСНЫ ПАДЫХОД ДА КАДРАВАГА ПЫТАННЯ

Выпадковых людзей у энергетыцы няма, дысцыплiна i прафесiяналiзм даўно сталi сiнонiмамi гэтай прафесii. Гэта i не дзiўна, бо ад iх работы, ад работы кожнага на сваiм месцы залежыць вельмi шмат (i прамысловасць, i транспарт, i бальнiцы, i утульнасць нашых кватэр i дамоў...)

Уладзiмiр ШЫШКО, генеральны дырэктар РУП «Брэстэнерга»:

— Сёння ў нашай абласной сiстэме працуе больш за 6000 чалавек, i мы назiраем працэс змены пакаленняў энергетыкаў. Павялiчваецца колькасць маладых спецыялiстаў. Мы зацiкаўлены ў iх прафесiйным росце. Летась мы завяршылi мадэрнiзацыю нашага Навучальнага цэнтра, якi па ацэнках замежных спецыялiстаў стаў лепшым на прасторах СНД. У iм створана сучасная навучальная база, працуе адзiн з лепшых у рэспублiцы вучэбных палiгонаў. Акрамя таго, мы вырашылi комплексна падысцi да працэсу павышэння квалiфiкацыi i звязаць яго з аздараўленнем работнiкаў. Так, у будынку цэнтра знаходзiцца аснашчаны сучаснай тэхнiкай медпункт, працуе працэдурны кабiнет, трэнажорная зала. Штогод тут праходзяць абучэнне, павышэнне квалiфiкацыi, i аздараўленне больш за 1000 работнiкаў нашага прадпрыемства i iншых падраздзяленняў беларускай энергасiстэмы, праводзяцца рэспублiканскiя i мiжнародныя спаборнiцтвы.

Вялiкую ўвагу мы стараемся ўдзяляць сацыяльнай сферы прадпрыемства. Штогод на яе з прыбытку РУП «Брэстэнерга» выдаткоўваецца 2—3 млрд рублёў. У нас на балансе Белазёрскi санаторый-прафiлакторый, якi сёлета пасля комплекснай рэканструкцыi прыняў больш за 700 чалавек. Разам з кардынальнай перабудовай жылога комплексу ў санаторыi была створана вялiкая аздараўленчая база, для якой была закуплена сучасная тэхнiка.

Не забываем мы i пра дзяцей нашых работнiкаў. У Баранавiцкiм раёне на возеры Гаць працуе дзiцячы лагер на 360 месцаў, там створаны цудоўныя ўмовы для дзяцей. Штогод у рамках мiжнароднага супрацоўнiцтва ў нашым лагеры адпачываюць i групы дзяцей энергетыкаў з Еўропы. У наступныя 5 гадоў мы плануем пашырыць i мадэрнiзаваць яго базу.

Па магчымасцi мы стараемся дапамагчы нашым работнiкам вырашыць жыллёвае пытанне. У наступным годзе ў Брэсце пачнуцца работы па будаўнiцтву iнтэрната для маладых энергетыкаў. Прадугледжана ў нас i праграма будаўнiцтва жылля на долевых ўмовах. Работнiк можа атрымаць ад прадпрыемства пазыку на выгадных умовах: пад 5 працэнтаў гадавых i тэрмiнам да 25 гадоў. Дзякуючы таму, што ўвага да жыллёвых пытанняў носiць не разавы, а сiстэматычны характар, сёння мы ўжо можам назiраць станоўчую дынамiку ў вырашэннi звязаных з iмi праблем.

З ЭНЕРГЕТЫКАМI ПРАЗ «АКНО»

Брэсцкая энергасiстэма на фоне iншых абласных аб’яднанняў выбiваецца па складу спажыўцоў. Каля 45 працэнтаў электраэнергii па вобласцi спажываюць ЖКГ, бюджэтныя арганiзацыi, насельнiцтва i сельская гаспадарка. Насельнiцтва складае 22 працэнты ў агульным аб’ёме, у той час як у iншых абласцях гэта частка спажыўцоў не перавышае 10—15 працэнтаў. Магчыма, менавiта таму брэсцкiя энергетыкi з 2002 года актыўна ўкараняюць прынцып «аднаго акна» ў сваiх структурных падраздзяленнях.

