Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi дасягнулi $1 млрд 753 млн...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, з 15 снежня мiнулага года па 22 студзеня гэтага штодзёны попыт беларусаў на наяўную валюту перавышаў звычайны (як гэта было, напрыклад, у кастрычнiку цi лiстападзе) у... 4—5 разоў. Аднак дэфiцыту СКВ на ўнутраным рынку не назiралася: галоўны банк паклапацiўся пра гэта.
Каментуючы даны «феномен», кiраўнiк Нацыянальнага банка зазначыў, што ў многiм ажыятаж тлумачыўся тым, што не былi ўрэгуляваны пытаннi па пастаўцы энерганосьбiтаў у краiну, па цэнах на iх. Да таго ж людзей прывялi да «абменнiкаў» i чуткi аб магчымай дэнамiнацыi беларускага рубля. Аднак на сёння сiтуацыя ўжо стабiлiзавалася. Пра што, дарэчы, сведчаць i апошнiя даныя па росту дэпазiтаў насельнiцтва ў беларускiх банках: з 1 па 29 студзеня яны павялiчылiся на 68,2 мiльярда рублёў. Паводле слоў Пятра Пракаповiча, летась грашова-крэдытная палiтыка, як i ў папярэднiя гады, была накiравана на стварэнне ўмоў для выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. Па некаторых прагнозных паказчыках прагноз быў нават больш «песiмiстычны» ў параўнаннi з тым, чаго ўдалося дасягнуць. Так, iндэкс спажывецкiх цэн склаў усяго 106,6 працэнта: у параўнаннi з 2005 годам цэны летась раслi ў 1,2 раза марудней, з 2004 — у 2,2 раза. Гэта значыць, што за 2 гады iндэкс спажывецкiх цэн знiзiўся больш чым у 2 разы. Такiм чынам, паказчык стабiльнасцi цэн у Беларусi за апошнiя два гады забяспечваўся ў поўным аб’ёме. Раслi таксама золатавалютныя рэзервы рэспублiкi. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным выражэннi на 1 студзеня гэтага года дасягнулi 1 млрд 753 млн долараў ЗША. Яны павялiчылiся, напрыклад, да 1 студзеня 2005 года ў 1,7 раза. Мiжнародныя рэзервовыя актывы краiны ў мiжнародным вызначэннi выраслi ў 1,1 раза да мiнулага года, i за 2 гады — у 1,8 раза. Залаты ж запас за апошнiя два гады ў фiзiчным аб’ёме павялiчыўся на 4972,2 кг. Значна ўзрасло i крэдытаванне банкамi эканомiкi, насельнiцтва: напрыклад, запазычанасць насельнiцтва па крэдытах на фiнансаванне жылля, выдадзеных на агульных падставах, узрасла ў 1,5 раза, а на спажывецкiя мэты — у 2 разы. Сёлета, падкрэслiў Пётр Пракаповiч, Нацбанк захавае паслядоўнасць грашова-крэдытнай палiтыкi, што праводзiлася раней, гэта значыць яе стратэгiчную накiраванасць на стварэнне ўмоў для ўстойлiвых тэмпаў эканамiчнага росту. У прыватнасцi, з дапамогай манетарных iнструментаў i мераў эканамiчнай палiтыкi будзе прыкладзена шмат намаганняў на забеспячэнне знiжэння iнфляцыi ў рамках прагнозных параметраў, каб не перавысiць запланаваны ўзровень у 6—8 працэнтаў. Закранаючы пытанне пра адзiную валюту Беларусi i Расii, галоўны банкiр адзначыў, што апошнiя дзеяннi нашых расiйскiх калег прывялi да таго, што пытанне аб тэрмiнах яе ўвядзення адсоўваецца на няпэўны тэрмiн. «Да таго часу, пакуль не будзе створана адзiная эканамiчная прастора, адзiная мытная прастора, роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання i насельнiцтва, увядзенне адзiнай валюты нерэальна i немагчыма», — зазначыў Пётр Пракаповiч. Дарэчы, калi размова зайшла пра тое, цi плануецца i далей павялiчваць стаўку рэфiнансавання, кiраўнiк Нацбанка сказаў, што да канца года яна павiнна скласцi 7—9 працэнтаў гадавых, як запланавана ў прагнозе. Аднак Пётр Пракаповiч таксама адназначна не сцвярджае, што павышэнне стаўкi з 1 лютага на 1 працэнт — апошняе. Праўда, паводле яго слоў, падстаў для далейшага павышэння стаўкi пакуль няма. «Спадзяёмся, што i не будзе», — падкрэслiў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, з 15 снежня мiнулага года па 22 студзеня гэтага ш |
|