21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя: дзень заўтрашнi...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

...або На каго iсцi вучыцца будучым выпускнiкам

Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства адукацыi, у наступным годзе амаль удвая скароцiцца колькасць выпускнiкоў базавых школ, а ў 2009 годзе чакаецца iстотнае скарачэнне колькасцi выпускнiкоў сярэдняй школы. Няцяжка прадказаць, што ва ўмовах дэмаграфiчнага спаду рэзка павысiцца канкурэнцыя памiж ВНУ, сярэднiмi спецыяльнымi i прафесiйна-тэхнiчнымi навучальнымi ўстановамi, якiя будуць вымушаны змагацца за свайго абiтурыента. Можна не сумнявацца, што перавага ў гэтай барацьбе будзе ў ВНУ, якiя па традыцыi «знiмаюць» з конкурсу «вяршкi». А цяжэй за ўсё давядзецца сярэднiм спецыяльным навучальным установам. У немалой ступенi поспех уступнай кампанii ў кожнай асобна ўзятай установе адукацыi будзе залежыць ад эфектыўнасцi прафарыентацыйнай работы. Аб гэтым на Рэспублiканскай нарадзе, прысвечанай удасканаленню i далейшаму развiццю сiстэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, гаварыў мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр РАДЗЬКОЎ.


У 2006 годзе сярэднi конкурс у ССНУ на дзённую форму навучання склаў 2,7 чалавека на адно бюджэтнае месца (на аснове базавай адукацыi — 3 чалавекi на месца, на аснове агульнай сярэдняй адукацыi — 2,5 чалавека на месца i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi — 2 чалавекi на месца).

У тэхнiкумы i каледжы Мiнадукацыi сярэднi конкурс быў 2,9 чалавека на адно бюджэтнае месца, у педагагiчныя каледжы i вучылiшчы — 3,5, ва ўстановы Мiнкультуры — 2,1, аховы здароўя — 3,0, Мiнсельгасхарча — 2,0, Беларускай чыгункi — 4,3 i канцэрна «Беллегпрам» — 2,9 чалавека на месца.

Па-ранейшаму лiдзiруюць па папулярнасцi сярод маладых людзей эканамiчныя, юрыдычныя i асобныя тэхнiчныя спецыяльнасцi. Для прыкладу, у Юрыдычным каледжы БДУ конкурс на «правазнаўства» склаў 17,2 чалавека на месца, на «замежных мовах» у педагагiчным каледжы МДЛУ — 15,8 чалавека. На спецыяльнасцi «цырульнiцкае мастацтва i дэкаратыўная касметыка» ў Мiнскiм дзяржаўным тэхналагiчным каледжы было зарэгiстравана 14,3 прэтэндэнта на кожнае месца, а ў Мiнскiм дзяржаўным архiтэктурна-будаўнiчым каледжы на спецыяльнасцi «архiтэктура» — 14,1 чалавека на месца.

Сярод паступiўшых выпускнiкоў сярэднiх школ сельскiя школьнiкi складаюць 53 працэнты, што сведчыць аб прыцягальнасцi i даступнасцi сярэдняй спецыяльнай адукацыi менавiта для сельскай моладзi.

Без уступных iспытаў на спецыяльнасцi, дзе конкурс у папярэднi год не перавышаў 1,5 чалавека на месца, залiчана 4075 чалавек, або 14 працэнтаў ад агульнай колькасцi паступiўшых.

Сярэднi конкурс на завочную форму навучання склаў у дзяржаўных ВНУ 1,8 чалавека на бюджэтнае месца (у 2005 годзе конкурс быў 2,6).

Усяго прыём на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўлялi 208 навучальных устаноў, якiя прапаноўвалi абiтурыентам 150 спецыяльнасцяў i больш за 300 спецыялiзацый.


У адрозненне ад многiх iншых краiн былога Саюза беларусам удалося захаваць сiстэму сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Больш таго, спецыялiсты сярэдняга звяна запатрабаваныя на рынку працы: ад агульнай колькасцi занятых у народнай гаспадарцы сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 22,6 працэнта работнiкаў. «Без сярэдняга звяна вытворчасцi няма, сёння сярэдняя спецыяльная адукацыя патрэбная нават рабочаму», — падкрэслiў мiнiстр. Аб вялiкiм значэннi, якое мае для беларускай эканомiкi сiстэма сярэдняй спецыяльнай адукацыi, сведчыць i зацверджаная ўрадам Дзяржаўная праграма развiцця сярэдняй спецыяльнай адукацыi, разлiчаная да 2010 года, якая вызначае яе далейшыя пер-спектывы.