Яўген КАПСКI, намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Брэстэнерга»

па камерцыйных пытаннях:

— Першы вопытны разлiкова-касавы цэнтр, якi працуе па прынцыпу «аднаго акна» мы адкрылi ў фiлiяле Пружанскiя раённыя электрасеткi. Да яго ўводу ў эксплуатацыю ў Пружанскiх РЭС iснавала толькi падраздзяленне «Аддзел збыту энергii», якi выконваў iнфармацыйныя i кантрольныя функцыi ў сектары бытавых спажыўцоў. Работа з прадпрыемствамi зусiм не праводзiлася. Разлiкамi займалася абаненцкая служба фiлiяла Брэсцкiя электрычныя сеткi. Па ўсiх фiнансавых пытаннях спажыўцам даводзiлася ездзiць за 100 км у Брэст. З-за таго, што грошы за электраэнергiю пружанскiх спажыўцоў паступалi на рахунак Брэсцкага фiлiяла, кiраўнiцтва РЭС не заўсёды мела магчымасць атрымаць аператыўную iнфармацыю аб паступленнi сродкаў.

Сёння РКЦ аб’ядноўвае фiлiял Белпрамбудбанка, службу рэалiзацыi энергii, кiёск па продажу энергаабсталявання, праектную групу i Энерганагляд. Сённяшнi РКЦ уяўляе сабой своеасаблiвы цэнтр банкаўскiх паслуг, абсталяваны сучаснай вылiчальнай i аргтэхнiкай. Тут можна ажыццявiць практычна ўсе вiды касавых аперацый, аплацiць усе вiды паслуг, атрымаць патрэбную для гэтага iнфармацыю, работа цэнтра арганiзавана па прынцыпу «аднаго акна».

Для яшчэ больш поўнага задавальнення патрэб сучасных спажыўцоў мы вырашылi пашырыць спектр традыцыйных паслуг, якiя прапаноўваюць РЭС за кошт праектна-мантажных работ. Па жаданню заказчыкаў (а iх колькасць вельмi хутка расце) спецыялiсты цэнтраў выканаюць работы ад распрацоўкi праекта да допуску ў эксплуатацыю, так званая паслуга здачы «пад ключ», пры гэтым мы бяром на сябе не толькi тэхнiчную частку, але i поўнае дакументальнае афармленне. Так што, заказчыкi застаюцца задаволенымi.

Такi ж РКЦ, як у Пружанах, адкрываецца сёлета ў Баранавiчах, а да 2010 года мы запланавалi адкрыць iх ва ўсiх фiлiялах. Папярэднiм крокам да рэалiзацыi гэтай задачы стала стварэнне на базе раёнаў элек-трасетак i фiлiялаў цэнтраў, якiя аб’ядналi функцыi энергазбыту, энерганагляду i праектна-будаўнiчыя групы. Праектна-будаўнiчыя работы сёння выконваюць многiя арганiзацыi. Таму нашым цэнтрам даводзiцца працаваць ва ўмовах канкурэнцыi, дэманструючы якасць i даступнасць сваiх паслуг. Поспехi ў гэтым накiрунку ёсць. Сёлета арганiзацыi РУП «Брэстэнерга» выканалi па заяўках насельнiцтва работ на суму больш за 219 млн рублёў, што на 30 працэнтаў перавышае леташнi аб’ём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкая энергасiстэма сёлета выпрацавала больш за 4 млрд кВт/г электрычнай энергii. Гэта трэцi паказчык па рэспублiцы сярод абласных аб’яднанняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика