«Еўраньюс» па-беларуску
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Сёння мiжнароднаму спадарожнiкаваму тэлеканалу «Беларусь-ТБ» спаўняецца 2 гады. I дасягненнi на гэтым рубяжы даволi значныя. Так, напрыканцы 2006 года ў 6 буйных гарадах РФ быў праведзены комплекс сацыялагiчных даследаванняў. Iх вынiкi сведчаць, што па тыднёваму ахопу аўдыторыi «Беларусь-ТБ» дзелiць 15—16-е месца з вядомым каналам «Еurоnеws» i ўваходзiць у топ-20 тэлеканалаў Расii.
Да дня нараджэння канал падрыхтаваў новае афармленне. Акрамя таго, у гэтым годзе плануецца перавесцi «Беларусь-ТБ» на iншы спадарожнiк — «Экспрэс-АМ22», што iстотна павялiчыць тэрыторыю вяшчання. Не за гарамi i стварэнне ўласных выпускаў навiн i аналiтычных праграм (зараз, нагадаем, эфiр канала складаецца з лепшых узораў прадукцыi ўсiх айчынных тэлевытворцаў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мiжнароднаму спадарожнiкаваму тэлеканалу «Беларусь-ТБ» спаўняецца 2 гады
|
|