Адна з самых складаных задач — вызначыць, якiя кадры з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй могуць спатрэбiцца праз некалькi гадоў i з якiм багажом ведаў. Паводле слоў намеснiка мiнiстра адукацыi Аляксандра ЖУКА, Мiнадукацыi сумесна з Мiнэканомiкi былi вызначаны прагнозныя паказчыкi прыёму на 2006—2010 гады ў разрэзе профiляў адукацыi i формаў навучання з улiкам дэмаграфiчнай сiтуацыi да 2015 года i патрэбы ў кадрах. Так, за наступныя пяць гадоў у сярэднiх спецыяльных навучальных установах плануецца падрыхтаваць i выпусцiць 218 тысяч спецыялiстаў. На аснове даследаванняў патрэб рынку працы i прапаноў наймальнiкаў за два апошнiя гады ў ССНУ было ўведзена 10 новых спецыяльнасцяў i 20 спецыялiзацый.

У 2007 годзе ў некаторых ССНУ плануецца ўвесцi новую спецыяльнасць «Турызм i гасцiннасць». Згодна з Нацыянальнай праграмай развiцця турызму, прагназуецца, што да 2010 года паток замежных турыстаў у Беларусь вырасце ў 6 разоў у параўнаннi з 2005 годам. У 2008—2010 гадах распачнецца будаўнiцтва новых буйных турыстычных комплексаў i фармiраванне цэнтраў турызму мiжнароднага значэння. Адпаведна спатрэбяцца i новыя спецыялiсты. Заказ на падрыхтоўку спецыялiстаў у сферы турызму, аграэкатурызму i гасцiнiчнай гаспадаркi паступiў у Мiнадукацыi ад мiнiстэрстваў спорту i турызму i жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

А вось набор на незапатрабаваныя спецыяльнасцi, наадварот, будзе змяншацца. Сёлета, напрыклад, на 33 працэнты быў скарочаны прыём на дзённую бюджэтную форму навучання на юрыдычныя спецыяльнасцi, на 28 працэнтаў — на эканамiчныя спецыяльнасцi i на 24 працэнты — на спецыяльнасцi педагагiчнага профiлю. Адначасова з гэтым быў павялiчаны прыём на спецыяльнасцi метала- i дрэваапрацоўкi, аўтамабiльнага транспарту, будаўнiцтва дарог, транспартных аб’ектаў i на «праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй». Амаль у 1,5 раза быў павялiчаны мэтавы набор на спецыяльнасцi лясной гаспадаркi i аховы здароўя.

Цяпер кантрольныя лiчбы прыёму ў ССНУ вызначаюцца з улiкам працэнта размеркавання выпускнiкоў i наяўнасцi заявак ад наймальнiкаў. У вынiку прымаемых мераў па аптымiзацыi аб’ёмаў падрыхтоўкi паступова паляпшаецца паказчык размеркавання выпускнiкоў. Калi ў 2005 годзе накiраванне на першае працоўнае месца атрымалi 78 працэнтаў выпускнiкоў ССНУ, то ў 2006 годзе — ужо 86 працэнтаў. Акрамя таго ўдвая скарацiлася колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi даведкi аб самастойным працаўладкаваннi.

— Аднак, на жаль, яшчэ не ўсе усвядомiлi, што прагнозныя паказчыкi з’яўляюцца фактычна дзяржаўным сацыяльным заказам, i не ўсе адказна ставяцца да пытанняў працаўладкавання сваiх навучэнцаў, — канстатаваў Аляксандр Жук. — Напрыклад, кiраўнiкi вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву i асобных гiмназiй-каледжаў не займаюцца працаўладкаваннем сваiх выпускнiкоў, тлумачачы гэта тым, што большасць iх выхаванцаў плануюць прадоўжыць сваё навучанне ў вышэйшых навучальных установах. Наша задача — выйсцi на 100-працэнтнае размеркаванне выпускнiкоў ССНУ, прычым прадастаўляць першае працоўнае месца трэба не толькi «бюджэтнiкам», але i маладым людзям, якiя атрымлiвалi адукацыю за ўласныя сродкi.

У 2007 годзе ў нашай краiне будзе створаны мiжгалiновы савет па сярэдняй спецыяльнай адукацыi, куды ўвойдуць прадстаўнiкi органаў адукацыi, а таксама вытворчай i сацыяльнай сфер. Прыём у ССНУ на дзённую форму навучання будзе скарочаны на 5400 чалавек (за кошт бюджэтных сродкаў — амаль на 2 тысячы чалавек). Разам з тым на 350 чалавек павялiчыцца набор на завочную форму навучання.

Узнiмалася на нарадзе i пытанне пашырэння спектра адукацыйных паслуг у сярэднiх спецыяльных навучальных установах. У першую чаргу, гэта датычыцца арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi рабочых i служачых, якiя працуюць на прадпрыемствах i ў арганiзацыях. Акрамя таго Аляксандр Жук звярнуў увагу калег на неабходнасць павелiчэння аб’ёмаў падрыхтоўкi спецыялiстаў для iншых краiн, тым больш што Беларусь мае вялiкi вопыт навучання замежных грамадзян. У савецкiя часы ў Мiнскiм архiтэктурна-будаўнiчым тэхнiкуме навучалася каля 200 грамадзян з Азii, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi. Для гэтага трэба, найперш, распрацаваць план экспарту адукацыйных паслуг i размясцiць на сваiх сайтах iнфармацыю на замежных мовах.

Апошнiм часам шмат нараканняў гучыць у адрас матэрыяльна-тэхнiчнай базы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Адпаведна з Дзяржаўнай праграмай развiцця сярэдняй спецыяльнай адукацыi за пяць наступных гадоў плануецца ўкласцi ў новую тэхнiку i абсталяванне для ССНУ 92,2 мiльярда рублёў. Шмат увагi будзе ўдзяляцца i ўкараненню ў навучальны працэс iнфармацыйных тэхналогiй. «Пры гэтым недастаткова проста абнавiць камп’ютарную тэхнiку — трэба забяспечыць псiхалагiчную i прафесiйную гатоўнасць педагогаў да выкарыстання iнфармацыйных тэхналогiй i распрацаваць праграмны прадукт», — падкрэслiў Аляксандр Жук.

Сёння ў Мiнiстэрстве адукацыi завяршаецца стварэнне праекта галiновай праграмы «Электронны падручнiк» i метадычных рэкамендацый. Рэспублiканскi iнстытут прафесiйнай адукацыi працуе над сiстэмай экспертызы электронных сродкаў навучання. Акрамя таго РIПА збiраецца арганiзаваць для выкладчыкаў курсы па методыцы выкарыстання электронных сродкаў навучання.

На думку Аляксандра Жука, для эфектыўнасцi дзейнасцi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў маюць прынцыповае значэнне дзве рэчы: па-першае, гэта якасны кадравы патэнцыял, наяўнасць педагогаў-практыкаў, i, па-другое, наяўнасць базы для праходжання навучэнцамi вытворчай практыкi, якая б дазволiла iм пасля заканчэння навучальнай установы без праблем упiсацца ў сучасную вытворчасць i адаптавацца ў працоўным калектыве. Праграмай развiцця прадугледжана павышэнне квалiфiкацыi выкладчыкаў не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў. Будзе практыкавацца таксама правядзенне стажыроўкi педагогаў ва ўмовах вытворчасцi, таму ў кожнай установе павiнна быць складзена праграма ўдасканалення кадраў.

Дарэчы, згодна з прагнозамi Мiнiстэрства эканомiкi, да 2010 года колькасць працаздольнага насельнiцтва зменшыцца ў Беларусi прыкладна на 2—2,7 працэнта. Найбольш высокiя тэмпы росту занятасцi будуць назiрацца ў такiх сферах эканомiкi, як жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўнiцтва, гандаль, навука, iнфармацыйнае забеспячэнне i навуковае абслугоўванне. Напрыклад, сёння попыт на праграмiстаў перавышае прапанову ў 15 разоў, а на будаўнiкоў — у 2 разы. Да 2010 года ў сферы паслуг будуць занятыя 54 працэнты працуючых. Па гэтаму паказчыку мы заўважна адстаём ад развiтых краiн. Так, у Вялiкабрытанii, Швецыi, Данii, Францыi ў сферы паслуг сёння занята 75 працэнтаў працуючага насельнiцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...або На каго iсцi вучыцца будучым выпускнiкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика